Канструктыўны дыялог – узаемакарысны вынік

Канструктыўны дыялог – узаемакарысны вынік

Рабочая група з удзелам старшыні райвыканкама Міхаіла Гулага, старшыні раённага Савета дэпутатаў Галіны Слабоднікавай, дэпутатаў, прадстаўнікоў устаноў, арганізацый і служб, якія адказваюць за жыццезабеспячэнне насельніцтва, наведала жыхароў в.Чыгірынка.

Адкрываючы сустрэчу, Галіна Слабоднікава нацэліла вяскоўцаў на даверлівы канструктыўны дыялог з прадстаўнікамі раённай улады. Першым чынам, разгледзелі, як вырашыліся пытанні, з якімі жыхары вёскі звярнуліся падчас леташняй падобнай сустрэчы. А затым ім было прапанавана акрэсліць кола праблем, якія іх хвалю­­юць зараз.
У Стайкаўскім сельсавеце, у межы якога ўваходзіць Чыгірынка, была разгорнута работа па выдаленні небяспечных дрэў з грамадскіх тэрыторый, а таксама на могілках. Па словах старшыні Стайкаўскага сельскага Савета дэпутатаў Міхаіла Фрэйберга, амаль усе расліны, якія маглі выклікаць небяс­пеку для жыцця, спілаваны.
Вяскоўцы звярнуліся з просьбай дапамагчы ім убраць старую таполю ля мясцовага аўтобуснага прыпынку, таксама ёсць небяспечнае дрэва ля фельчарска-акушэрскага пункта. Сяльчане атрымалі адказ, што адпаведныя службы правядуць абследаванне наконт магчымасцей гэта зрабіць.
Галіна Слабоднікава адзначыла, што ва ўвазе ўлады – рамонт, падсыпка і грэйдзіраванне вуліц. У Чыгірынцы да канца лета плануецца завяршыць рамонт вуліцы Маладзёжнай, за што вяскоўцы выказалі ўдзячнасць.
Жыхары вул.Саўгаснай падзякавалі за праведзены рамонт, роўную, без ямак дарогу на іх вуліцы. Аднак пасля рамонту ўзнікла іншая праблема – у сухое надвор’е пасля праезду аўтатранспарту ўзнімаецца слуп пылу.
Начальніку філіяла КУП “Магілёў­абл­дарбуд” ДРБУ-197 Віталю Токараву дадзена даручэнне разгледзіць пытанне аб унясенні ў праграму работ па аднаўленні асфальтнага пакрыцця дарогі.
Гаспадары з вуліцы Друцкай звярнуліся з просьбай абмежаваць рух сельгастэхнікі па ёй, бо дарожнае пакрыццё прыходзіць у непрыдат­насць, каб механізатары ездзілі ў аб’езд, магчымасці для гэтага ёсць. Дырэктар СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт” Ігар Кузняцоў паабяцаў, што правядзе гутарку з трактарыстамі-машыністамі сельгасфіліяла.
В.а. дырэктара УКП “Жылкамгас” Сяргею Марцючэнку даручана правесці абследаванне дарог у населеным пункце, Ігару Кузняцову – у тэрмін да 1 жніўня бягучага года забяспечыць аднаўленне дарогі па вул.Друцкай.
Т.М.Паўлоўская з вул.Садовай запыталася, куды звярнуцца, каб вывезці буйнагабарытнае і будаўнічае смецце.
Галоўны інжынер УКП “Жылкамгас” Міхаіл Бажкоў адказаў, што такую паслугу можна заказаць у іх прадпрыемстве, па тэлефоне. Міхаіл Фрэйберг прапанаваў вяскоўцам, якія маюць падобную патрэбу, да­ваць заяўку ў сельскі Савет дэпутатаў. Як толькі такіх зваротаў назбіраецца шмат, ён сам звернецца ў “Жылкамгас” і закажа транспарт.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў расказала, што ў межах запланаваных работ на тэрыторыі населенага пункта – чыстка і замена зрубаў калодзежаў. Аказалася, што пытанне належнага водазабеспячэння асабліва востра стаіць для жыхароў вул.Друцкай і іншых. Іх прадстаўнік І.В.Бабіцкая адзначыла, што часта не бывае вады ў вадаправодах, а, калі яна ёсць, то бывае, што вельмі слабы напор і цячэ іржавая.
Прадстаўнік ДП “Бабруйск­водаканал” Сяргей Захаранка папрасіў прабачэння за нязручнасці з водазабеспячэннем і паабацяў, што пытанне будзе вырашацца ў максімальна кароткія тэрміны.
У адрас ДП “Бабруйскводаканал” райвыканкамам падрыхтавана хадайніцтва аб неабходнасці бесперабойнай падачы вады ў дамы, паляпшэння яе якасці, разгляду пытання па будаўніцтве станцыі абезжалезьвання.
Галіна Слабоднікава давяла да ведама, што актыўнымі тэмпамі на тэрыторыі сельсавета будзе нала­джаны рамонт агароджаў. Адзінокія грамадзяне альбо людзі з абмежаванымі магчымасцямі могуць звяртацца ў сельвыканкам за дапамогай, калі ім трэба адрамантаваць альбо паста­віць новыя платы ля сваіх дамоў.
Міхаіл Гулы звярнуў увагу гаспадароў прыватных домаўладанняў на неабходнасць падтрымліваць тэрыторыі, у тым ліку і прылягаючыя, у належным санітарным стане: свое­часова рамантаваць платы, касіць траву, высаджваць кветкі, убіраць смецце, каб мець магчымасць ганарыцца чыстым і ўтульным куточкам, у якім яны жывуць.
Наведвальнікі мясцовага магазіна райспажыўтаварыства звярнуліся з просьбай убраць вялізную лужу ля гэтага аб’екта гандлю. Старшыня праўлення райспажыўтаварыства Святлана Сарока адказала, што гэта абавязкова зробяць.
Галіна Слабоднікава дала даручэнне Міхаілу Фрэйбергу і Святлане Сарока забяспечыць прывядзенне ў належны санітарны стан тэрыторый, прылягаючых да ўсіх аб’ектаў гандлю ў сельсавеце.
Інвалід-калясачнік Марына Бера­зоў­ская запыталася, ці можна ўладкаваць ля магазіна ў Чыгірынцы пандус, і атрымала адказ, што пандус хутка з’явіцца.
Вяскоўцы ўзнялі пытанне пустуючых земляў, якія без догляду зарастаюць бур’яном. Міхаіл Гулы давёў да ведама, што ён даў даручэнне кіраўнікам сельгасарганізацый раёна ўцягваць такія землі ў севазварот.
Некаторыя грамадзяне не задаволены тым, што перасовачнае аддзяленне паштовай сувязі скараціла час работы на стаянцы на паўгадзіны, не заўсёды хапае магчымасці, каб скарыстацца неабходнымі паслугамі.
Начальніку ўчастка паштовай сувязі Магілёўскага філіяла РУП “Белпошта” Людміле Гушчынай дадзена даручэнне на працягу двух тыдняў праводзіць маніторынг па ўзнятым пытанні. Яна, у сваю чаргу, заклікала вяскоўцаў па любых пытаннях, што датычацца паслуг паштовай сувязі, тэлефанаваць ёй і запэўніла, што ні адзін зварот не будзе пакінуты без увагі і будзе своечасова разгледжаны.
У галоўнага ўрача ЦРБ Аляксандра Лук’яненкі запыталіся пра магчымасць адкрыць на мясцовым фельчарска-акушэрскім пункце стаматалагічны кабінет. Ён адказаў, што такой магчымасці, на жаль, няма. Аднак стаматалагічнае аддзяленне райбальніцы аказвае паслугі ўсім жадаючым, можна запісвацца на прыём да спецыялістаў у любы зручны для пацыентаў час.
Аляксандр Яўгенавіч расказаў, што хутка калектыў медработнікаў папоўніцца маладымі кадрамі – у асноўным урачамі агульнай практыкі, а таксама УЗІ-дыягностыкі.
Паступова абнаўляецца матэрыяльна-тэхнічная база медустановы: летась атрымалі 2 апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх, новы аўтамабіль хуткай медыцынскай дапамогі, сёлета чакаецца яшчэ адзін. Магчыма, паступіць новы апарат для флюараграфіі.
Хутка завершыцца рэканструкцыя былога інфекцыйнага корпусу, у якім размесціцца паліклініка. Аляксандр Лук’яненка папрасіў прабачэння за нязручнасці, у якіх зараз, з-за рамонту, даводзіцца прымаць пацыентаў райбальніцы. Ён запэўніў, што пасля рэканструкцыі карыстацца паслугамі паліклінікі будзе камфортна.
Галоўны ўрач адзначыў, што эпідэміялагічная сітуацыя, выкліканая каранавіруснай інфекцыяй, паляпшаецца. У хуткім часе райбальніца вернецца ў звычайны рэжым работы. Аднак нельга забывацца, што вірус яшчэ побач з намі, таму трэба прытрымлівацца супрацьэпідэміялагічных мер: мыць рукі, насіць маскі, сацыяльна дыстанцыравацца.
Падчас сустрэчы з рабочай групай вяскоўцы мелі магчымасць па­дзяліцца сваімі думкамі і праблемамі, выказацца, атрымаць адказы на хвалюючыя пытанні.
На развітанне Міхаіл Гулы заклікаў іх шанаваць мір і спакой, берагчы дзяцей, прывіваць ім любоў да малой радзімы і павагу да старэйшых пакаленняў. Таксама старшыня райвыканкама запрасіў усіх выканаць свой грамадзянскі абавязак – прыняць удзел у важнай палітычнай кампаніі – выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Яўгенія БЯЛЬКО. Фота аўтара.

Последние новости

В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
В стране и мире

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024