На Кіраўшчыне ўшаноўвалі лепшых жывёлаводаў

На Кіраўшчыне ўшаноўвалі лепшых жывёлаводаў

Вынікі раённага спаборніцтва ў галіне жывёлагадоўлі ўпраўленнем па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, прэзідыумам раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК і раённым аграпрамысловым саюзам БелАПС падводзяцца штоквартальна. Урачыстае ўшанаванне лепшых калектываў і прадстаўнікоў галіны сельгасарганізацый раёна па выніках работы за чацвёрты квартал 2019 года адбылося на мінулым тыдні ў межах акцыі “Наш жывёлавод”.

На жывёлагадоўчыя аб’екты з падарункамі завіталі першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік райсельгасхарчу Аляксандр Сухадольскі, старшыня раённага савета аграпрамысловага саюза “БелАПС” Іван Рыняк, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер, кіраўнікі і старшыні прафкамаў сельгасарганізацый, калектывы ферм якіх і асобныя работнікі сталі пераможцамі.

Па выніках работы сярод калектываў малочна-таварных ферм, якія ажыццяўляюць даенне ў малакаправод, лепшым стаў калектыў МТФ “Любонічы”  ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”.  Калектыў МТФ “Мышкавічы” ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” прызнаны лепшым сярод калектываў малочна-таварных ферм і комплексаў, абсталяванымі даільнымі заламі. Падчас віншаванняў госці выказалі жывёлаводам шчырыя словы ўдзячнасці за добрасумленную працу, жадалі моцнага здароўя, дабрабыту, новых працоўных дасягненняў і ўручылі заслужаныя падарункі – халадзільнікі.

Поспехаў дабіўся калектыў жывёлагадоўчай фермы “Кірава” ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”. Ён адзначаны як лепшы сярод калектываў жывёлагадоўчых ферм па дарошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы. Першым па вырошчванні цялушак БРЖ ва ўзросце ад 6 да 12 месяцаў прызнаны калектыў фермы “Харлапавічы” ААТ “Дабаснянскае”. У якасці каштоўных падарункаў мясцовыя працаўнікі атрымалі наборы посуду для бытавых патрэб.

Былі адзначаны і лепшыя аператары машыннага даення: Анастасія Урупа і Інга Булах (МТФ “Любонічы і МТФ “П.Слабада” ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”), Валянціна Клімовіч і Тамара Прыходзька (МТК “Мышкавічы” ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”), Раіса Шкрадзюк і Таццяна Костка (МТК “Кірава” ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”).

Сярод лідараў раённага спаборніцтва – аператары па дарошчванні буйной рагатай жывёлы Таццяна Чарнова, Наталля Тарэлка і Таццяна Юрчанка (МТК “Кірава” ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”); аператары па вырошчванні буйной рагатай жывёлы Святлана Гамершмідт, Віталь Сяргейчык і Алена Акуліч (ферма “Цяса” ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”); аператары па вырошчванні цялушак БРЖ Алена Вангілеўская і Лілія Макаранка (ферма “П.Слабада” ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”).

Звяртаючыся да лідараў спаборніцтва, Аляксандр Сухадольскі адзначыў, што ў кожнай намінацыі калектывы і асобныя прадстаўнікі могуць атрымаць узнагароду толькі адзін раз на працягу года. Вынікі падведзены за 2019-ы, а, значыць, шанц вызначыцца ў 2020-м ёсць і ў сённяшніх пераможцаў, і ў астатніх жывёлаводаў.

Фота Аляксандры КАЛІНІНАЙ і Людмілы СЯМЁНАВАЙ.

Последние новости

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024
Актуально

Делегаты VII ВНС от Кировского района – о своём избрании в конституционный орган страны

23 апреля 2024
Ваше здоровье

Европейская неделя иммунизации проводится на Кировщине

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024

Рекомендуем

Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024