Гісторыя раёна: лічбы і факты

Гісторыя раёна: лічбы і факты

12 лютага 1935 года пачаўся працоўны і гераічны летапіс нашага краю, у які ўпісаны многія старонкі: перыяд калектывізацыі, гады нямецка­фашысцкай акупацыі, час аднаўлення разбуранай народнай гаспадаркі пасля Вялікай Айчыннай вайны, дынамічнага развіцця ў наступныя гады.

Першыя звесткі аб сацыяльна­эканамічным развіцці раёна ўпамінаюцца ў 1939 годзе. На той час на тэрыторыі Кіраўшчыны пражывала 53,7 тыс. чалавек. Налічвалася 106 калгасаў, якія аб’ядноўвалі 9673 сялянскія гаспадаркі, 1 саўгас, 2 МТС. Пасяўныя плошчы складалі 38675 га. Налічвалася 227 галоў буйной рагатай жывёлы ў дзяржаўным сектары і 4894 – у калгасах; 10268 – у калгаснікаў і 1391– у прыватным сектары.

На тэрыторыі раёна працавалі 51 пачатковая, 15 няпоўных сярэдніх і 1 сярэдняя школа. Былі адны пастаянныя яслі на 15 месцаў і 49 сезонных ясляў на 646 месцаў.

Медыцына была прадстаўлена адной бальніцай на 30 ложкаў, чатырма фельчарскімі і фельчарска­акушэрскімі пунк­тамі, дзе працавалі 7 урачоў, 11 фельчараў, 18 акушэрак, 9 медыцынскіх сясцёр.

Стваральная праца жыхароў Кіраўшчыны была спынена Вялікай Айчыннай вайной.
30 чэрвеня 1941 года тэрыторыя раёна была поўнасцю акупіравана нямецка­фашысцкімі захопнікамі. Са снежня 1941 года да вызвалення раёна часцямі Чырвонай Арміі на тэрыторыі раёна дзейнічалі 6 партызанскіх атрадаў, якія пазней увайшлі ў 9­ю Кіраўскую партызанскую брыгаду, а потым – у Кіраўскую ваенна­аператыўную групу, у якой налічвалася каля 3­х тыс. партызан.

28 чэрвеня 1944 года тэрыторыя Кіраўшчыны была поўнасцю вызвалена ад нямецка­фашысцкіх захопнікаў.

1945­1950­я гады былі часам гераічнай працы ўсяго насельніцтва раёна па аднаўленні разбуранай вайной гаспадаркі. У канцы 1945 года быў адноўлены прыём пацыентаў у раённай бальніцы. Узнімалася сельская гаспадарка. Ужо ў студзені 1945 года было арганізавана 105 калгасаў.

1 верасня 1946 года пачалі работу 67 устаноў адукацыі, раённая бібліятэка і 16 хат­чытальняў.

Высокімі тэмпамі вялося будаўніцтва жылля. Да 1947 года было пабудавана 286 дамоў. Уставалі з руінаў спаленыя вёскі…

У 1949 годзе з Бабруйска ў Кіраўск праз вёску Любонічы была праведзена высакавольтная лінія электраперадач, што паклала пачатак электрыфікацыі раёна.

У 50­х гадах пачалося будаўніцтва прамысловых прадпрыемстваў.

Дзякуючы вялікім намаганням старэйшага пакалення раён развіваўся, заваёўваў дастойныя месцы ў працоўных спаборніцтвах рознага ўзроўню. Створаная інфраструктура забяспечвала паўнацэннае жыццё грамадзян.

Сённяшняе пакаленне кіраўчан і жыхароў раёна працягвае традыцыі дзедаў і бацькоў. Мінулы год быў азнаменаваны важнымі падзеямі: арганізавана, на высокім узроўні на тэрыторыі раёна прайшлі парламенцкія выбары, масштабна адзначана свяшчэнная дата – 75­годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка­фашысцкіх захопнікаў, праводзяцца мерапрыемствы ў межах Года малой радзімы.

Кагорта нашых землякоў, чыя плённая праца, узорнае выкананне службовых абавязкаў, асабісты ўклад у дасягненне важкіх паказчыкаў адзначаецца вялікімі дзяржаўнымі ўзнагародамі, папаўняецца.

Дзякуючы працавітасці, добрасумленнасці, адказнасці, таленту і мудрасці нашых землякоў на Кіраўшчыне з года ў год забяспечваецца трывалы фундамент для дасягнення новых рубяжоў. Вялікая ўвага надаецца  стварэнню належных умоў для працы і пражывання, умацаванню дабрабыту жыхароў раёна.

Сёння Кіраўскі раён – рэгіён з вялікім сельскагаспадарчым патэнцыялам і развітай сацыяльнай інфраструктурай, маляўнічым прыродным ландшафтам. Па шэрагу важкіх паказчыкаў у жывёлагадоўлі і раслінаводстве, іншых галінах вытворчасці мы неаднойчы займалі лідзіруючыя пазіцыі сярод раёнаў вобласці і рэспублікі, нямала прадстаўнікоў Кіраўшчыны ў ліку пераможцаў індывідуальных працоўных, спартыўных спаборніцтваў, творчых конкурсаў.

Кіраўшчына – наш агульны дом: мы павінны берагчы яго, прымнажаць поспехі, каб упэўнена рухацца наперад, да новых гарызонтаў!

Рэтраспектыва: падзеі і факты мінулых гадоў

Магчыма, хтосьці на гэтых фота пазнае сваіх родных, знаёмых ці знойдзе сабе. 

Последние новости

Профилактика и безопасность

Огненная трагедия унесла жизни детей

20 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Алкоголь и семейные ссоры

20 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024