Густыя травы – траншэі, поўныя кармоў

Густыя травы –  траншэі, поўныя кармоў

Ажыўлена зараз на сенажацях раёна – ідзе масавая нарыхтоўка кармоў з траў першага ўкосу.

Для механізатара Алега Стальмакова гэтая корманарыхтоўчая кампанія – не першая па ліку, але, як і ўсе іншыя, адказная, бо ў гэты перыяд закладваецца падмурак пад будучую зімоўку грамадскага статка.

Традыцыйна высокія тэмпы касьбы забяспечвае механізатарскі атрад КСУП “Ніва-Барсукі”, у чым карэспандэнты “раёнкі” пераканаліся, пабываўшы на мясцовых палетках у мінулую пятніцу.
Кіраўніцтва і працаўнікі сельгаспрадпрыемства, як ніхто іншы, разумеюць важнасць своечасовага правядзення корманарыхтоўчай кампаніі: грамадскі статак у гаспадарцы вялікі, таму тут імкнуцца з максімальнай аддачай выкарыстоўваць кожны гектар.

Механізатар Уладзімір Еўдакімаў.
Механізатар Раман Канановіч.
Вадзіцель Васіль Марозаў.

На сельгаспалетках ва ўсю кіпіць работа. Першым свой МТЗ-3522 з 9-мятровай касілкай лідскай вытворчасці на касьбу траў вывеў вопытны механізатар Генадзь Макаронак. Пазней да яго далучыліся Мікалай Таранаў на МТЗ-1221 з “Sip-3000” і Сяргей Ярыгін на МТЗ-1025 з “Krone”. Зараз на кашэнні задзейнічана 4 касілкі.
На падборы і змяльчэнні зялёнай масы на КВК-800 шчыруюць Уладзімір Еўдакімаў і Алег Стальмакоў. На адвозцы ад камбайнаў задзейнічана 12 адзінак тэхнікі. У лідарах па дастаўцы духмяных змяльчоных траў да месцаў складзіравання на МТЗ-3022 с ПС-60 – Юрый Сямёнаў. Добрасумленна працуюць на адвозцы Аляксей Сямёнаў і Аляксей Макаронак, першы – на МТЗ-80 с ПС-9, другі – на МТЗ-80 з ПСТ-12. На магутных МАЗах адвозяць правяленую масу Васіль Марозаў і Уладзімір Ермалаеў.
Трэба адзначыць, што ніваўцы па-гаспадарску паставіліся да догляду за травастоем: падкормлены ўгнаеннямі ён радуе вока, а ўслед за касілкай застаюцца высокія густыя валкі свежаскошанай травы. “Зялёнае жніво” пачалі з нарыхтоўкі сенажу: балазе, некалькі дзён стаяла спякотнае надвор’е, таму травы хутка правяльваліся, ператвараючыся ў духмяны корм.
Як адзначыў намеснік дырэктара Аляксей Лан­куць, варта не прамарудзіць спрыяльны для ўборкі траў час, каб нарыхтаваць кармы з максімальным утрыманнем карысных рэчываў. У гэтым выпадку можна спа­дзявацца на важкія надоі і прывагі падчас будучай зімоўкі грамадскага статка.
Усяго мясцовым корманарыхтоўшчыкам неабходна скасіць травы першым укосам на 1245 га,
а таксама нарыхтаваць 740 т сена, 14 тыс. т сенажу і 17,5 тыс. т сіласу.
Па стане на ўчарашнюю раніцу травы скошаны на 710 га, што дазволіла нарыхтаваць 2715 т сенажу і 2675 т сіласу. Каля МТК у в.Капусціна ўжо закладзены дзве траншэі, па адной – у Ізабеліна і Барсуках.
Закладка кармоў у ямы вя­дзецца пад строгім кантролем спецыялістаў, яны нясуць поўную адказнасць за якасць масы. Для павышэння пажыўнасці корму абавязкова выкарыстоўваецца канцэнтрат. Зараз у траншэі кладуць правяленую канюшыну, у адной з ужо закрытых ям – свірэпіца.
Каля 500 т траў з дапамогай прэса запакавалі ў плёнку. Гэты адказны ўчастак работы даверылі вопытнаму механізатару Сяргею Гушчыну, які на МТЗ-1521 с «Comprima» хутка абгортвае сабраную масу, пакідаючы на палях вялізныя белыя рулоны.
Тэхніка, якая задзейнічана на “зялёным жніве”, ніваўцамі была своечасова і якасна пад­рыхтавана, што зараз дазваляе нарыхтоўваць кармы без прастояў і значных паломак. Належным чынам давялі да ладу і сянажныя траншэі.
Механізатарскае звяно поўнасцю ўкамплектавана адказнымі і стараннымі работнікамі, якія выконваюць пастаўленую перад імі задачу хутка і добрасумленна. Інакш мясцовыя працаўнікі і не могуць, бо ўсведамляюць, што ад асабістага ўкладу кожнага залежыць дабрабыт гаспадаркі і іх уласны.
Ёсць і добрыя стымулы, каб не прахалоджвацца на рабочым месцы. Кіраўніцтва паклапацілася, каб занятыя на корманарыхтоўцы былі забяспечаны ўсім неабходным: прама ў поле дастаўляюцца гарачыя смачныя абеды і вячэры, распрацаваны ўмовы спаборніцтва, якія прадугледжваюць маральнае і матэрыяльнае заахвочванне лепшых работнікаў.
Нарыхтоўка травяных кармоў у КСУП “Ніва-Барсукі” працягваецца. І калі не будзе перашкаджаць надвор’е, тэмпы правядзення касавіцы толькі павялічацца. А гэта значыць, што грамадскі статак будзе мець багаты і разнастайны рацыён кармоў.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

2024 - Год качества

Со знаком качества!

16 апреля 2024
Актуально

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
Сельское хозяйство

Не сціхае гул рухавікоў на палях КСУП “Чырвоны баец”

16 апреля 2024
Общество

Заседание комиссии

16 апреля 2024
Профилактика и безопасность

С 15 апреля по 1 мая по всей стране проходит республиканская пожарно-профилактическая акция «За безопасность вместе»

15 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Прием граждан

Правовой приём граждан

15 апреля 2024
Общество

В Могилёве прошли соревнования по тяжёлой атлетике в рамках областной спартакиады школьников

14 апреля 2024
Культура

В районном Центре культуры и досуга состоялся III открытый региональный фестиваль хореографических коллективов «В ритме танца»

14 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Витамины круглый год!

14 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

Главная ценность – жизнь и здоровье человека

5 апреля 2024
Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
Общество

На IX (внеочередном) Съезде Федерации профсоюзов Беларуси избрали 80 делегатов ВНС

5 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
Сельское хозяйство

Дзе захоўваецца тэхналогія, там і вынікі

3 апреля 2024
Актуально

4 апреля 2024 года в Беларуси состоялись выборы членов Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь восьмого созыва

5 апреля 2024
Духовность

6 апреля – поминальная Родительская суббота

5 апреля 2024