Таццянін дзень – свята cтудэнцтва

Таццянін дзень – свята cтудэнцтва

Напярэдадні свята сваімі ўражаннямі дзеляцца залатыя медалісткі 2018/2019 навучальнага года, зараз студэнткі Таццяна Садоўнікава і Ганна Бацян.

Таццяна Садоўнікава, студэнтка Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта:

– З выбарам будучай прафесіі я вызначылася яшчэ ў старэйшых класах школы і мэтанакіравана ішла да пастаўленай мэты. Ведала – хачу паступіць на факультэт фінансаў і банкаўскай справы. Пасля заканчэння школы абрала вядучы эканамічны універсітэт краіны. Лічу, што пасля яго заканчэння ў мяне будзе больш магчымасцей добра ўладкавацца на работу.

Памятаю першыя дні самастойнасці ў сталіцы. Было шмат хваляванняў. Аднак, прайшоў месяц, і ўсё стала прасцей. Наладзілася жыццё ў інтэрнаце. З’явіліся новыя сябры. Пашанцавала мне і з аднакурснікамі. Мы хутка знайшлі агульную мову, дапамагаем адзін аднаму. Студэнцкая атмасфера зачароўвае…

Вядома, ва універсітэце вучыцца больш складана, чым у школе. Але я спраўляюся. Як вынік, з трох экзаменаў зімовай сесіі здавала толькі адзін. Два залічыліся “аўтаматам”.

З першых дзён навучання я актыўна ўключылася ў грамадскае жыццё установы. На сённяшні дзень уваходжу ў студэнцкія саветы і інтэрната, і універсітэта.

Лёгка і спакойна ўвайсці ў новы этап мне таксама дапамагла старэйшая сястра Марыя, якая два гады таму паступіла ў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт сталіцы на інжынера­хіміка­тэхнолага. Вельмі шкада, што мы не можам бачыцца так часта, як хацелася б. Але з Марыяй я заўсёды на сувязі. Ведаю, у любы момант мяне падтрымаюць і дапамогуць.

Вучуся ў другую змену. Таму, на жаль, не хапае часу больш дасканала пазнаёміцца з Мінскам. Уразіла яго ўбранне ў навагоднія і калядныя святы. Часта гулялі з сябрамі па Кастрычніцкай плошчы. А яшчэ я ўпершыню пабывала ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета. Вельмі спадабалася.

Кожныя выхадныя спяшаюся дадому, у родны Кіраўск. Сям’я – мая галоўная падтрымка. Бліжэйшыя дні будуць асаблівымі. Па­першае, люблю прымаць віншаванні ў Таццянін дзень, па­другое, гэта мой першы Дзень студэнта і, па­трэцяе, 24 студзеня мне – 18 гадоў.

Ганна БАЦЯН, студэнтка Го­мель­скага медыцынскага універсітэта:

— Таццянін дзень – свята маладосці, усіх тых, хто захоўвае ў душы агонь творчасці, прагу да ведаў, пошуку і адкрыццяў.

Сёлета я ўпершыню буду адзначаць Таццянін дзень як паўнапраўная студэнтка. Спадзяюся, што ён пройдзе цікава, пазітыўна і стане яркай падзеяй майго студэнцкага жыцця. Па расказах сяброў са старэйшых курсаў ведаю, што ў нашым універсітэце плануецца шэраг мерапрыемстваў, у якіх абавязкова паўдзельнічаю. Шчыра кажучы, чакаю іх з нецярпеннем. А яшчэ гэты дзень набліжае нас да доўгачаканых канікулаў: можна будзе адпачыць, правесці час са сваімі роднымі, сустрэцца з былымі аднакласнікамі і сябрамі. Планаў наперадзе шмат!

Што тычыцца майго студэнцкага жыцця, то я ўсім задаволена. Вучыцца хоць і нялёгка, але вельмі цікава. Першую сесію здала вельмі добра, некалькі экзаменаў і ўвогуле былі залічаны “аўтаматам”. Гэта прыдало мне яшчэ больш упэўненасці ў сваіх сілах. Педагогі хоць патрабавальныя і прынцыповыя, але даюць веды даходліва, раюць, якой літаратурай карыстацца для падрыхтоўкі да заняткаў, экзаменаў.

Ніколькі не шкадую, што абрала для сябе прафесію медыка. Сваёй стараннай вучобай буду імкнуцца атрымаць добрыя веды і стаць у будучым высокакласным спецыялістам, каб дапамагаць людзям умацоўваць здароўе.

Жыву я ў інтэрнаце. Шчыра кажучы, ужо адчула сваю самастойнасць, калі ў вырашэнні бытавых пытанняў разлічваць даводзіцца толькі на сябе. Аднак, у астатнім пастаянна адчуваю падтрымку родных, за што вельмі іх люблю. З дзяўчынамі, з якімі жыву разам у пакоі, адразу пасябравалі, імкнемся падтрымліваць адзін аднаго, вырашаць разам узнікаючыя праблемы. 

І хаця маё студэнцкае жыццё толькі ў самым пачатку, упэўнена, што ў памяці назаўсёды застанецца наша вясёлая група, доўгія лекцыі, зацёклыя ад пісаніны пальцы і самыя чакаемые словы: “Вы здалі экзамен!”.

Усім вучням і студэнтам хацелася б пажадаць не палохацца невядомага, верыць у сябе, свае сілы. А яшчэ – захаваць запал да вучобы, а, калі яго няма, то пастарацца самім яго запаліць, знайсці тую справу, якая дапаможа раскрыць моцныя бакі вашага характару і прынясе задавальненне. І часцей усміхацца!

У гэты дзень абавязкова павіншую са святам усіх сваіх знаёмых Таццян і студэнтаў­сяброў.

Последние новости

Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024