Патрыятычная акцыя “Звон смутку” ў Кіраўскім раёне
22 чэрвеня 2020 года ў 10.00 гадзін у межах патрыятычнай акцыі “Звон смутку”, прысвечанай Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, ля памятнага знака ў гонар 60годдзя вызвалення Кіраўскага раёна ад нямецкафашысцкіх захопнікаў (на скрыжаванні вуліц Гагарына і Кірава г.Кіраўска) адбудзецца мітынг-рэквіем.
У ходзе правядзення акцыі ў працоўных калектывах, дзіцячых аздараўленчых лагерах, маладзёжных аўдыторыях будуць арганізаваны выступленні аб гераічным подзвігу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, тэматычныя выставы, кіна-відэапаказы ваенна-патрыятычнай тэматыкі.
Лейтматыў мерапрыемства – спыніцца, памаўчаць і ўшанаваць памяць загінуўшых, успомніўшы пра іх подзвіг у імя жыцця наступных пакаленняў.