У Жыліцкім сельгаскаледжы рыхтуюцца спецыялісты для АПК

У Жыліцкім сельгаскаледжы рыхтуюцца спецыялісты для АПК

У сельгаскаледжы займаецца нямала старанных навучэнцаў — выдатнікаў у вучобе, цудоўных спартсменаў, актывістаў грамадскага жыцця. Сярод іх — вось гэтыя мілавідныя дзяўчаты, якія ў хуткім часе стануць выпускніцамі ўстановы адукацыі. Таццяна Курачкіна вельмі любіць спорт, яна не раз станавілася пераможцай і прызёрам розных раённых спаборніцтваў. Прымае дзяўчына ўдзел і ў конкурсах, звязаных з будучай прафесіяй. Зараз яна рыхтуецца да абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу “WorldSkills Belarus”. Таццяна будзе прадстаўляць каледж сярод будучых аграномаў. Ірына Цітова і Вольга Польская вучацца па спецыяльнасці “кіраванне ў АПК”. Яны сёлета паспяхова выступілі на рэспубліканскім конкурсе “Аграмайстэрства”. Таксама абедзве — удзельніцы шматлікіх прадметных і спецыялізаваных алімпіяд.

Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК можа па праву лічыць сваім калектыў педагогаў і навучэнцаў Жыліцкага дзяржаўнага сельгаскаледжа. Першыя рыхтуюць кадры спецыялістаў для гэтай сферы, для другіх яна стане прафесійным полем дзейнасці.

Жыліцкі сельскагаспадарчы каледж — унікальная ўстанова адукацыі. Прычым па розных пазіцыях. Ён мае багатую і цікавую гісторыю, і сам у свой час ярка ўпісаўся ў спадчыну мясцовага краю, бо размясціўся ў адным з самых маляўнічых мясцін не толькі Кіраўшчыны — на тэрыторыі сапраўднай жамчужыны гісторыі і культуры Беларусі — Жыліцкага палацава-паркавага ансамбля. Шмат гадоў тут рыхтуюцца спецыялісты сярэдняга звяна для аграпрамысловага комплексу практычна ўсёй краіны.
Сёння Жыліцкі сельскагаспадарчы каледж (а такі статус яму быў прысвоены ў 2001 годзе) — гэта сучасная сярэдне-спецыяльная ўстанова адукацыі, якая ў лепшых традыцыях працягвае выконваць сваю функцыю — рыхтаваць кваліфікаваных спецыялістаў для аграрнага сектара. Прадугледжана тут двухступеньчатая адукацыя. На бягучы момант на ўсіх аддзяленнях каледжа займаюцца 364 навучэнцы, з якіх 74 — на прафесійна-тэхнічнай аснове і 290 — на сярэдне-спецыяльнай. Яшчэ 15 чалавек атрымліваюць адукацыю без адрыву ад вытворчасці, паралельна працуючы на рабочых месцах.
Будучым аграрыям прапаноўваецца даволі шырокае кола спецыяльнасцей. На дзённым аддзяленні рыхтуюць кіраўнікоў для АПК, аграномаў, плода­агароднінаводаў, тэхнолагаў па вытворчасці, захоўванні і перапрацоўцы прадукцыі раслінаводства. Тыя ж спецыяльнасці, акрамя плодаагароднінавода можна набыць і завочна. На прафтэхаснове атрымліваюць адукацыю будучыя трактарысты-машыністы сельгасвытворчасці катэгорый А,В,С, вадзіцелі аўтамабіляў катэгорыі С, слесары па рамонце сельгасмашын і абсталявання, прадаўцы, аператары жывёлагадоўчых комплексаў і ферм, агароднінаводы.
Мае сельгаскаледж яшчэ адну істотную адметнасць: знаходзіцца ён не ў гора­дзе, а ў сельскай мясцовасці. Магчыма, хтосьці палічыць гэта не зусім зручным. А вось педагогі каледжа больш схіляюцца да іншай думкі — гэта дазваляе навучэнцам сканцэнтраваць увагу на вучэбным працэсе. А калектыў, які працуе з рабятамі, — гэта сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы: кожны педагог імкнецца не толькі па максімуму перадаць свае веды, уменні і навыкі, але і вучыць арыентавацца ў сучаснай інфармацыйнай прасторы.
Для вучобы і пазавучэбнай дзейнасці навучэнцам прадастаўлена выдатная база. Маюцца сучасныя вучэбныя класы, лабараторыі. Ёсць свае эксперыментальныя ўчасткі, цяпліцы, палі, дзе будучыя аграрыі працуюць над вырошчваннем ураджаяў. Дапамагае ў авалодванні ведаў і наогул у духоўным развіцці багатая бібліятэка з чытальнай залай. Для тых, хто хоча развівацца яшчэ і фізічна, прадастаўлена выдатная спартыўная база. Усе жадаючыя забяспечваюцца інтэрнатам. Спрыяльныя ўмовы створаны і для заняткаў у вольны час, каб правесці яго цікава і з карысцю.
А яшчэ немалаважны момант — гэта тое, што ўсе выпускнікі пасля заканчэння вучобы гарантавана працаўладкоўваюцца. Прычым на працягу яшчэ двух наступных гадоў педагогі каледжа курыруюць сваіх выхаванцаў, дапамагаючы пры неабходнасці вырашаць бытывыя ці іншыя ўзнікаючыя пытанні. Пры размеркаванні ўлічваецца шэраг нюансаў: права першачарговага выбару маюць тыя з выпускнікоў, хто паказаў лепшыя веды, быў найбольш дысцыплінаваны, актыўны ў грамадскім жыцці. Так што, ёсць сэнс праявіць сябе, кожны, як кажуць, сам вызначае сабе дарогу.

Аляксандр ХАХЛОЎ.

 

Последние новости

В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
В стране и мире

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024