Падрыхтаваць тэхніку своечасова і якасна

Падрыхтаваць тэхніку своечасова і якасна

Нягледзячы на тое, што на двары – студзень, у інжынерных службаў, майстроў­наладчыкаў і механізатараў сельгасарганізацый раёна – гарачая пара: яны займаюцца рамонтам і давядзеннем да ладу сельскагаспадарчай тэхнікі, рыхтуючы яе да веснавых палявых работ.

Як наладжаны гэты працэс у ААТ «Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне», даведаліся журналісты «раёнкі». Аб тым, што работы вядуцца тут поўным ходам, было чутна яшчэ на падыхо­дзе да будынку мехмайстэрні: вакол разносіліся грукат і скрыгат жалеза, свіст абсталявання для рэзкі металу, а, адчыніўшы дзверы, убачылі яркія сполыхі ад работы спецыяліста на газаэлектразварачным апараце.

У РАПТЗ будынак мехмайстэрні, напэўна, адзін з самых вялікіх сярод іншых сельгасарганізацый раёна. У дзень наведвання на рамонце тут знаходзілася адначасова каля 10 адзінак розных агрэгатаў, трактар і камбайн.

Электрагазазваршчык Уладзімір Свірко і механізатар Пётр Дрозд.

Больш падрабязна аб ходзе правядзення рамонтных работ расказаў галоўны механік Святаслаў Русецкі.

Так, да рамонту тэхнікі ў сельгаставарстве прыступілі ў адпаведнасці з маючыміся планамі галаўнога прадпрыемства і РАПТЗ. Усе дастаўленыя на машынныя двары агрэгаты і механізмы былі старанна ачышчаны і памыты. Правялі іх дэфектоўку, вызначылі аб’ёмы работ і ліміты затрат на рамонтныя работы.

Першымі на мехмайстэрню паступілі плугі. Наяўнасць запасных частак дазволіла ў кароткі час усе шэсць адзінак адрамантаваць і паставіць на лінейку гатоўнасці. Затым надышла чарга чатырох глебаапрацоўчых агрэгатаў. Праз непрацяглы час і яны мелі 100%­ю гатоўнасць. У рабоце зараз дыскатар і сеялка «рабэ». Менавіта ўсе гэтыя агрэгаты з пачаткам веснавых палявых работ будуць запатрабаваны ў першую чаргу. А таму, нават калі на палеткі давядзецца выехаць ужо ў лютым – падобнае з­за цёплага надвор’я было некалькі год таму – мясцовыя механізатары да гэтага гатовы.

Увогуле, адзначыў Святаслаў Сцяпанавіч, усе рамонтныя работы ў РАПТЗ вядуць такім  чынам, каб не здаралася ніводнага дня прастою. Ёсць запасныя часткі на той ці іншы агрэгат, з ім і працуюць. Гэта дазваляе рамантаваць тэхніку з апярэджаннем графіка.

Напрыклад, механізатар Валянцін Сулімскі ўжо падрыхтаваў замацаваны за ім кормаўборачны камбайн КВК, які выедзе на палеткі дзесьці ў маі­чэрвені. Падобны падыход можна без перабольшвання назваць гаспадарскім: прыйдзе час, і аграрыі без прамаруджвання пачнуць рабіць кармавы запас для грамадскага статка. Дарэчы, на лінейцы гатоўнасці яшчэ адзін кормакамбайн.

Механізатары Аляксандр Сідарэнка і Яўген Рудак.

Не сакрэт, што любая тэхніка будзе добра працаваць без значных паломак толькі калі адносіцца да яе выкарыстання з увагай і клопатам. У гэтым сэнсе ў РАПТЗ, можна сказаць, поўны парадак: мяркуйце самі, з 34 трактароў толькі 6 знаходзяцца ў рамонце, а гэта значыць, што механізатары, замацаваныя за тэхнікай, не толькі акуратна на ёй працавалі на палетках, але і своечасова абслугоўвалі, даглядалі сваіх сталёвых канёў. У выйгрышы ў канчатковым выніку застаюцца ўсе: сельгаставарыства не нясе дадатковых страт на рамонты і запчасткі, своечасова вядуцца палявыя работы, а земляробы працуюць без прастояў з дастойнымі заробкамі.

Калі наша размова зайшла пра кадры, якія займаюцца рамонтнымі работамі, Святаслаў Русецкі адзначыў, што з такімі спецыялістамі ім многае па сілах. За плячыма большасці работнікаў – не адзін дзясятак год добрасумленнай працы. Кожны да падрыхтоўцы тэхнікі падыходзіць адказна. Па яго словах, ніводнага не трэба кантраляваць, бо ўпэненасць у тым, што ўсё даручанае будзе зроблена дакладна і якасна, – стопрацэнтная.

Па словах галоўнага механіка, механізатарскае звяно, якое налічвае 24 чалавекі, у іх дружнае і надзейнае. Нават падрыхтоўку і рамонт тэхнікі вядуць разам: удвух­утрох бяруць у работу трактар ці агрэгат і працуюць з ім, пакуль поўнасцю не давядуць да ладу. Такім чынам, рамонт вядзецца хутчэй, а агульная адказнасць спрыяе яго якасці.

Механізатар Дзмітрый Комар і слесар дылерскага цэнтра Аляксандр Нарэзенка.

Напрыклад, Уладзімір Шалянгоўскі з памочнікамі займаецца рамонтам дыскарата, Сяргей Комар рамантуе кормападборшчык, Андрэй Слуцкі і Валянцін Сулімскі – жаткі для камбайнаў, Дзмітрый Комар займаецца камбайнам для ўборкі цукровых буракоў «Холмер». Рыхтуюць агрэгаты Сяргей Зазерскі і Аляксандр Тылінскі. Дапамагаюць земляробам 4 слесары, сярод вопытных – Сяргей Капуста і Андрэй Кісель.

Ніводны рамонт тэхнікі не праходзіць без дапамогі токара Анатоля Стальмакова і слесара дылерскага цэнтра Аляксандра Нарэзенкі. Як адзначыў Святаслаў Русецкі, гэтыя людзі – сапраўдны «залаты фонд» сельгаставарыства. Не сакрэт, што запасныя часткі зараз нятанныя, а свабоднымі грашовымі сродкамі многія сельгасарганізацыі не валодаюць, вось тут і прыходзяць на дапамогу такія высокакласныя спецыялісты. Напрыклад, Анатоль Стальмакоў можа вытачыць практычна любую дэталь, зэканоміўшы РАПТЗ не адну сотню рублёў. Аляксандр Нарэзенка здольны справіцца нават з самай складанай паломкай тэхнікі, знойдзе і ўхіліць праблемы з электрыкай. Пасля праведзеных ім дыягностыкі і рамонту можна быць поўнасцю ўпэўненым, што падчас палявых работ тэхніка не падвядзе.

Практычна ніводны рамонт не абыходзіцца без электрагазазваршчыка. На дапамогу механізатарам прыходзіць Уладзімір Свірко. Святаслаў Русецкі з усмешкай адзначыў, што звараны спецыялістам метал зламаць практычна нельга, часцей лопаецца ў іншым месцы.

Работы па рамонце тэхнікі ў РАПТЗ ідуць зладжана і без збояў. А гэта адна з гарантый таго, што вясенне­палявыя работы мясцовыя аграрыі правядуць у сціслыя тэрміны і пры высокай якасці.

Людміла СЯМЁНАВА.

Фота Максіма МІКЕШЫНА. 

Последние новости

Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024