З аптымізмам у будучыню глядзіць калектыў Кіраўскай ПМК-255

З аптымізмам у будучыню глядзіць калектыў Кіраўскай ПМК-255

Будаўнічую галіну раёна прадстаўляе ДУКДБП “Кіраўская ПМК-255”. Гэтая арганізацыя выконвае асноўную долю будаўнічых работ на тэрыторыі нашага раёна, задзейнічана і за яго межамі. Спецыялізуецца на будаўніцтве, рамонце жылля і вытворчых аб’ектаў.
Пра тое, з якімі здабыткамі сустракаюць сваё прафесійнае свята будаўнікі, а таксама аб планах на перспектыву расказаў начальнік ПМК-255 Ігар ЛАЗАКОВІЧ:

Начальнік ПМК-255 Ігар Лазаковіч

— Сустракаем Дзень будаўніка з добрым настроем. І падставы для гэтага ёсць: па выніках паўгоддзя атрымалі нядрэнныя паказчыкі фінансава-эканамічнай дзейнасці, ёсць аб’ёмы работ — шэраг аб’ектаў вытворчага і сацыяльнага прызначэння, на якіх актыўна працуюць прадстаўнікі нашага калектыву. Такім чынам, ёсць дастойныя перспектывы на стабільную работу не толькі на год бягучы, але і на наступны. Пастараемся прыкласці ўсе намаганні, каб выканаць намечанае.
Калі больш дакладна спыніцца на эфектыўнасці работы нашай арганізацыі ў першым паўгоддзі бягучага года, то варта адзначыць, што аб’ём падрадных работ, выкананых уласнымі сіламі, склаў 2037 тыс. руб., гэта больш за 150% да адпаведнага ўзроўню мінулага года. Дасягнулі выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ і паслуг на аднаго сярэднеспісачнага работніка 16,67 тыс. руб. (162,8% да леташняга ўзроўню). Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі — 163,3% (у параўнанні з першым паўгоддзем мінулага года).
Спрацавалі з чыстым прыбыткам, пры тым, што па выніках першага паўгоддзя мінулага года арганізацыя яго не мела.
Назаву яшчэ такі паказчык, як рэнтабельнасць продажу работ, тавараў, паслуг: тэмп росту да 2018 г. склаў 176%. Забяспечылі рост сярэднемесячнай заработнай платы (117,9% да адпаведнага перыяду мінулага года), што немалаважна для паляпшэння дабрабыту працаўнікоў.
Сярод асноўных заказаў — будаўніцтва жывёлагадоўчага аб’екта ў КСУП “Чырвоны баец”. Асноўныя работы намі ўжо выкананы: застаецца зрабіць падлогу, падключыць камунікацыі. Займаемся таксама добраўпарадкаваннем прылягаючай тэрыторыі да новага 20-кватэрнага жылога дома па вул.Арлоўскага. Завяршаем работу на аб’ектах у аг.Добасна.

Вадзіцель аўтавышкі Яўген Ачыновіч

Значныя аб’ёмы работ выконваем згодна дагавораў з УКП “Жылкамгас”, сярод іх: рамонт жылога дома №71 па вул.Гагарына. Літаральна нядаўна завяршылі ўцяпленне, замену аконных блокаў, тынкоўку, афарбоўку інтэрната па вул.Гагарына, д.67. Правялі рэканструкцыю цялятніка ў СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-
Магілёўаблнафтапрадукт”, які размешчаны ў аг.Стайкі. Тут жа зараз яшчэ ўзводзім адзін жывёлагадоўчы аб’ект.
Актыўна працуем за межамі раёна. Сярод нядаўніх аб’ектаў — будынак Бацэвіцкага лясніцтва. Прыемна, што заказчык застаўся задаволены якасцю нашых работ, у далейшым яны плануюць з намі супрацоўнічаць.
Планы на бліжэйшую перспектыву, шчыра кажучы, грандыёзныя. Арганізацыя для гэтага актыўна прадпрымае пэўныя захады: удзельнічаем у тэндарах на правядзенне будаўнічых і рамонтных работ не толькі на тэрыторыі раёна, але і за яго межамі. Але, канешне ж, у першую чаргу імкнемся прапанаваць лепшыя ўмовы па прадастаўленні будаўнічых паслуг арганізацыям і прадпрыемствам Кіраўшчыны. Спадзяемся, што будзем займацца правядзеннем рамонтаў у цэнтральнай раённай бальніцы, Дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці горада. Гэтыя аб’екты дазволяць забяспе­чыць частку нашага калектыву работай на працяглы перыяд.

Бетоншчык Андрэй Турловіч і тынкоўшчык Ганна Кашкова

Для забеспячэння ўласных патрэб у будаўнічых матэрыялах маем сваю вытворчую базу: раствора-бетонны, арматурны і сталярны цэхі. Матэрыяльна-тэхнічная база знаходзіцца ў добрым стане, у чым немалая заслуга працуючых тут людзей. Укамплектаваны ўсёй неабходнай тэхнікай машынна-трактарны парк. Але прадпрымаем пэўныя захады па яго абнаўленні. Імкнемся пры правядзенні будаўнічых работ максімальна выкарыстоўваць сваю тэхніку, бо арэнда машын абыходзіцца вельмі нятанна. Толькі пры мантажы 5-га паверха ўзводзімых дамоў арэндуем 40-тонны аўтакран.
Зараз разглядаем магчымасці набыцця 2 аўтамабіляў-цягачоў для дастаўкі будматэрыялаў.
Нягледзячы на тое, што асноўны наш занятак будаўніц­тва, актыўна займаемся прадастаўленнем паслуг насельніцтву. Так, у магазіне нашага прадпрыемства можна набыць піламатэрыялы, прадукцыю для правядзення будаўніча-рамонтных работ, фарбу, драўляныя вырабы, аказваем паслугі па распілоўцы драўніны заказчыка, займаемся вырабам і дастаўкай грамадзянам бетоннага раствору. Прымаем таксама заказы на выраб лавак, альтанак, дзвярэй і іншага. Па заяўках УКП “Жылкамгас” зрабілі некалькі соцен калодзежных зрубаў. Ўсё гэта прыносіць нам пэўны прыбытак, таму работы ў гэтым накірунку будзем актывізаваць.

Плітачнікі Аляксандр Клімовіч і Сяргей Каранкевіч

Асновай любога прадпрыемства, і нашага ў тым ліку, з’яўляюцца людзі, якія сваёй стараннай і адказнай працай садзейнічаюць паляпшэнню фінансава-эканамічнай стабільнасці. У калектыве ПМК працуе каля 170 чалавек. Практычна ўсіх можна ахарактарызаваць толькі са станоўчага боку, як добрасумленных, старанных працаўнікоў. Прыходзіць да нас і моладзь. І трэба сказаць, што многія яе прадстаўнікі здольныя на роўных канкурыраваць з больш вопытнымі калегамі па навыках і ўменні. І гэта не можа не радаваць. Спадзяемся, што падрыхтуем дастойную змену будаўнікам раёна, якая прадоўжыць слаўныя традыцыі прадстаўнікоў самай мірнай і стваральнай прафесіі.
Шэраг нашых работнікаў з нагоды прафесійнага свята будзе адзначаны граматамі, каштоўнымі падарункамі і прэміямі. Так, Ганаровай граматай камітэта па архітэктуры і буданіцтву аблвыканкама за добрасумленную працу ўзна­гароджаны матарыст БЗУ Аляксей Барчан. Ганаровая грамата Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК будзе ўручана машыністу аўтамабільнага крана Канстанціну Каранкевічу. Ганаровай граматай райвыканкама будзе адзначаны машыніст аўтамабільнага крана Мікалай Стральцоў, Па­дзячнымі пісьмамі — майстар Аляксандр Арцёмаў і тынкоўшчык Юрый Смятана.
Падзяка райкама прафсаюза работнікаў АПК будзе ўручана электрагазазваршчыку Сяргею Рудаку, тынкоўшчыку Аляксандры Гушчынай, вадзіцелю Сяргею Чэкулаеву.
Ганаровымі граматамі і каштоўнымі падарункамі ад адміністрацыі і прафкама прадпрыемства будзе адзначаны шэраг членаў калектыву, якія заслужылі асаблівых слоў па­дзякі сваёй добрасумленнай працай і старанным стаўленнем да даручанай справы.
Будаўнікі раёна з аптымізмам глядзяць у будучыню. Спадзяюся, што ўсё намечанае намі атрымаецца, і гэта дазволіць нашаму ПМК развівацца, паляпшаць свае фінансава-эканамічныя паказчыкі і, адпаведна, дабрабыт працуючых тут людзей.

Запісала Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024
В стране и мире

Василевская на МКС приступила к выполнению исследовательской части полета

26 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко о возможных провокациях: нарушили госграницу – к уничтожению

26 марта 2024
Общество

Профсоюзы: защищая и помогая

26 марта 2024
Общество

Порядок завершения осенне-зимнего периода

26 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

26 марта 2024
Общество

Заседание комиссии

26 марта 2024
Профилактика и безопасность

Движение по правилам – основа безопасности!

26 марта 2024
Прием граждан

Приём граждан

26 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

В Кировске состоялось торжественное вручение паспортов

15 марта 2024
Общество

Быть гражданином Республики Беларусь – это большое счастье, высокая честь

15 марта 2024
Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024