“Я адчуваю сябе на сваім месцы”

“Я адчуваю сябе на сваім месцы”

Да прафесійнага свята намеснік пракурора раёна малодшы саветнік юстыцыі Ігар Алёхна за ўзорнае выкананне працоўных абавязкаў і высокія дасягненні ў службовай дзейнасці ўдастоены Ганаровай граматы райвыканкама.
Шосты год Ігар Васільевіч стаіць на варце выканання заканадаўства на тэрыторыі нашага раёна. Да гэтага напрацоўваў практыку ў органах пракуратуры Чэрыкаўскага і Горацкага раёнаў. Прыгадваючы, з чаго пачынаўся шлях у прафесію, Ігар Васільевіч расказвае: “З дзяцінства ў мяне было абвостранае пачуццё справядлівасці. Часта мой брат гаварыў, што я вельмі правільны. Такога ж стаўлення да жыцця, як у самога, мне хацелася бачыць і ад іншых. Магчыма, гэта і падштурхнула атрымаць спецыяльнасць юрыста”.
Пасля заканчэння юрыдычнага факультэта БДУ Ігар Алёхна асвойваў асновы прафесіі на пасадзе судовага выканаўцы ў Глуску, дзе яму і паступіла прапанова паспрабаваць сябе на рабоце ў органах пракуратуры.
Самае складанае ў прафесіі для Ігара Васільевіча – паспець ахапіць усё, не пакінуць без належнай увагі ніводны зварот да яго. Выконваючы свае працоўныя абавязкі, намеснік пракурора імкнецца да таго, каб кожнае пытанне было разгледжана аб’ектыўна і справядліва, і пры гэтым выконвалася заканадаўства і не парушаліся правы грамадзян, дзяржавы.
Наш суразмоўца працягвае: “Поле маёй дзейнасці – вялікае – гэта нагляд за выкананнем заканадаўства ў розных сферах: распараджэнне маёмасцю і яго ахова, бяспека жыццядзейнасці, прафілактыка злачынстваў і правапарушэнняў, звароты грама­дзян і юрыдычных асоб, адміністрацыйная адказнасць і інш. Да мяне звяртаюцца таксама па пытаннях выканання працоўнага і жыллёвага, зямельнага і прыродаахоўнага заканадаўстваў. Адным словам, работы шмат! Аднак, я ніколі не пашкадаваў аб зробленым выбары і задаволены сваёй прафесіяй. У гэтай справе я адчуваю сябе на сваім месцы”.
Асаблівую ўвагу Ігар Алёхна надае рабоце па прафілактыцы карупцыйных правапарушэнняў: “У гэтым пытанні я прынцыповы. Прытрымліваюся думкі, што карупцыя, як карозія, разбурае дзяржаўную сістэму і раз’ядае маральныя асновы грамадства”.
Падтрымліваць жыццёвы тонус Ігару Васільевічу дапамагае захапленне спортам. Сярод яго ўзнагарод маецца і Падзяка ГА “Беларуская асацыяцыя пракурорскіх работнікаў”, якую ён атрымаў за адданасць спорту і актыўны ўдзел у спартыўных спаборніцтвах.
Яўгенія БЯЛЬКО.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024