Спрыяюць і надвор’е, і тэхніка, і добры працоўны настрой
Сёлета аграрыі філіяла “Сельскагаспадарчага вытворчага комплексу “Бераснёўскі” ААТ “Упраўляючая кампанія холдынгу “Бабруйскаграмаш” аднымі з першых у раёне выехалі на касавіцу. Па стане на 11 чэрвеня бераснёўцы ўбралі травы першага ўкосу на плошчы 350 га, а ўсяго яны займаюць больша за 1000 га. 915 т духмянай зялёнай масы заклалі ў сянажныя траншэі, 400 – у палімерную ўпакоўку.
Травастой на корманарыхтоўчых палетках сельгасфіліяла ў большасці складаецца са злакава-бабовых культур – асноўнай крыніцы расліннага бялку. Зараз скошаная, падвяленая, здрабнёная травяная маса трамбуецца ў сянажную яму.
Дырэктар сельгасфіліяла Аляксандр Еўдакімаў адзначыў, што ў далейшым вырашчаны зялёны корм плануюць па максімуму закладваць усё ж такі ў палімерную ўпакоўку. Такі від захоўвання кармоў зарэкамендаваў сябе як эканамічна эфектыўны і надзейны.
Падрабязнасці аб ходзе “зялёнага жніва” у філіяле СВК “Бкраснёўскі” – на старонках раённай газеты “Кіравец”.
(Больш падрабязна – у №45 раённай газеты “Кіравец”).
Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.