Дзеля некалькіх радкоў у газеце…

Дзеля некалькіх радкоў у газеце…

Раённыя журналісты

Колькі розных сцяжынак прайсці давялося
Сярод поля і нівы, у спёку і ў снег.
Колькі розных падзей у жыцці адбылося –
Час не страціць ніколі імклівы свой бег.
А мы зноў, як заўсёды, з нязменным блакнотам –
Кола новых знаёмстваў, сяброў дарагіх,
Кожны крок наш становіцца новым узлётам
Да вяршыні майстэрства, жаданай для ўсіх.

Як прыемна прайсці па расе на рассвеце,
І жніво, і сяўбу на палях сустракаць,
Дзеля некалькіх трапных радкоў у газеце
Як у песні пяецца, нам крочыць, не спаць.

… Зноў няўмольная памяць спачатку, па новай,
Як у фільме, пракруціць імгненні жыцця.
Назаўсёды ў душы вернасць роднаму слову.
Расчыняюцца дзверы ў новы абсяг…
Наталля Хадакова.

Кожны нумар раённай газеты “Кіравец” пачынаецца з планёркі ў галоўнага рэдактара. Аб чым рыхтаваць матэрыялы, якія фотаздымкі зрабіць, што за праблему ўзняць? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні знаходзяцца якраз падчас планёрак. Менавіта так, шляхам абмеркавання, узаемнага пошуку новых ідэй і творчых шляхоў іх ажыццяўлення, а затым – мэтанакіраванай плённай працы ўсяго калектыву нараджаецца “раёнка”. Менавіта падчас адной з такіх вытворчых планёрак быў зроблены гэты фотаздымак. Галоўны рэдактар Наталля Хадакова, адказны сакратар Людміла Сямёнава, рэдактар аддзела аграпрамысловага комплексу і экалогіі Яўгенія Бялько і фотакарэспандэнт Максім Мікешын абмяркоўваюць чарговы выпуск “Кіраўца”.

 

Ніна КАПУСЦІНА, былы работнік Кіраўскага ўчастка друкарні імя А.Ц.Непагодзіна г.Бабруйска:
– Радуе, што да выхаду ў свет значнай колькасці нумароў “Кіраўца” ў свой час мела і я непасрэднае дачыненне. Больш за 25 гадоў мне пашчасціла адпрацаваць на Кіраўскім участку друкарні імя А.Ц.Непагодзіна, дзе калісьці друкаваўся “Кіравец”.
Пачынала свой працоўны шлях у 1977 годзе ў якасці вучаніцы наборшчыцы ручнога набору, праз год спасцігла прафесію лінатыпісткі, займалася наборам тэкстаў для раённай газеты, бланкаў строгага ўліку, іншых дакументаў. З таго часу я і звязала свой лёс з “Кіраўцам”.
Шмат чаго засталося ў памяці. Часта работа над наборам газеты была да позняга вечара, а ўначы яе друкавалі, каб ужо раніцай кіраўчане мелі магчымасць трымаць у руках пахнучы свежай фарбай нумар “Кіраўца”.
У газеце акрамя навін раёна і вобласці ў абавязковым парадку друкавалі матэрыялы агенцтваў БЕЛТА і ТАСС. Мы поўнасцю вярсталі палосы і пакідалі месца для гэтай інфармацыі, а, калі яна паступала, хутка набіралі тэксты, і газета ішла ў друк.
Калі ў тэксце знаходзілі памылку, то перабіраць даводзілася ўвесь радок. А складаней за ўсё было паменшыць ці павялічыць ужо звярстаны тэкст. Гэта зараз усе праўкі робяцца на камп’ютарах нажаццем некалькіх кнопак.
І дагэтуль з цеплынёй успамінаю сумесную з рэдакцыяй работу: мы жылі і працавалі як адна вялікая сям’я, укладаючы сваю душу ў кожны нумар “Кіраўца”.
Падтрымліваю і зараз цёплыя адносіны з калектывам рэдакцыі, з былымі калегамі: Тамарай Марцючэнка, Алай Лукьянавай, Алай Пархамовіч, Галінай Свірковай. З удзячнасцю ўспамінаю людзей, якія многаму навучылі, былі настаўнікамі ў друкарскай справе: Марыю Каранкевіч, Паліну і Мікалая Лісіцкіх, Зою і Мікалая Каранкевічаў, Дар’ю Каранкевіч, Тамару Валасевіч, Васіля Салановіча і многіх іншых. Цудоўным чалавекам, высакакласным спецыялістам быў брыгадзір Віктар Краўчанка.
З “раёнкай” я ішла і дагэтуль іду па жыцці, яна заўсёды ў маім доме як крыніца неабходнай інфармацыі і … настальгіі па гадах маладосці. З ёй без перабольшвання звязаны самыя лепшыя ўспаміны і пачуцці.

Таццяна БАРАДЗІНА, былы супрацоўнік рэдакцыі:
– Мне прыемна, што на адным з этапаў гісторыі раённай газеты я была ў яе калектыве, які стаў па-сапраўднаму родным. У 1979 годзе мяне залічылі ў штат рэдакцыі з 14-ці чалавек на пасаду сакратара-машыністкі.“Кіравец” выходзіў на 4 старонках тройчы на тыдні. Друкарня знаходзілася з намі ў адным будынку (зараз гэта “Евроопт”), яе работнікі з вялі­кай адказнасцю шчыравалі над стварэннем газеты, і ўжо раніцай свежы нумар “раёнкі” дастаўляўся на раённы вузел паштовай сувязі. Пры любых абставінах “Кіравец” павінен быў выйсці і трапіць да падпісчыкаў.
За час маёй работы газету рэдагавалі А.С.Іваноў, Э.П.Сіневіч, П.П.Сурыновіч, Н.А.Хадакова, якая і зараз узначальвае калектыў. Кожны з іх унёс значны уклад у развіццё выдання і ў мой лёс у прыватнасці. Менавіта яны дапамаглі мне з выбарам прафесіі журналіста, якой я прысвяціла доўгія гады жыцця на розных адказных пасадах.
З вялікай цеплынёй успамінаю калег, з якіх «рабілі» любімую газету. Гэта знешне спакойны, ураўнаважаны загадчык сельгасаддзела П.А.Кузьмін, гатовы да любога задання намеснік рэдактара Л.А.Пасюкоў, творчы і патрабавальны адказны сакратар М.А.Сакалоўскі, старанны і любячы гумар фота­карэспандэнт В.Ц.Шаўчук, заўсёды вытрыманы вадзіцель А.Л. Акушэвіч, бухгалтар М.В.Галімская, кур’ер-прыбіральшчыца Н.Р. Марцючэнка. На працягу многіх год працаваў карэктарам удзельнік Вялікай Айчыннай вайны М.І.Лісіцкі. Пазней у калектыў уліліся Л.І.Трухановіч, М.Д.Гаўрыленка, М.Г.Каранкевіч, Т.У.Маісеенка, К.Я.Сычэўская, Т.М.Ісар.
Многіх з былых калег няма ўжо на гэтым свеце, але добрая памяць пра іх засталася ў сэрцы і падшыўках “Кіраўца”.
Нашы так званыя “газетныя дні”, калі рыхтаваўся нумар да друку, планёркі, суботнікі, віншаванні кожнага з важнымі падзеямі ў жыцці, суперажыванні з нагоды няшчасця – усё гэта значны адрэзак майго жыцця, прысвечанага “раёнцы”….
Сёння журналісты маюць зносіны з чытачамі праз Інтэрнэт, сацыяльныя сеткі. Нашай газеце ўдаецца заставацца сучаснай і своеасаблівай, размаўляць з падпісчыкамі на роднай мове.
У рэдакцыі беражліва захоўваюцца падшыўкі “Кіраўца” многіх гадоў. Гэтыя пажоўклыя старонкі – каштоўная памяць аб падзеях і людзях, зменах, якія адбываліся ў жыцці нашай малой радзімы.
Каб “Кіравец” быў і далей запатрабаваным выданнем, жадаю калектыву цвёрда трымаць руку на пульсе жыцця раёна, дастойна пацвярджаць высокую кваліфікацыю. Не спыняйцеся на дасягнутым, важна ставіцца да работы і чытача з душой – так, як рабілі мы, ветэраны рэдакцыі, і робіце сёння вы…

Последние новости

В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
В стране и мире

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024