Калі жыццё і спорт – адзінае цэлае…

Калі жыццё і спорт – адзінае цэлае…

Летась спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву адзначыла сваё 55-годдзе. Для многіх мясцовых хлопчыкаў і дзяўчынак, якія дзякуючы сваім трэнерам палюбілі спорт, а некаторыя звязалі з ім сваю прафесійную дзейнасць, яна стала першай сур’езнай прыступкай. Сярод былых і цяперашніх выхаванцаў школы – прызёры чэмпіянатаў свету і Еўропы па розных відах спорту, члены зборных каманд Беларусі. Дастойна выступаюць кіраўчане ў саставе нацыянальнай каманды па пляжным футболе.

Як адзначыў дырэктар СДЮШАР Сяргей Клімовіч, зараз у іх займаецца больш за 380 рабят розных узростаў. Сярод асноўных спартыўных накірункаў работы школы – веласіпедны спорт, валейбол, футбол і цяжкая атлетыка. Выхаванцы пастаянна папаўняюць рады навучэнцаў школ алімпійскага рэзерву, што не можа не радаваць, і сведчыць аб дастойнай рабоце з моладзю, якая выбірае спорт.
Самым развітым і паспяховым накірункам у рабоце можна назваць веласіпедны спорт: за апошнія 15 год у сценах СДЮШАР было падрыхтавана 15 майстроў спорту, 4 майстры спорту міжнароднага класа. Прыемна і ганарова, што ўжо больш за 10 год ніводны чэмпіянат Еўропы і свету па веласпорце не абыходзіўся без удзелу кіраўчан, у зборных краіны выступае адразу 8 нашых выхаванцаў. Сярод іх – прызёр этапа Кубка свету і маладзёжнага чэмпіянату Еўропы Раман Цішкоў: дарэчы, ён ужо заваяваў ліцэнзію на Алімпійскія гульні ў Токіа, якія, з-за эпідэміялагічнай сітуацыі вырашана адкласці на больш познія тэрміны. Нядрэнныя рэзультаты дэманструюць у саставе зборных краіны па веласпорце двухразовы сярэбраны прызёр маладзёжнага чэмпіянату Еўропы Аксана Салаўёва, Ганна Васількова і іншыя.

Юныя веласіпедысты з трэнерам СДЮШАР Паўлам Белахвоставым падчас трэніроўкі. Ілья Філімонаў і Дзіяна Шчарбіна з’яўляюцца прэтэндэнтамі на ўдзел у рэспубліканскіх спаборніцтвах ў саставе зборнай каманды Магілёўскай вобласці.

Сяргей Клімовіч лічыць, што немалаважную ролю ў спартыўных поспехах выхаванцаў школы, несумненна, адыгрываюць трэнеры. Менавіта іх самаадданасць, добрасумленныя адносіны да справы, зацікаўленасць у рэзультатах, дасягаемых рабятамі, дазваляюць рыхтаваць выхаванцаў такога ўзроўню, прывіваць ім любоў да спорту. Яны вучаць іх не спыняцца на дасягнутым, не апускаць рукі падчас няўдач, верыць у сябе і свае сілы.
Дастойныя вынікі ў СДЮШАРаўцаў і ў валейболе: частка з іх прадстаўляе на спаборніцтвах зборныя каманды краіны. У клубах вышэйшай лігі чэмпіянату краіны адтачваюць майстэрства Дзяніс Іваніцкі і Арцём Васількоў. Веалета Бяляўская, якая ў свой час стала бронзавым прызёрам маладзёжнага чэмпіянату Еўропы ў саставе зборнай Беларусі, зараз выступае за сталічны клуб “Мінчанка”. Радуе, што спіс рабят, якія дастойна прадстаўляюць сваю малую радзіму, праслаўляюць спартыўнымі дасягненнямі мясцовую СДЮШАР і трэнераў, можна працягваць доўга.
Для заняткаў валейболам у школы ёсць трэніровачная зала, у якой зрабілі добры капітальны рамонт, што дазволіла значна палепшыць умовы для рабят і трэнераў.
Цяжкая атлетыка ў СДЮШАР лічыцца самым маладым відам спорту, але, мясцовыя спартсмены ўжо заявілі аб сабе: сёлета Дар’я Лазаковіч і Мікалай Бяляўскі сталі бронзавымі прызёрамі чэмпіянату краіны. Рабяты ўваходзяць у састаў нацыянальнай зборнай каманды. Дастойна выступілі кіраўскія цяжкаатлеты на першынстве вобласці: на іх рахунку – 3 месца. Кіраўніцтва школы ўпэўнена, што мясцовыя асілкі яшчэ заявяць аб сабе на спаборніцтвах вышэйшага рангу.
Дастойна прадстаўлены ў СДЮШАР і футбол, зараз сфарміравана 15 груп для заняткаў. Некаторыя з дзяўчат-футбалістак працягваюць спартыўную кар’еру ў “Бабруйчанцы”.
Адкрыццё ў свой час арэны пляжных відаў спорту “ўзнесла” на новы ўзровень дасягненні мясцовых футбалістаў-пляжнікаў. Летась ігракі клуба “Кіраўск-СДЮШАР”, здаецца, зрабілі немагчымае – сталі сярэбранымі прызёрамі чэмпіянату і выйгралі Кубак Беларусі. У спісе нацыянальнай зборнай па пляжным футболе – шасцёра кіраўчан.
Усе гэтыя вялікія і малыя спартыўныя перамогі – сумесная заслуга выхаванцаў і работнікаў СДЮШАР. Як адзначыў Сяргей Клімовіч, кожны чалавек у калектыве, – гэта спецыяліст, на якім трымаецца значны пласт работы. Нельга не адзначыць вопытных трэнераў Юрыя Цішкова, Сяргея Лазаковіча, Вадзіма Бокача, былога выхаванца, а зараз трэнера Міхаіла Гарбачова, намесніка дырэктара Анастасію Панасенка, метадыста Валерыя Разумейку і многіх іншых.
Ёсць усе падставы для таго, каб і надалей мясцовыя спартсмены праслаўлялі сваімі перамогамі любімы Кіраўскі край!

_______________________

Сярэбраны прызёр рэспубліканскай дзіцяча-юнацкай валейбольнай лігі сярод дзяўчынак 2007 г.н. у саставе зборнай Магілёўскай вобласці Уладзіслава Бяляўская з трэнерам па валейболе Тамарай Грыгор’евай.

Летась аматары здаровага ладу жыцця Кіраўшчыны самых розных узростаў дасягнулі значных спартыўных поспехаў на пляцоўках і спаборніцтвах абласнога, рэспубліканскага і нават міжнароднага ўзроўняў. Па выніках абласнога спаборніцтва сярод гарадоў і раёнаў Магілёўскай вобласці па развіццю фізічнай культуры, спорту і ту­рызму за 2019 год Кіраўскі раён заняў першае месца.
Каманда Кіраўскага раёна ўпершыню ў сваёй гісторыі заваявала першае месца па выніках абласной спартакіяды школьнікаў – галоўных абласных вучнёўскіх спаборніцтваў.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.

Последние новости

В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
В стране и мире

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024