Асноўная задача эканаміста – шляхам разліку і планавання фінансавых сродкаў, кантролю за іх расходаваннем, аналізу дзейнасці прадпрыемства ці арганізацыі дабіцца іх прыбытковасці, умацаваць фінансавае становішча, а, адпаведна, і дабрабыт работнікаў.
Амаль 37 год свайго працоўнага жыцця прысвяціла рабоце ў эканамічнай галіне начальнік планава-эканамічнага аддзела райспажыўтаварыства Наталля Сулімская. У 1983 годзе пасля заканчэння Гомельскага кааператыўнага інстытута малады спецыяліст атрымала размеркаванне ў наш раён. З таго часу ў яе працоўнай кніжцы адзіны запіс месца работы – райспажыўтаварыства.
Кіраўніцтва вельмі задаволена стараннымі адносінамі да даручанай справы Наталлі Іванаўны. Спецыяліст яна вопытны і адказны, умее аналізаваць статыстычныя дадзеныя і даваць ім правільную ацэнку, супастаўляць і рабіць правільныя вывады, бо ведае, што ад гэтага ў цэлым залежыць эканамічная стабільнасць таварыства.
Людміла СЯМЁНАВА.
37 год жыцця – у эканамічнай службе Кіраўскага райспажыўтаварыства
Вторник, 30.06.2020 10:51. Рубрика: Торговля