Спаборнічалі тэхнікі-асемянатары сельгасарганізацый Кіраўшчыны

Спаборнічалі тэхнікі-асемянатары сельгасарганізацый Кіраўшчыны

На базе ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” прайшоў штогадовы раённы конкурс тэхнікаў па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы, арганізаваны ўпраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама сумесна з ДУСВП «Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства».
Галоўнае прызначэнне конкурсу — павышэнне прафесійнага майстэрства і павелічэнне прэстыжу адной з самых запатрабаваных у жывёлагадоўчай галіне прафесій, акрамя таго, лепшыя прадстаўнікі атрымліваюць павышэнне класнасці, што станоўча ўплывае на заробкі.

На малочнатаварных комплексах і фермах раёна працуе 23 тэхнікі-асемянатары, удзел у конкурсе прыняло 19.
Ацэньвала веды і навыкі канкурсантаў кампетэнтнае журы, у якое ўвайшлі начальнік аддзела па ўзнаўленні статка ДУСВП «Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства» Алена Маслак і вядучы спецыяліст Ганна Савіна, начальнік філіяла ДУСВП «Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства» па Кіраўскім раёне Галіна Шкрабава.
Са словамі прывітання да ўдзельнікаў конкурсу звярнуўся старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы. Ён адзначыў, што прафесія тэхніка па штучным асемяненні БРЖ — адна з самых важных у жывёлагадоўлі. Менавіта ад работы гэтых спецыялістаў залежыць будучы патэнцыял малочнага статка сельгаспрадпрыемства: вышэйшы выхад цялят, большыя надоі.
Па словах кіраўніка раёна, у тых гаспадарках, дзе ёсць кваліфікаваныя, адданыя сваёй справе спецыялісты, як правіла, на высокім узроўні пастаўлена работа па ўзнаўленні статка. Там заўсёды ёсць паспяховыя расцёлы, высокая захаванасць маладняку, ёсць малако і мяса, а ў канчатковым выніку — стабільнае развіццё эканомікі гаспадаркі, дабрабыт працаўнікоў.
Конкурс складаўся з тэарэтычнай і практычнай частак. Майстэрства ўдзельнікаў члены камісіі ацэньвалі па некалькіх крытэрыях: правяралі веды тэхнікаў-асемянатараў па пытаннях правільнай арганізацыі іх працоўнага месца, падрыхтоўкі інструментаў да асемянення, адтайвання і вызначэння якасці семені пад мікраскопам, ацэньвалі правільнасць вядзення журналаў ацёлаў і асемянення буйной рагатай жывёлы. Браліся ў разлік і вынікі практычнай работы.
Варта адзначыць, што з кожным годам канкурсанты дэманструюць усё больш трывалыя і дасканалыя веды, практычныя навыкі. І, канешне ж, немалаважную ролю адыгрывае пэўны вопыт работы ў прафесіі.
І хаця строгае журы за любую памылку зніжала балы, агульныя вынікі ведаў, прадэманстраваныя тэхнікамі-асемянатарамі, аказаліся даволі высокімі.
Падвядзенне вынікаў прахо­дзіла ўрачыста. Алена Маслак адзначыла добрую падрыхтоўку і навыкі канкурсантаў і падкрэсліла, што ў гэтай прафесіі павінны быць людзі, адданыя ёй цалкам, якія разумець усю важнасць свайго ўкладу ў справу развіцця жывёлагадоўлі.
Па выніках конкурсу — па колькасці набраных балаў за правільныя адказы па тэорыі, дэманстрацыю практычных навыкаў і вынікі работы за мінулы год пераможцам прызнаны Васіль Фядотаў з КСУП “Барчыцы-
агра”, другое месца — у Сяргея Стральцова з ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”. Дарэчы, Васіль і Сяргей на працягу апошніх гадоў у гэтым конкурсе заўсёды ўваходзяць у тройку лідараў, гэта сведчыць аб адказнасці і стараннасці маладых спецыялістаў, трывалых ведах і адданасці сваёй справе. Трэцяе месца прысуджана адразу двум удзельнікам: Таццяне Шчэрбіч з СВК “Бераснёўскі” і Аляксандру Дастанку з КСУП “Ніва-Барсукі”.
Старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы павіншаваў пераможцаў з добрымі вынікамі і ўручыў ім Ганаровыя граматы і каштоўныя падарункі.
Падарунак ад раённага аграпрамысловага саюза БелАПС за высокую эфектыўнасць асемянення цёлак атрымаў Анатоль Болбат з ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”. Каштоўнымі падарункамі ДУСВП «Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства» за шматгадовую добрасумленную працу адзначана Людміла Пятруша з РАПТЗ, за старанныя адносіны да даручанай справы — малады спецыяліст Сяргей Герасімовіч з ААТ “Дабаснянскае”.
Акрамя таго, падарункі ад райкама прафсаюза работнікаў АПК атрымалі ўсе ўдзельнікі мерапрыемства.
Зараз Васіль Фядотаў і Сяргей Стральцоў рыхтуюцца да ўдзелу ў абласным конкурсе тэхнікаў-асемянатараў, дзе будуць абараняць гонар нашага раёна.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота
Аляксандра ХАХЛОВА.

Последние новости

Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
Единый день информирования

Единый день информирования

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Кировчане в тройке победителей

17 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Общество

Нововведения: семейный капитал

17 апреля 2024
Общество

Выездной прием граждан

17 апреля 2024
Благоустройство

Республиканский субботник пройдет в Беларуси 20 апреля

17 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024