Кіраўчанкі выступілі дастойна
У Магілёве прайшлі валейбольныя спаборніцтвы ў праграме Алімпійскіх дзён моладзі з удзелам дзяўчат 2003 года нараджэння. Удзел у іх прыняла і каманда нашага раёна.
Паколькі на бягучым этапе дзеючых валейбалістак названага ўзросту ў нас адчуваецца недахоп, у каманду, якая ствараецца з прыцэлам на перспектыву, увайшлі дзяўчынкі 2004, 2005 і нават 2007 гадоў нараджэня. Канкурыраваць ім са старэйшымі апаненткамі, бясспрэчна, пакуль што цяжкавата. І тым не менш, кіраўчанкі выступілі на турніры вельмі дастойна.
Як паведаміў трэнер СДЮШАР па валейболе Сяргей ЛАЗАКОВІЧ, наша каманда аказала істотнае супраціўленне моцным зборным гараджанак з Бабруйска і Магілёва, але, на жаль, саступіла з аднолькавым лікам 0:2. А вось саперніц з Клічава кіраўчанкі адолелі з лікам 2:1, а каманду Слаўгарада яшчэ больш упэўнена – 2:0. У выніку – трэцяе месца – зусім неблагі рэзультат: у дзяўчат – усё наперадзе…