Жывёлаводы МТФ “Дваранінавічы” КСУП “Чырвоны баец” не здаюць сваіх лідзіруючых пазіцый па нарошчванні вытворчасці малочнай прадукцыі

Жывёлаводы МТФ “Дваранінавічы” КСУП “Чырвоны баец” не здаюць сваіх лідзіруючых пазіцый па нарошчванні вытворчасці малочнай прадукцыі

Аператары машыннага даення КСУП “Чырвоны баец” Таццяна Біч і Анастасія Крыванос

Жывёлаводы МТФ “Дваранінавічы” КСУП “Чырвоны баец” вось ужо на працягу некалькіх год не здаюць сваіх лідзіруючых пазіцый па нарошчванні вытворчасці малочнай прадукцыі.

Шмат увагі надаюць тут якасці атрымліваемага малака, бо разумеюць – чым вышэй гатунак, тым вышэй цана продажу.
З пачатку бягучага года жывёлаводы гаспадаркі ўзялі курс на павелічэнне вытворчасці малака. І гэта ім удаецца, аб чым сведчаць эканамічныя паказчыкі. За 10 месяцаў імі рэалізавана 3779,7 т малочнай прадукцыі, прычым уся яна адпраўлена на перапрацоўчае прадпрыемства гатункамі “экстра” і вышэйшым. А ўвогуле з пачатку года на МТФ надаілі 4075,1 т малака, што на
229,5 т больш адпаведнага перыяду 2018 г. З важкім “плюсам” у 72 т выйшлі па атрыманні малака і па выніках кастрычніка. Ад кожнай каровы ў сярэднім за 10 месяцаў надаілі па 6572 кг, што на 370 л
больш адпаведнага перыяду мінулага года. Лічбы, шчыра кажучы, уражваюць.
Як адзначыў начальнік цэха жывёлагадоўлі МТФ “Дваранінавічы” Арман Шынвізэ, садзейнічаюць паспяховай працы па нарошч­ванні вытворчасці малака трывалая кармавая база, удасканаленне селекцыйнай работы, дакладнае выкананне тэхналогіі вытворчасці прадукцыі. Аднак галоўным аспектам спецыяліст назваў кадры. На МТФ “Дваранінавічы”, дзе працуе каля 40 чалавек, у гэтым сэнсе – парадак: кожны на сваім рабочым месцы — ад спецыяліста да жывёлавода – з адказнасцю і разуменнем ставіцца да даручанага ўчастка работы.
Асаблівай удзячнасці, па словах спецыяліста, заслугоўвае добрасумленная праца даярак Таццяны Біч і Анастасіі Крыванос (на здымку), Галіны Здункевіч, Зінаіды Сенчуковай, Ірыны Пархімчык, якая задзейнічана ў цэху раздою. Нядаўна ў іх калектыў прыйшла “навічок” – Наталля Пекліна, якая з радасцю пераймае вопыт старэйшых калег, прыслухоўваецца да іх парад.
Паспяхова спраўляецца са сваімі абавязкамі аператар па штучным асемяненні БРЖ Юлія Пархімчык. Нельга пераацаніць уклад у агульную справу вет­урача Алега Перавознікава, ветфельчараў Анжэлы Кузьміч і Таццяны Новік, заатэхніка-селекцыянера Ірыны Даніленка, лабаранта Алены Навуменка. Адказна ставяцца да сваіх абавязкаў аператары жывёлагадоўчых комплексаў і механізаваных ферм Дзмітрый Цяніцкі, Юрый Манетаў, Раман Лазараў. Бесперабойная работа электрычнага абсталявання – клопат галоўнага энергетыка Валерыя Макаронка.
Слоў падзякі заслугоўвае праца аператараў, занятых дарошчваннем, вырошчваннем і адкормам БРЖ. Прычым і маладыя, і больш вопытныя кадры ўмела спалучаюць багатыя веды тонкасцей прафесіі і маладзёжны запал.
З такім калектывам, упэўнены начальнік цэха жывёлагадоўлі МТФ “Дваранінавічы” Арман Шынвізэ, можна дасягаць высокіх надояў і важкіх прываг.
Грамадскі статак, а гэта 2478 галоў, з якіх 620 кароў, забяспечваецца якаснымі і збалансаванымі кармамі, аб чым з ранняй вясны да позняй восені клапоцяцца работнікі раслінаводчай галіны.
Рацыён дойнага статка і цялушак прадуманы да дробязей, займаецца гэтым галоўны заатэхнік Віктар Даніленка. Для кожнай групы жывёлы рацыён кармлення асобны, як таго патрабуе тэхналогія. У кармушках заўсёды ў дастатковай колькасці сіласу, сенажу, сена, саломы, камбікармоў і плюшчанай кукурузы. Выкарыстанне кормараздатчыкаў дазваляе не толькі павысіць якасць кармлення, але і палепшыла ўмовы працы жывёлаводаў.
Як бачна, на МТФ “Два­ранінавічы” ўсе тры “К” – кадры, кармы, каровы – на якіх і трымаецца жывёлагадоўчая галіна – на вышэйшым узроўні, а гэта дае спадзяванне, што іх “малочныя рэкі” будуць яшчэ больш поўнымі і прыбытковымі.

Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024

Рекомендуем

Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024