Прафесійнае свята адзначылі будаўнікі Кіраўшчыны

Прафесійнае свята адзначылі будаўнікі Кіраўшчыны

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае прафесійнаму святу будаўнікоў, прайшло ў мінулую пятніцу ў актавай зале ПМК-255. Удзел у ім прыняў старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы, яго намеснік Вячаслаў Нявінскі.
Старшыня райвыканкама, адрасуючы віншаванні калектыву ПМК-255, адзначыў, што заўсёды з павагай ставіцца да будаўнікоў, без якіх ні сельская гаспадарка, ні прамысловасць, ні сацыяльна-бытавая сфера не змаглі б развівацца. Прафесія будаўніка — сінонім самога жыцця, яго адраджэння і росквіту, бо новыя кватэры і дамы — гэта шчаслівыя навасёлы, маладыя сем’і — будучыня краіны. А значыць, жыццё працягваецца.
Па словах кіраўніка раёна, нягледзячы ні на якія складанасці, прадстаўнікі гэтай прафесіі стараюцца выконваць пастаўленыя перад імі задачы, і дасягненні калектыву ПМК-255 сведчаць, што ім гэта ўдаецца.
Міхаіл Уладзіміравіч пажадаў будаўнікам не зніжаць планку сваіх дасягненняў, упэўнена ісці наперад, укараняць у работу інавацыйныя тэхналогіі, будаваць якасна, што стане гарантам значных аб’ёмаў заказаў.
Старшыня райвыканкама ўручыў Ганаровую грамату райвыканкама за добрасумленную працу, узорнае выкананне сваіх абавязкаў Мікалаю Стральцову, падзячныя пісьмы Аляксандру Арцёмаву і Юрыю Смятане.
Словы ўдзячнасці за старанную працу, адказнасць за даручаную справу выказаў у адрас калектыву начальнік ПМК-255 Ігар Лазаковіч і агучыў дасягненні будаўнікоў раёна, перспектывы развіцця і планы на будучае.
Ён адзначыў, што слоў падзякі заслугоўвае кожны, хто праяўляе стараннасць і настойлівасць у справе, з адказнасцю ставіцца да работы, імкнецца да ўдасканальвання майстэрства. За асаблівы ўклад у развіццё прадпрыемства, добрасумленную працу, дысцыплінаванасць і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Ігар Лазаковіч уручыў шэрагу работнікаў Ганаровыя граматы і грашовыя прэміі.
Эстафету віншаванняў працягваў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер. Ён адзначыў, што кіраўскія будаўнікі заўсёды працуюць з любоўю да свайго краю, і гэтае пачуццё надае ім адказнасці, усяляе сілу і жаданне зрабіць яго больш прыгожым.
Прафесія будаўніка — няпростая: трэба працаваць пад адкрытым небам у любое надвор’е, не здаваць пазіцый ні ў холад, ні ў спёку. Затое як прыемна потым ба­чыць вынікі сваёй працы, мець непасрэднае дачыненне да стваральнага працэсу. Сёння на ўчастку нічога няма, пустое месца — а заўтра ўжо закладваецца фундамент новага аб’екта, людзі з радасцю засяляюцца ва ўтульныя кватэры, адчуваюць змены да лепшага ва ўмовах працы. Гэтым работа і высакародная, цікавая, яна – як крок у будучыню.
Віктар Ставер уручыў Падзяку райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандры Гушчынай, Сяргею Рудаку, Сяргею Чэкулаеву.
Работнікі раённага Дома культуры падарылі будаўнікам свае музычныя віншаванні.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024