Чарговы поспех Васіля Фядотава з аг.Барчыцы Кіраўскага раёна

Чарговы поспех Васіля Фядотава з аг.Барчыцы Кіраўскага раёна

У Горках на базе Цэнтра павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскай вобласці адбыўся абласны конкурс тэхнікаў па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы. Аб гэтым паведаміла начальнік філіяла па Кіраўскім раёне РУСПВ “Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства” Галіна Шкрабава.

У ім свае майстэрства, веды, уменні і навыкі дэманстравалі 37 пераможцаў раённых этапаў. Кіраўшчыну на конкурсе ўжо не ўпершыню прадстаўлялі Васіль Фядотаў з КСУП “Барчыцы-агра” і Сяргей Стральцоў з ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”. Абодва ў чарговы раз паказалі высокую ступень падрыхтаванасці, а неаднаразовы пераможца раёна сярод калег па цэху Васіль Фядотаў зноў увайшоў у тройку прызёраў!

Правядзенне такога мерапрыемства даўно стала добрай традыцыяй на Магілёўшчыне. Штогод конкурсы праводзяцца з мэтай павышэння прафесійнага майстэрства і павелічэння прэстыжу запатрабаванай прафесіі, яны адыгрываюць важнейшую ролю ў атрыманні высокіх вытворчых паказчыкаў. Штучнае асемяненне кароў і цялушак з’яўляецца не толькі асновай селекцыі, але і вядучым метадам развядзення пагалоўя малочнай жывёлагадоўлі. Ад гэтага напрамую залежаць будучыя стабільныя надоі і прывагі. Гэта неаднаразова падкрэслівалася ў ходзе чарговых спаборніцтваў прафесіяналаў.

Конкурс праходзіў у напружанай барацьбе. Яго ўдзельнікі змагаліся літаральна за кожны бал. Спаборніцтвы складаліся з тэарэтычнай і практычнай частак. Майстэрства ўдзельнікаў ацэньвалася па некалькіх крытэрыях: правяраліся як тэарэтычныя веды, неабходныя ў рабоце, так і практычныя навыкі тэхнікаў-асемянатараў.

У выніку першыя два месцы былі прысуджаны адпаведна прадстаўнікам ЗАТ “Ніва” Шклоўскага і СВК “Калгас “Радзіма” Бялыніцкага раёнаў. А наш Васіль Фядотаў замкнуў прызавую тройку.

Сёлетні год для Васіля наогул выдаўся “ўраджайным” на перамогі і прызы. Як было адзначана, ён заняў першае месца ў раённым конкурсе сярод тэхнікаў-асемянатараў, разам з сям’ёй спачатку перамог у абласным этапе рэспубліканскага праекта “Уладар сяла”, а зусім нядаўна сям’я Фядотавых трыумфальна перамагла ў фінале. І вось — новы поспех! Так трымаць!

Последние новости

Актуально

На Кировщине дан старт велогонке

29 апреля 2026
Читать новость
Кировск — здоровый город

Уроженцы из д.Капустино завоевали три медали в Республиканских соревнованиях по велоспорту

29 апреля 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

Фейковые чаты и уроки-ловушки

29 апреля 2026
Читать новость
В районе

С 29 апреля по 28 мая 2026 года проводится конкурс на выполнение государственного социального заказа

29 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Запрет на купание в Кировском районе

29 апреля 2026
Читать новость
Прямая линия

6 мая прямую телефонную линию проведет Татьяна Валерьевна Акушевич

29 апреля 2026
Читать новость