Прапаўшую ў Скачку дзяўчынку знайшлі ў адным з домаўладанняў

Прапаўшую ў Скачку дзяўчынку знайшлі ў адным з домаўладанняў

22 жніўня пасля 16 гадзін у аператыўна-дзяжурную службу Кіраўскага  РАУС паступіў зварот аб прапажы 5-гадовай дзяўчынкі, інваліда 3-й групы (ДЦП) ў пасёлку Скачок. Маленькая бабруйчанка гасціла ў бабулі. На некаторы час дзяўчынка засталася без нагляду дарослых і самастойна пайшла ў невядовым накірунку. Знайсці яе родныя самі не змаглі, таму былі вымушаны звярнуцца ў міліцыю.

Як расказаў намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Вячаслаў Каранкевіч, да пошукавых мерапрыемстваў аператыўна і дружна прыступілі супрацоўнікі раённай міліцыі, райаддзела па надзвычайных сітуацыях, а таксама мясцовыя жыхары, якім быў неабыякавы лёс дзіцяці. Улічваючы ўсе акалічнасці, удзельнікі пошукавых мерапрыемстваў, у першую чаргу, імкнуліся праверыць патэнцыяльна небяспечныя месцы: лес, кустоўе, вадаёмы, блізка пралягаючыя аўтамабільныя дарогі да надыходу цемнаты. Паралельна праводзіўся ўважлівы абход падваравых тэрыторый.

На шчасце, больш чым праз тры гадзіны дзяўчынка была знойдзена ў адным з двароў пасёлка, дзе яна заснула ў саломе. Малышку перадалі бацькам, медыцынская дапамога ёй не спатрэбілася.

Гэтая трывожная гісторыя скончылася шчаслівым фіналам. Аднак, бацькам варта нагадаць, што дзеці далёка не заўсёды ўсведамляюць пра небяспеку, якая можа іх напаткаць дома ці на вуліцы. Таму яны ні ўякім разе не павінны заставацца без нагляду.

Фота прадастаўлена Кіраўскім РАУС.

Последние новости

Общество

1 Мая: история и традиции

1 мая 2024
Актуально

Уважаемые жители Кировщины! Примите самые тёплые поздравления с Праздником труда!

1 мая 2024
Знай наших!

Эпоха Николая Ленкевича

30 апреля 2024
Актуально

Запрет на купание!

30 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Общество

Праздничная афиша 1 мая 2024 года

30 апреля 2024
За здоровый образ жизни

Целую россыпь наград завоевали юные велосипедисты из Кировщины на домашних соревнованиях!

30 апреля 2024
2024 - Год качества

По итогам VII Всебелорусского народного собрания

30 апреля 2024
Сельское хозяйство

У таматна-агурковым царстве

30 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу

29 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024