ПАДАРОЖЖА ПА РАССВЕТАЎСКІХ ПАЛЕТКАХ

ПАДАРОЖЖА  ПА РАССВЕТАЎСКІХ ПАЛЕТКАХ

Земляробы ААТ “Расвет імя К.П.Арлоўскага” першымі ў раёне пасеялі раннія яравыя збожжавыя культуры, на фінішы – сяўба зернебабовых. А ўжо на гэтым тыдні “рассветаўцы” плануюць пачаць садзіць цукровыя буракі — на плошчы 280 га і цыбулю, якая зойме 65 га.

Сельскагаспадарчыя палеткі таварыства займаюць самыя вялікія плошчы сярод сельгасарганізацый раёна. У мінулую пятніцу, 3 красавіка, мы падарожнічалі па палях гаспадаркі, на якіх ва ўсю кіпела работа: сеялі зернебабовыя, падкормлівалі азімыя, культывавалі глебу, закрывалі вільгаць і інш.

Першы наш прыпынак – поле каля Казуліч. Сейбіт Аляксандр Гутараў на сваім стальным памочніку – трактары “Джон-Дзір” з сеялкай “Амазоне” шпарка засейваў зернебабовай сумессю даручаны яму ўчастак. Працуе механізатар разам з напарнікам Міхаілам Вербенкам, які павінен быў змяніць яго ўначы. Сумесь для сяўбы яму падвозіць Сяргей Крапіўніцкі.

Аляксандр Гутараў адзначыў, што сяўбу яны не прыпынялі нават калі ў канцы сакавіка выпала крыху снегу, не сеялі толькі ўначы. Зернебабовай сумессю сёлета занята 70 га.

Далей мы накіраваліся да суседніх палеткаў, дзе збіраліся сустрэцца з адным з вопытных земляробаў “Рассвета” Мікалаем Драздом. Нам давялося яго крыху пачакаць каля машыны з насеннем, куды ён павінен быў прыехаць на загрузку: вялізнае поле, на якім шчыраваў сейбіт, здавалася бяскрайнім! Мікалай Мікалаевіч сеяў гарох, які сёлета ў гаспадарцы займае 320 га. На падвозцы насення разам з ім – Анатоль Сураўёў.

Для Мікалая Дразда гэты працоўны год у “Рассвеце” – юбілейны – 30-ты. Да земляробскай справы ён прывучаны з дзяцінства: нарадзіўся ў вёсцы, бацькі, браты – усе шчыравалі на зямлі. Таму працу сваю Мікалай Мікалаевіч паважае, стараецца выконваць яе сумленна, нездарма ж прозвішча гэтага механізатара шмат год у раённым шэрагу лідараў палявых работ, ён узнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі”. Гэтая сяўба для Мікалая Дразда – 12-я па ліку.

Пасля развітання з сейбітамі мы накіраваліся на палеткі, дзе размяшчаюцца азімыя збожжавыя культуры. Яны пасеяны на плошчы 3080 га. Азімы рапс займае 1047 га, “рассветаўцы” правялі ўжо другую падкормку гэтай культуры, завяршылі першую падкормку збожжавых.

На полі ў Кіраўску насупраць райаддзела па надзвычайных сітуацыях мы сустрэліся з механізатарам Сяргеем Міхалапам, які падкармліваў азімую пшаніцу вадкімі мінеральнымі ўгнаеннямі. Працуе хлопец на новым агрэгаце – самаходным апырсквальніку “Туман”. Аграном па абароне раслін Андрэй Скраблевіч, які якраз прыехаў на поле разам з намі, расказаў пра новую тэхніку. На сёння “Туман” лічыцца самым эканамічным самаходным апырсквальнікам, які мае некалькі мадыфікацый. Машына эфектыўна працуе па любой культуры, шырыня захопу апырсквання – 28 метраў.

На суседнім полі, бліжэй да аэрадрома, на прычапным апырсквальніку  “Jacto advance 3000” падкормліваў таксама азімую пшаніцу бацька Сяргея Міхалапа  Аляксандр. Механізатар расказаў, што працуе ў гаспадарцы з 1993 года, а яго сын за штурвалам трактара – 6 год. Абодвум падабаецца іх справа, тым больш, калі працаваць давяраюць на новай тэхніцы, напрыклад, такой, на якой зараз шчыруе яго сын. Пра свой апырсквальнік Аляксандр Віктаравіч расказаў, што шырыня захопу складае 18 метраў — менш, чым у “Тумана”, аднак “Jacto advance 3000”  таксама прызначаны для апрацоўкі розных культур на вялікіх плошчах.

Галоўны аграном  ААТ “Расвет імя К.П.Арлоўскага” Аляксандр Жылінскі падчас тэлефоннай размовы дадаў, што акрамя тых працаўнікоў, з якімі мы сустрэліся падчас нашага падарожжа па рассветаўскіх палетках, у веснавых палявых работах задзейнічаны яшчэ шэраг працаўнікоў. Напрыклад, Мікалай Белакурскі і Ігар Жалдак закрывалі вільгаць, Юрый Бяляўскі ўносіў мінеральныя ўгнаенні, а вывазку і ўнясенне арганікі ўжо завяршылі.

Паказальна, што сустракалі нас рассветаўскія земляробы з добрым настроем, відавочна – працуюць не толькі сумленна, але і з задавальненнем. З уласнага вопыту ведаюць, што зямля-карміцелька ў сто разоў вяртае пасеенае ў добры час.  

Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Алкоголь и семейные ссоры

20 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024