КІРАЎЧАНКА НАДЗЕЯ КОМАР – ЛАЎРЭАТ АБЛАСНОГА КОНКУРСУ “НАСТАЎНІК ГОДА”

КІРАЎЧАНКА НАДЗЕЯ КОМАР – ЛАЎРЭАТ АБЛАСНОГА КОНКУРСУ “НАСТАЎНІК ГОДА”

Выкладчык рускай мовы і літаратуры СШ №2 імя К.П.Арлоўскага Надзея Комар стала лаўрэатам (па суме набраных балаў заняла трэцяе месца) абласнога этапа конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь” у намінацыі “Руская мова і літаратура, беларуская мова і літаратура”. За права быць лепшымі ў гэтай намінацыі змагаліся 24 педагога з розных куткоў Магілёўшчыны.
У студзені Надзея Комар стала лідарам у раённым туры “Настаўніка года”. “На вобласць” паехала добра падрыхтаванай, з грунтоўным багажом ведаў і творчых напрацовак, моцнай падтрымкай калег.
Прафесійнае спаборніцтва педагагічных работнікаў праходзіла на базе Магілёўскага дзяржаўнага абласнога інстытута развіцця адукацыі, доўжылася 5 дзён. За гэты час канкурсанты прадстаўлялі і абаранялі вопыт уласнай педагагічнай дзейнасці; праходзілі тэставанне з мэтай праверкі ведаў у галіне выкладаемага прадмета, а таксама педагогікі і псіхалогіі; дэманстравалі практычныя навыкі ў выкарыстанні сучасных сродкаў навучання; праводзілі адкрытыя ўрокі ў незнаёмых класах і майстар-класы для педработнікаў.
Надзея Комар прадставіла на конкурсе свае напрацоўкі па выкарыстанні ў працэсе вывучэння рускай мовы мнеманічных прыёмаў. Гэта сукупнасць спосабаў, якія аблягчаюць запамінанне правілаў правапісу, павялічваюць аб’ём памяці шляхам фарміравання штучных асацыяцый. Карацей кажучы, каб лягчэй запомніць правілы, выкарыстоўваюцца адпаведныя малюнкі, выразы, рыфмы і інш. Надзея Іванаўна сама распрацавала памяткі, як укараніць у педагагічную дзейнасць мнеманічныя прыёмы, і падарыла іх сваім калегам-канкурсантам.
Рускую мову і літаратуру Н.І.Комар выкладае 6 год. Некалі яна сама была вучаніцай СШ №2 імя К.П.Арлоўскага, і жаданне стаць настаўнікам з’явілася яшчэ ў той час. Параўноўваючы ўмовы навучання ў гады свайго дзяцінства і зараз, малады педагог адзначае: “Безумоўна, вучэбны працэс змяніўся: развіццё тэхналогій робіць інфармацыю больш даступнай, дазваляе даць вучням шмат рознабаковых цікавых ведаў, пашырыць аб’ём вывучаемага”.
Педагог не проста дае рабятам новыя веды, а стараецца прывіць ім любоў да мовы і літаратуры, стварыць творчую атмасферу на ўроках. Зацікавіць кожнага вучня, каб на занятках не было сумна, каб ён разумеў, што яго асабісты ўдзел у працэсе атрымання новых ведаў мае значэнне для ўсяго вучнёўскага калектыву — у гэтым маладая настаўніца бачыць адну са сваіх задач.
Вяртаючыся да ўспамінаў аб конкурсе, Н.І.Комар адзначае, што шчыра ўдзячная сваім калегам за дапамогу пры падрыхтоўцы да прафесійнага спаборніцтва: дырэктару ўстановы адукацыі Г.І.Русецкай і намесніку па вучэбнай рабоце А.М.Каранкевіч, настаўнікам С.Р.Свірко, В.В.Яскевіч, В.В.Сінельнікавай, С.В.Шчарбялёвай.
“Любі тое, што выкладаеш, і любі тых, каму выкладаеш” – гэты выраз з’яўляецца прафесійным крэдам Надзеі Комар. У спалучэнні з жаданнем самаразвівацца, рабіць новыя адкрыцці яно прыво­дзіць да поспехаў у любімай працы.
На здымку: Надзея Комар падчас урачыстага ўзнагароджвання.

Яўгенія Бялько.

Последние новости

Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024