У Кіраўскім раёне прайшоў абласны семінар-нарада па арганізацыі вытворчасці малака ў летне-пашавы перыяд

У Кіраўскім раёне прайшоў абласны семінар-нарада па арганізацыі вытворчасці малака ў летне-пашавы перыяд


На базе СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт” прайшоў абласны семінар-нарада па арганізацыі вытворчасці малака ў летне-пашавы перыяд. Удзел у яго рабоце прынялі старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Віктар Віткоўскі, яго намеснік Уладзімір Капусцін, начальнік аддзела ветэрынарыі аблсельгасхарчу Сяргей Лебедзеў, генеральны дырэктар РУСПП “Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства” Вадзім Лугавы, а таксама начальнікі ўпраўленняў па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкамаў вобласці, іх намеснікі, якія курыруюць пытанні жывёлагадоўлі, галоўныя ветэрынарныя ўрачы раёнаў, начальнікі раённых філіялаў абласнога дзяржплемпрадпрыемства.
Удзельнікаў семінара-нарады прымалі першы намеснік старшыні Кіраўскага райвыканкама – начальнік райсельгасхарчу Аляксандр Осіпаў, яго намеснік па жывёлагадоўлі Іван Грышчанка, дырэктар СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта Магілёўаблнафтапрадукт” Ігар Кузняцоў.
Практычная частка семінара-нарады праходзіла на пашы паблізу МТК “Стайкі” СГФ “Чыгірынка”.
Пачалася размова з характарыстыкі работы жывёлагадоўчай галіны вобласці. Віктар Віткоўскі нагадаў патрабаванне старшыні Магілёўскага аблвыканкама Леаніда Зайца аб арганізацыі кругласутачнага выпасу жывёлы, а таксама
прывёў важкія аргументы аб неабходнасці павелічэння вытворчасці малочнай прадукцыі і павышэння яе якасці. Якія раёны вобласці недаатрымліваюць малако і губляюць грошы з-за яго нізкай якасці, было бачна на прадстаўленых інфармацыйных стэндах. Прадстаўнікі гэтых рэгіёнаў давалі тлумачэнні па выпраўленні склаўшайся сітуацыі. Сярод асноўных прычын невыканання даведзеных заданняў старшыня аблсельгасхарчу назваў адсутнасць належных умоў утрымання статка, парушэнне тэхналогіі падрыхтоўкі кароў да даення, неэфектыўнае лячэнне жывёлы і інш.
Віктар Віткоўскі адзначыў, што ў адпаведнасці з зацверджанымі аблвыканкамам мерапрыемствамі па падрыхтоўцы і правядзенні ў сельгасарганізацыях вобласці летне-пашавага перыяду пастаўлена задача своечасова забяспечыць рамонт і падрыхтоўку ўсіх перасовачных даільных установак, станкоў для штучнага асемянення кароў і цялушак, сродкаў водапаення, домікаў для пастухоў, электраагародж і іншага абсталявання, забяспечыць работнікаў жывёлагадоўлі спецвопраткай і інвентаром. 
Аб правядзенні летне-пашавага перыяду ўтрымання БРЖ, падыходах да вытворчасці малака і мяса, работы па ўзнаўленні грамадскага статка ў сельгасарганізацыях Кіраўшчыны расказаў намеснік начальніка райсельгасхарчу па жывёлагадоўлі Іван Грышчанка.
Як пастаўлена гэтая работа ў СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт”, расказаў яго дырэктар Ігар Кузняцоў.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Огненная трагедия унесла жизни детей

20 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Алкоголь и семейные ссоры

20 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024