Акцыя “Наш жывёлавод” працягваецца на Кіраўшчыне

Акцыя “Наш жывёлавод” працягваецца на Кіраўшчыне

У раёне працягваецца акцыя “Наш жывёлавод”, у межах якой лепшыя калектывы і асобныя прадстаўнікі сельгасарганізацый атрымліваюць заслужаныя віншаванні і ўзнагароды.

Жывёлаводы МТФ “Дабрыца” ААТ “Дабаснянскае”: загадчык фермы Таццяна Маслава (у цэнтры), аператары машыннага даення Ірына Кучынская і Ірына Храмцова.

Узнагароджванне па выніках работы за 2 квартал бягучага года было распачата крыху раней — на мінулым тыдні, аб чым паведамляла ўжо “раёнка”. А днямі ўшанаванне лідараў прадоўжылася.

На далейшыя жывёлагадоўчыя аб’екты з падарункамі завіталі першы намеснік старшыні райвыканкама — начальнік райсельгасхарчу Аляксандр Сухадольскі, старшыня раённага савета аграпрамысловага саюза “БелАПС” Іван Рыняк, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер, кіраўнікі і старшыні прафкамаў сельгасарганізацый, калектывы ферм якіх і асобныя работнікі сталі пераможцамі. Госці падчас віншаванняў зычылі працаўнікам мяса-малочнага цэху раёна моцнага здароўя, дабрабыту, новых працоўных дасягненняў.

Па выніках работы за 2 квартал сярод калектываў малочна-таварных ферм, якія ажыццяўляюць даенне ў малакаправод, перамог калектыў МТФ “Дабрыца” ААТ “Дабаснянскае”. Падарункам для мясцовых жывёлаводаў стала мікрахвалевая печ, якую Аляксандр Сухадольскі ўручыў загадчыку фермы Таццяне Маславай. Ёсць пераможцы сярод работнікаў названага жывёлагадоўчага аб’екта і ў асабістым заліку: так, сярод аператараў машыннага даення былі адзначаны каштоўнымі падарункамі Ірына Кучынская і Антаніна Храмцова.

Чарговага поспеху дабіўся калектыў МТФ “Ізабеліна” КСУП “Ніва-Барсукі”, які прызнаны лепшым сярод калектываў ферм і комплексаў, абсталяваных даільнымі заламі. Здабыткам мясцовых працаўнікоў стаў халадзільнік, пашпарт ад якога быў урачыста ўручаны загадчыку фермы Алене Малахоўскай. У асабістым спаборніцтве перамаглі работніцы названай фермы Алена Арцюкоўская і Ганна Рымарава.

І зноў высокі клас у рабоце ў чарговы раз паказалі жывёлаводы фермы “Дваранінавічы” КСУП “Чырвоны баец”. У першым квартале яны былі лепшымі ў раёне па вытворчасці малака, па выніках другога — сталі першымі па вырошчванні цялушак БРЖ ва ўзросце ад 6 да 12 месяцаў, а таксама па адкорму бычкоў БРЖ ва ўзросце старэй 6 месяцаў. У якасці каштоўнага падарунка калектыў атрымаў вялікі набор посуду для бытавых патрэб. У ліку лепшых адзаначана аператар па вырошчванні БРЖ Людміла Дзмітрыева.

Сярод лідараў раённага спаборніцтва — аператары машыннага даення  на раздоі кароў МТК “Валосавічы” ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Валянціна Клімовіч і Алена Бяляўская, а таксама аператар па дарошчванні БРЖ ва ўзросце ад 0 да 3 месяцаў Ірына Шчэрбіч, якая працуе на МТФ “Віленка” СВК “Бераснёўскі” ААТ “Упраўляючая кампанія холдынга “Бабруйскаграмаш”. Ім таксама былі ўручаны каштоўныя падарункі.

Дарэчы, як адзначыў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер, сёлета калектывам ферм і комплексаў было падорана 5 мікрахвалевых печаў, 4 халадзільнікі, 2 наборы посуду. Разам з каштоўнымі падарункамі жывёлаводам традыцыйна ўручаюцца і салодкія прызы — торты для чаяпіцця.

Наперадзе ў працаўнікоў галіны — новыя дасягненні, а стымуляванне іх, накіраванае на паляпшэнне рабочых, бытавых ўмоў, павінна ўплываць на станоўчую дынаміку росту вытворчых паказчыкаў.

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота аўтара.

Першы намеснік старшыні райвыканкама — начальнік райсельгасхарчу Аляксандр Сухадольскі (справа) т старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер.

Прадстаўнікі калектыву МТК “Дваранінавічы” КСУП “Чырвоны баец”

Жывёлаводы МТФ “Ізабеліна” КСУП “Ніва-Барсукі”: загадчык фермы Алена Малахоўская (другая злева), аператары машыннага даення Юлія Бокач, Ганна Рымарава і лабарант Аксана Сямёнава.

Перадавыя аператары машыннага даення МТК “Валосавічы” ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Алена Бяляўская і Валянціна Клімовіч.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024