Вучні ўстаноў адукацыі Кіраўскага раёна ў ліку лепшых
Завяршыўся трэці этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. У ліку прызёраў – вучні ўстаноў адукацыі нашага раёна.
Так, дыплом ІІ ступені па прадмету “Гісторыя” заваяваў вучань 11 класа СШ №1 горада Віктар Будніцкі, ІІ ступені па абслугоўваючай працы – Анастасія Бялянава (9 клас СШ №1), ІІІ ступені па грамадазнаўстве – Уладзіслаў Манетаў (10 клас СШ №1), ІІІ ступені па “Фізіцы” – Ягор Самойлаў з СШ №2 імя К.П.Арлоўскага.
Пахвальным водгукам за трывалыя веды па матэматыцы адзначана дзесяцікласніца з СШ №2 імя К.П.Арлоўскага Лізавета Пялава, па фізіцы – дзевяцікласнік СШ №1 Павел Пятруша.
Па выніках дадзенага спаборніцтва Віктар Будніцкі і Анастасія Бялянава ў саставе каманды Прыдняпроўскага краю прымуць удзел у заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.
Віншуем нашу таленавітую моладзь з чарговымі перамогамі!