На XV спартакіядзе работнікаў АПК у кіраўчан дзясятае “срэбра”

На XV спартакіядзе работнікаў АПК у кіраўчан дзясятае “срэбра”

XV абласная зімовая спартакіяда работнікаў аграпрамысловага комплексу прайшла 24-25 студзеня ў Магілёўскім раёне, на базе аграгарадка Усход. У ёй прымалі ўдзел 25 каманд сельскіх раёнаў, холдынгаў, аб’яднанняў, арганізацый, прадпрыемстваў, у тым ліку і каманда Кіраўскага раёна.

Традыцыйна наша зборная прадэманстравала высокі клас і трапіла на п’едэстал гонару: заняла 2 месца пасля гаспадароў спаборніцтваў. Дарэчы, гэтае “срэбра” – дзясятае па выніках усіх спартакіяд. Кіраўская каманда лічыцца самай тытулаванай: на яе рахунку былі і пераможныя дасягненні, і, як ужо адзначана, другія месцы, і “бронза” — у пераважнай большасці – лідарскія пазіцыі.

Як адзначыў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер, спаборніцтвы прайшлі на высокім арганізацыйным узроўні. Больш 500 удзельнікаў, як заўжды, спрачаліся ў валейболе, шашках, кулявой стральбе, гіравым спорце, дартсе, перацягванні каната. Вось толькі сёлетняя зіма не дазволіла правесці лыжныя гонкі і эстафету, яны былі заменены на лёгкаатлетычны крос і эстафету.

Загадзя праводзіліся занальныя адборачныя спаборніцтвы па валейболе, у тым ліку і на базе нашага раёна, з удзелам каманд Асіповіцкага, Бабруйскага, Глускага, Клічаўскага, Быхаўскага раёнаў і гаспадароў. Па выніках гульняў кіраўчане занялі першае месца. Але далей фартуна звяла нас з мацнейшымі камандамі спартакіяды – Магілёўскага і Чавускага раёнаў, і трапіць у фінал, на жаль, не ўдалося.

Наша каманда на гэты раз стала лепшай у гіравым спорце, на другіх пазіцыях — у лёгкаатлетычнай эстафеце, перацягванні каната, на трэціх – у дартсе і лёгкаатлетычным кросе. Увогуле выступалі стабільна і па іншых відах спаборніцтваў, займаючы дастойныя месцы.

Лепшымі ў індывідуальным заліку былі ўсе нашы гіравікі: першыя месцы ў сваіх вагавых катэгорыях занялі Віктар Бялянаў, Аляксандр Ермалаеў, Мікіта Рабцэвіч.

Другія месцы – на рахунку Марыі Васілеўскай (настольны тэніс), Яўгена Пішчаліна (кулявая стральба), Анастасія Русанава (лёгкаатлетычны крос).

Віктар Ставер падкрэсліў, што чарговае паспяховае выступленне на спартакіядзе работнікаў АПК – заслуга ўсяго раёна: уклад у падрыхтоўку і арганізацыю паездкі ўнеслі ўпраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, кіраўнікі сельгасарганізацый, дапамогу аказвалі СДЮШАР, Жыліцкі сельгаскаледж і, безумоўна, вялікая заслуга ў добрым рэзультаце – саміх сельскіх спартсменаў.

Кіраўнік райкама прафсаюза работнікаў АПК папрасіў праз газету выказаць словы падзякі прадстаўнікам зборнай, якія ўсе 15 сезонаў удзельнічалі ў спартакіядзе, і іх можна назваць ветэранамі гэтага яркага спартыўнага  мерапрыемства, а таксама навічкам каманды, дастойна паказаўшым сябе. Добра, што ёсць пераемнасць пакаленняў у зборнай! І ўвогуле, падкрэсліў Віктар Ставер, радуе камандны дух: усе ў адзіным парыве імкнуцца да перамогі, хварэюць адзін за другога.

Пераможцы і прызёры чарговай спартакіяды работнікаў АПК, арганізатарамі якой, як заўжды, былі камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама і абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў АПК, вызначаны, атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Наперадзе – летняя спартакіяда. Як адзначыў галоўны суддзя спаборніцтваў Яраслаў Грамыка, традыцыі правядзення спартакіяды сярод работнікаў АПК прыжыліся, і цяжка пераацаніць іх значэнне. Узровень каманд з кожным годам расце.

Хочацца дадаць, што галоўную перамогу тут святкуе здаровы лад жыцця, які дадае энергіі, энтузіязму, узнімае працоўны настрой!

Падрыхтавала Наталля ХАДАКОВА.   

Фота з сайтаў zilmogilev.by, www.sb.by, Яўгена Пішчаліна.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024