У Кіраўску адбыўся раённы трэнінг для старшынь, іх намеснікаў і сакратароў участковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

У Кіраўску адбыўся раённы трэнінг для старшынь, іх намеснікаў і сакратароў участковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Раённы трэнінг на тэму “Павышэнне ўзроўню ведаў выбарчага заканадаўства” быў праведзены сёння для старшынь, іх намеснікаў і сакратароў участковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Удзел у мерапрыемстве прынялі старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская.
Старшыня раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Алена Сакадынец адкрываючы трэнінг расказала пра задачы, якія стаяць перад участковымі камісіямі ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У ходзе мерапрыемства таксама былі разгледжаны асаблівасці галоўнай палітычнай падзеі гэтага года, актуальныя пытанні выбарчага права і выбарчага працэсу.
Па словах старшыні раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, падобныя трэнінгі маюць на ўвазе важную мэту: члены ўчастковых камісій павінны не толькі ведаць нарматыўныя палажэнні, але і ўмець прымяняць іх на практыцы. Было адзначана, што ў саставах участковых камісій нямала прадстаўнікоў, якія маюць значны вопыт удзелу ў падобных кампаніях, але аднавіць веды ўсім будзе толькі на карысць. Акрамя таго, падобныя трэнінгі дапамагаюць новым членам камісій больш дасканала разабрацца ў розных сітуацыях, якія могуць узнікнуць на ўчастках для галасавання.
Трэнінг быў арганізаваны ў фармаце “абыгрыванне і разгляд сітуацыі на выбарчым участку – правільны адказ у адпаведнасці з Выбарчым кодэксам” у тры этапы: датэрміновае галасаванне, галасаванне ў дзень выбараў (на ўчастку і па месцы знаходжання выбаршчыкаў), падлік галасоў і ўстанаўленне рэзультатаў галасавання.
У межах трэнінгу былі абыграны розныя сітуацыі, якія, на думку арганізатараў, могуць узнікнуць як падчас датэрміновага галасавання, так і ў асноўны дзень галасавання – 9 жніўня. Як паступіць старшыням і членам участковых камісій калі, акрамя афіцыйных СМІ, асвятляць выбары на канкрэтным участку захоча інтэрнэт-блогер? Калі ўжо нельга прыняць заяўку для арганізацыі галасавання дома? Хто мае права дапамагчы чалавеку з дрэнным зрокам запоўніць выбарчы бюлетэнь? Ці можна дазволіць назіральніку фатаграфаваць пратакол з вынікамі галасавання?
Было паказана, як неабходна апячатваць скрыні для бюлетэняў, колькі пры гэтым павінна прысутнічаць членаў камісіі, дзе павінен знаходзіцца супрацоўнік міліцыі і назіральнікі, якім чынам дапускаць да ўдзелу ў галасаванні выбаршчыка, які прыйшоў, да прыкладу, з пенсіённым ці вадзіцельскім пасведчаннем. Гэтыя і мноства іншых сітуацый змадэлявалі і абмеркавалі на трэнінгу.
У фае РДК, дзе праходзіў трэнінг, усё было ўвасоблена ў рэжыме рэальных выбараў у памяшканні для галасавання ў адпаведнасці з патрабаваннямі выбарчага заканадаўства: уладкаваны рабочыя месцы для членаў участковай камісіі, назіральнікаў, устаноўлены скрыні трох відаў – для датэрміновага галасавання, галасавання ў дзень выбараў на ўчастку для галасавання і па месцы знаходжання выбаршчыкаў. Таксама меліся кабіна для галасавання, металічны сейф, быў размешчаны інфармацыйны стэнд.
У ходзе мерапрыемства былі адпрацаваны і іншыя арганізацыйныя моманты, звязаныя з правядзеннем працэдуры галасавання ў адпаведнасці з заканадаўствам. Увага адказных асоб была звернута на пытанні забеспячэння мер бяспекі на ўчастках для галасавання.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024