Работы па дэзінфекцыі праводзяцца на пастаяннай аснове

Работы па дэзінфекцыі  праводзяцца  на пастаяннай аснове

У мэтах прафілактыкі, недапушчэння распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі УКП “Жылкамгас” працягвае правядзенне работ па дэзінфекцыі месцаў агульнага карыстання, дзіцячых пляцовак, аўтобусных прыпынкаў, вуліц і іншых.

Як паведаміў майстар жыллёва-камунальнай гаспадаркі Ігар Фядулаў, брыгада па дэзінфекцыі працуе штодзённа. Так, пад пільнай увагай камунальнікаў – 6 інтэрнатаў, дзе ажыццяўляецца апрацоўка спецпрэпаратамі лесвічных пралётаў, сцен, падлогі, поручняў. Такія ж мерапрыемствы праводзяцца ў пад’ездах шматпавярховых дамоў, якіх на абслугоўванні УКП “Жылкамгас” 221. Акрамя таго, прыбіральшчыцы дадаткова мыюць з дэзсродкамі дзверы і дзвярныя ручкі, вокны і падаконнікі, паштовыя скрыні.
Пастаянна ажыццяўляецца санітарная ачыстка дзіцячых пляцовак. Работнікі дэзрастворам з дапамогай апырсквальніка апрацоўваюць
арэлі, горкі, лаўкі і іншыя аб’екты для гульні рабят і адпачынку дарослых.
У адпаведнасці з санітарнымі правіламі з дапамогай палівамыйнай машыны са спецсродкамі праводзіцца апрацоўка асфальтабетоннага пакрыцця вуліц горада і дваравых тэрыторый шматпавярховых дамоў, прыпынкаў грамадскага транспарту, якія знаходзяцца на балансе УКП “Жылкамгас”.
У наяўнасці ў камунальнікаў дастатковая колькасць дэзінфіцыруючых сродкаў.
На здымку: камунальнікі вядуць апрацоўку дэзсродкамі дзіцячай пляцоўкі ў гарадскім парку.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024
В стране и мире

Василевская на МКС приступила к выполнению исследовательской части полета

26 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко о возможных провокациях: нарушили госграницу – к уничтожению

26 марта 2024
Общество

Профсоюзы: защищая и помогая

26 марта 2024
Общество

Порядок завершения осенне-зимнего периода

26 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

26 марта 2024
Общество

Заседание комиссии

26 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

В Кировске состоялось торжественное вручение паспортов

15 марта 2024
Общество

Быть гражданином Республики Беларусь – это большое счастье, высокая честь

15 марта 2024
Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024