Темы

Прафесійнае свята адзначылі архівісты

Прафесійнае свята адзначылі архівісты

 

У мінулую нядзелю прафесійнае свята адзначылі архівісты — свайго роду захавальнікі гісторыі.

Галоўная задача работнікаў архіўнай службы — збіраць , захоўваць дакументы і выкарыстоўваць іх у інтарэсах грамадзян. А для гэтага прафесія патрабуе уважлівасці, акуратнасці, дакладнасці да кожнага запісу, кожнай лічбы. Менавіта так імкнецца будаваць сваю работу загадчык Кіраўскага раённага архіва Вольга Заркевіч, якая працуе на гэтай пасадзе чацвёрты год.

Як правіла, на стэлажах раённага архива — дакументы ліквідаваных арганізацый і суб’ектаў гаспадарання. На сённяшні дзень у архіве знаходзяцца 265 фондаў, што складае 9098 спраў. У бягучым годзе былі прыняты дакументы з пяці арганізацый, як дзяржаўных, так і ад індывідуальных прадпрымальнікаў. Самая буйная з ліквідаваных — ААТ “Кіраўск-Лён” .

Сёлета ў раённы архіў паступіла 84 запыты сацыяльна-прававога характару, выдадзена 56 даведак, у тым ліку аб заработнай плаце, аб пацвярджэнні працоўнага стажу, аб адпрацаваных чалавека-днях, аб вучобе; 4 архіўныя выпіскі, 1 архіўная копія, адна гісторыка-архіўная даведка, 22 адмоўныя адказы. Па адміністрацыйных працэдурах паступіла 70 заяў і было выдадзена 56 даведак.

У раённы архіў звяртаюцца не толькі жыхары Кіраўшчыны, але нават і з краін бліжняга замежжа. Так, сёлета па запытах сацыяльна-прававога характару замежных грамадзян паступіла 1 заява, была выдадзена 1 даведка.

Ад супрацоўніка архіва патрабуецца вялікая адказнасць. Яму неабходна захаваць усю дакументацыю для таго, каб ёй маглі скарыстацца і будучыя пакаленні.

Последние новости

В районе

Концерт «Родители — наши крылья» прошел в Кировске

26 октября 2026
Читать новость
Молодежная политика

Безопасность превыше всего

26 октября 2026
Читать новость
Актуально

В Кировске прошла последняя в году сельскохозяйственная ярмарка

26 октября 2026
Читать новость
Актуально

Профессиональный путь главного инженера филиала КУП «Могилёвоблдорстрой» ДРСУ-197 Елены Воротилкиной

25 октября 2026
Читать новость
Актуально

30 лет за рулём автобуса

25 октября 2026
Читать новость
Актуально

На маршрут – всегда с улыбкой

25 октября 2026
Читать новость