“Пошта на колах” і іншыя выгоды

“Пошта на колах” і іншыя выгоды

Напярэдадні Дня работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі мы пацікавіліся ў кіраўчан, якімі паслугамі, прадастаўляемымі Кіраўскім участкам паштовай сувязі Магілёўскага філіяла РУП “Белпошта”, яны карыстаюцца. Высветлілася, што людзі старэйшага ўзросту завітваюць на пошту кожны месяц, каб аплаціць “камуналку” і паслугі электрасувязі, а вось моладзь у асноўным забірае і адпраўляе пасылкі. Знайшліся кіраўчане, якія дагэтуль віншуюць родных і сяброў святочнымі паштоўкамі, а адна жанчына падзялілася, што, пакуль чакае сваёй чаргі ў касу на гарадскім аддзяленні паштовай сувязі, любуецца калекцыйнымі маркамі, выстаўленымі на вітрыне. І амаль усе нашы суразмоўцы выпісваюць газеты і часопісы, якія ім своечасова дастаўляюць паштальёны. Відавочна, што і ў эпоху інфармацыйных тэхналогій, гаджэтаў і мэсэнджэраў без паштовых паслуг нам не абысціся.

Начальнік Кіраўскага ўчастка паштовай сувязі Людміла Гушчына расказала: – РУП “Белпошта” не стаіць на месцы, а ідзе ў нагу з часам. Паштовы сектар у нашай краіне, у тым ліку і на Кіраўшчыне, пастаянна развіваецца, пашыраецца спектр дыстанцыйных паслуг – без візіту ў стацыянарныя аддзяленні, вядзецца комплексная інфарматызацыя і аўтаматызацыя працэсаў упраўлення. Удасканальваецца работа па павышэнні даступнасці і якасці паслуг, для гэтага знаходзяцца новыя рашэнні, у тым ліку заснаваныя і на пажаданнях кліентаў. У выніку жыхары нават маланаселеных пунктаў не застаюцца без нашай увагі: абслугоўванне вяскоўцаў наладжваецца перасовачнымі аддзяленнямі паштовай сувязі, іншымі метадамі з выкарыстаннем аўтатранспарту, а таксама паштальёнамі.
Для паслуг жыхароў Кіраў­шчыны працуюць 1 гарадское і 13 сельскіх аддзяленняў сувязі, 34 паштальёны, 7 з якіх – у райцэнтры. Перасовачнае аддзяленне паштовай сувязі, якое смела можна назваць “поштай на колах”, абслугоўвае 25 населеных пунктаў раёна, а гэта амаль 1,5 тысячы чалавек. У Скачку, Хвайніцы, Чыгірынцы і Гарадцы арганізавана стаянка аўтамабіля ПАПС, падчас якой вяскоўцы могуць скарыстацца розным спектрам паслуг: адправіць пасылкі, атрымаць пераводы, пенсіі і дапамогі, выпісаць перыёдыку, выканаць усе віды плацяжоў і інш.
Людміла Гушчына паведаміла, што РУП “Белпошта” запланавала ўкараніць новы від паслугі – “мабільны паштальён”. Гэта ўстройства, якое дазволіць аформіць падпіску, прыняць пісьмо альбо пасылку, а таксама плацяжы з дапамогай АІС “Разлік” у АРІП, прычым як наяўнымі грашовымі сродкамі, так і з дапамогай банкаўскай карткі. Карацей кажучы, ня трэба будзе ісці на пошту, каб скарыстацца вышэй пералічаным, да вас прыйдзе паштальён і дапаможа гэта зрабіць праз спецыяльнае ўстройства.
– Калектыў нашага ўчастка паштовай сувязі пастаянна працуе над удасканаленнем якасці работы, – працягвае размову Людміла Гушчына. – Наведвальнікі гарадскога аддзялення ацанілі добры рамонт, зроблены тут летась. Аднак мы хочам, каб было не толькі прыгожа і ўтульна, але і зручна, каб на атрыманне паслуг кліенты трацілі як мага менш часу. З гэтай мэтай мы адкрылі асобную касу для прыёму і выдачы паштовых адпраўленняў. Прапаноўваецца новая паслуга – упакоўка з аплачанай перасылкай: каробка ці пластыкавы пакет са штрых-кодам, куды можна змясціць перасылаемае і адправіць у любы населены пункт Беларусі без узважвання, па адзіным тарыфе і не стаяць у чарзе.
Калі вы часта завітваеце на гарадское аддзяленне, то, напэўна, сустракаліся з аператарам паштовай сувязі Ганнай Бялянавай (на здымку), а жыхары цэнтральнай часткі Кіраўска памятаюць яе як ветлівага паш­тальёна, які і газеты з пісьмамі дастаўляў своечасова, і на добрае слова не скупіўся. Ганна Міхайлаўна ў калектыве чацвёрты год, пачынала менавіта з абавязкаў паштальёна, а з леташняй восені працуе аператарам. “Работы шмат і на гэтай пасадзе, і на мінулай, – гаворыць жанчына, – аднак я спраўлюся. Дапамагае ўсведамленне таго, што мая праца запатрабавана, у нашым аддзяленні заўсёды шмат людзей, многім патрэбны паштовыя паслугі. Ёсць і своеасаблівыя цяжкасці, бо кожны з наведвальнікаў мае свой характар, прыходзіць у розным настроі, і трэба быць цярплівым і ветлівым. Вядома ж, прыемна, калі дзякуюць за тваю работу, аднак, галоўнае, выканаць абавязкі хутка, каб кліент пайшоў задаволеным”.
Са слоў Людмілы Гушчынай, з усім гэтым Ганна Бялянава спраўляецца на выдатна, стараецца не проста ўзяць плацёж, выпісаць перыёдыку альбо адправіць пасылку, але і падказаць, параіць, не пакі­нуць наведвальнікаў без увагі і дапамогі. Добрасумленнасць і чуласць – галоўныя якасці Ганны Бялянавай, якія дапамагаюць і ў працоўным калектыве трымацца на добрым рахунку, і чалавекам быць прыемным.

Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024