Студатрадаўцы Кірашчыны прымалі ўдзел у акцыі “Іх імёнамі названы студэнцкія атрады”

Студатрадаўцы Кірашчыны прымалі ўдзел у акцыі “Іх імёнамі названы студэнцкія атрады”

Сёлетняе працоўнае лета адметнае для байцоў будаўнічых атрадаў Кіраўшчыны: 2019 год аб’яўлены ў нашай краіне “Годам студэнцкіх атрадаў”. А ў сувязі з 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, БРСМ праводзіць рэспубліканскую акцыю “Іх імёнамі названы студэнцкія атрады”. Яе мэта – фарміраванне высокіх маральных арыенціраў студатрадаўцаў, выхаванне патрыятычнага стаўлення да гераічнага мінулага Айчыны. Аб гэтым расказаў першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Алег Бойка.

Удзел у акцыі прымаюць будатрады рознага профілю. Вось і наш студэнцкі будаўнічы атрад, сфарміраваны на базе Жыліцкага сельгаскаледжа, актыўна ўключыўся ў работу: на агульным сходзе рабяты прынялі рашэнне прысвоіць атраду імя славутага летчыка-знішчальніка, двойчы Героя Савецкага Саюза Паўла Якаўлевіча Галавачова, які прымаў удзел у вызваленчай аперацыі “Баграціён”.
Камандзірам атрада аднагалосна быў абраны Ігар Грузд. Юнак не першы год прымае ўдзел у рабоце будаўнічых атрадаў, карыстаецца павагай і аўтарытэтам сярод таварышаў. Выбралі рабяты і камісара. Ім стаў мэтанакіраваны і энергічны Цімур Багданаў. Першапачатковае ўражанне, якое робіць Цімур на людзей — вясёлы і гарэзлівы юнак — памылковае, бо калі справа тычыцца працы, ён бярэцца за яе з усёй сур’ёзнасцю і адказнасцю.
Месцам дыслакацыі для будатрада стала ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”. Тут рабяты рамантуюць скрыні для агародніны. Дарэчы, гэта ўжо трэцяя працоўная змена за лета на базе сельгаставарыства. Гэта сведчыць аб даверы з боку наймальніка да будатрадаў і да работы кожнага з байцоў.
Наогул, сёлетняе лета для навучэнцаў Жыліцкага сельгаскаледжа выдалася гарачым: пры садзейнічанні райкама ГА “БРСМ” на базе навучальнай установы сфарміравана 5 студэнцкіх атрадаў агульнай колькасцю 83 байцы. Усяго ж у працоўным семестры гэтага года было створана і плённа папрацавала 15 атрадаў агульнай колькасцю 218 чалавек з ліку навучэнцкай моладзі і школьнікаў.
Дзейнасць студатрадаў мае яшчэ і значны выхаваўчы аспект. Справа ў тым, што ў складзе такіх атрадаў актыўна працуюць рабяты, якія знаходзяцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС. Адметна, што гэтыя падлеткі самі шукаюць работу ў будатрадзе, бо ўсведамляюць, што карысныя справы дапамогуць ім выправіцца, станоўчым чынам паўплываюць на далейшы жыццёвы шлях.
Студатрад — гэта свое­асабівая сям’я, у якой рабяты сумесна працуючы мужнеюць, набіраюцца вопыту, самастойна зарабляюць грошы і вучацца разумна імі распараджацца. У ходзе працоўных будняў юнакі цесна ўзаемадзейнічаюць з дарослымі, пераймаюць лепшае, вучацца, засвойваюць веды і навыкі. І паступова рэалізоўваюць галоўную задачу моладзі: у любой справе быць прафесіяналамі, вырасці надзейнай зменай старэйшаму пакаленню.
Алег БОЙКА,
першы сакратар райкама ГА “БРСМ”.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
Единый день информирования

Единый день информирования

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Кировчане в тройке победителей

17 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Общество

Нововведения: семейный капитал

17 апреля 2024
Общество

Выездной прием граждан

17 апреля 2024
Благоустройство

Республиканский субботник пройдет в Беларуси 20 апреля

17 апреля 2024
Знай наших!

Афганістан у лёсах маіх землякоў

17 апреля 2024
2024 - Год качества

Со знаком качества!

16 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

Главная ценность – жизнь и здоровье человека

5 апреля 2024
Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
Общество

На IX (внеочередном) Съезде Федерации профсоюзов Беларуси избрали 80 делегатов ВНС

5 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
Актуально

4 апреля 2024 года в Беларуси состоялись выборы членов Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь восьмого созыва

5 апреля 2024
Духовность

6 апреля – поминальная Родительская суббота

5 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024