Корманарыхтоўка ў ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”: на чарзе — кукуруза

Корманарыхтоўка ў ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”: на чарзе — кукуруза

Учора, калі ветрык расцягнуў аблокі і заззяла яркае сонейка, рэдакцыйны аўтамабіль узяў курс на палеткі самай вялікай гаспадаркі раёна — ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”. Аб’ектам увагі “раёнкі” стала ўборка кукурузы, якую вядуць мясцовыя аграрыі. Шчыра кажучы, сумненняў у тым, што “царыца палёў” тут урадзіла на славу, не было. Праязджаючы па мясцовых дарогах, на палях сельгаставарыства многія кіраўчане і госці раёна назіралі, якой густой высокай сцяной стаяла кукуруза.
Пракаменціраваць ход правядзення ўборкі кукурузы, нарыхтоўкі кармоў і іншых палявых работ мы папрасілі першага намесніка дырэктара ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Аляксандра Жылінскага:
— Шчыра кажучы, сёлетняя корманарыхтоўчая кампанія прыносіць сапраўднае задавальненне: кукуруза, якая займала плошчу ў 3269 га, радуе ўраджайнасцю сакавітай масы — на круг атрымліваем па 550 ц. Сёлетняе лета з дастатковай колькасцю дажджоў было на карысць гэтай культуры, станоўча паўплывалі на яе рост захаванне тэхналогіі пры сяўбе і належны догляд за раслінамі.
Актыўны тэмп работ ужо дазволіў нам убраць кукурузу на 950 га. У сіласныя траншэі закладзена больш за 49 тыс. т сакавітых кармоў.

За тым, каб нарыхтаваная маса была якаснай, з неабходнай вільготнасцю і тэмпературай, назіраюць адказныя спецыялісты. Маючы вялізны статак БРЖ, мы проста абавязаны прыкласці ўсе намаганні і забяспечыць яго належнымі кармамі.
Пад’езды да траншэй, дзе вядзецца закладка сіласу, абавязкова засцелены саломай, пад асаблівым кантролем — якасць трамбоўкі.
Уборку і здрабненне зялёнай масы на высокаэфектыўных камбайнах вядуць тры механізатары — Міхаіл Вербенка, Канстанцін Пятруша і Віталь Шчэрбіч.
Як адзначаюць працаўнікі, убіраць такі ўраджай ім за радасць. Літаральна праз некалькі дзясяткаў метраў руху кормакамбайна, кузавы і прычэпы сельгастэхнікі напаўняюцца духмянай травяной масай. Таму на адвозцы мы задзейнічалі 12 адзінак тэхнікі. Кіруюць імі таксама вопытныя і адказныя працаўнікі, сярод іх — Валерый Шчэрбіч, Юрый Асташоў, Сяргей Пятроў, Сяргей Акуленка, Мікалай Ігольчык і іншыя.
Для таго, каб работы вяліся без прастойвання і кормаўборачнай, і тэхнікі на адвозцы, закладку кармоў вядзем на максімальна кароткай адлегласці ад кукурузных палеткаў. На МТК “Кірава” ўжо хутка будзе закрыта 4-я траншэя. Асаблівую ўвагу надаем належнаму закрыццю сіласных траншэй з кармамі.
Нягледзячы на ўсю важнасць правядзення ўборкі кукурузы, не застаецца па-за нашай увагай і не менш важная кампанія — сяўба азімых. Ужо на 2 тыс. га работы намі праве­дзены: зярняты леглі ў добра падрыхтаваную і ўгноеную глебу. На сяўбе задзейнічаны добрасумленныя і адказныя працаўнікі — Мікалай Дрозд і Дзмітрый Кахновіч.
Паралельна вядзем уборку цукровых буракоў, якія сёлета займаюць плошчу ў 292 га. Уражайнасць салодкіх каранёў таксама радуе: каля 600 ц/га. Сабраны ўраджай адпраўляем на Асіповіцкі буракапрыёмны пункт.
Удзельнікі палявых работ забяспечваюцца гарачым харчаваннем. За якасна і своечасова праведзеныя работы працаўнікі атрымліваюць дастойныя заробкі.
Варта адзна­чыць, што кожны з адказнасцю ставіцца да выканання даручанай справы, а гэта дае спадзяванне, што ўсё намечанае намі будзе выканана ў вызначаныя тэрміны і якасна.
Падрыхтавала
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Алкоголь и семейные ссоры

20 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024