Моцная дружба і супрацоўніцтва
З Белгародскім раёнам Расійскай Федэрацыі кіраўчан звязвае амаль 25-гадовая дружба і супрацоўніцтва. Аб тым, як зараджаліся і развіваліся гэтыя адносіны, сведчыць экспазіцыя дружбы Кіраўскага і Белгародскага раёнаў, аформленая ў Цэнтры культуры і вольнага часу.
Пабрацімы абменьваюцца дэлегацыямі, пераймаюць вопыт адзін у другога па розных накірунках дзейнасці. Адносіны – самыя сяброўскія і добразычлівыя.
Завіталі белгародцы да кіраўчан і на ўрачыстасці з нагоды 85-гадовага юбілею Кіраўскага раёна, падвядзення вынікаў работы галін народнай гаспадаркі за 2019 год. Шмат шчырых пажаданняў далейшага развіцця і працвітання выказаў намеснік кіраўніка адміністрацыі Белгародскага раёна Мікалай Берднік.
На добрую памяць старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы ўручыў пабрацімам памятную кнігу “85 год Кіраўскаму раёну”.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.