Увага – запытам сяльчан

Увага – запытам сяльчан

З мэтай вывучэння праблемных пытанняў, якія хвалююць жыхароў раёна і патрабуюць вырашэння, працягваюцца сустрэчы рабочай групы райвыканкама з жыхарамі сельскіх населеных пунктаў. Адна з такіх – на чале са старшынёй райвыканкама Міхаілам Гулым і старшынёй раённага Савета дэпутатаў Галінай Слабоднікавай, адбылася ў аг.Скрыпліца, у мясцовым СДК. У ёй прынялі ўдзел дырэктар КСУП “Ніва-Барсукі” Іван Рыняк, старшыня Скрыпліцкага сельскага Савета дэпутатаў Жанна Рышкевіч, дэпутат раённага і сельскага Савета дэпутатаў Яўгенія Марозава. Прысутнічалі на сустрэчы каля 40 сяльчан. Яны мелі магчымасць задаць свае пытанні прадстаўнікам арганізацый і службаў, адказных за жыццезабеспячэнне насельніцтва.

У пачатку размовы Галіна Слабоднікава давяла да ведама прысутных інфармацыю аб сацыяльна-эканамічным развіцці раёна, дасягненнях нашай краіны, у тым ліку і на міжнароднай арэне.
Былі агучаны этапы правя­дзення работ па добраўпарадкаванні сельскіх населеных пунктаў Скрыпліцкага сельсавета. Галіна Слабоднікава адзначыла, што ўсе мерапрыемствы праводзяцца планава і сістэмна, прычым іх ход кантралюецца як мясцовымі, так і раённымі органамі ўлады.
Першай абмеркаванай тэмай дыялогу прадстаўнікоў раённай улады і мясцовых жыхароў стала бяспека жыццядзейнасці. Начальнік РАНС Сяргей Собаль пачаў размову з найбольш актуальнага і важнага пытання – бяспекі грамадзян падчас наведвання імі лясных масіваў. Справа ў тым, што з надыходам грыбнога і ягаднага сезонаў у нашым раёне адзначана 3 выпадкі, калі грамадзяне заблукалі ў лесе. Напрыклад, для пошукаў пажылой жанчыны з аг.Стайкі былі задзейнічаны не толькі раённыя службы, валанцёры, мясцовыя жыхары, але і пошукава-выратавальная група Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння МНС. На шчасце, усе заблукаўшыя грамадзяне былі знойдзены жывымі. Сяргей Собаль яшчэ раз нагадаў асноўныя правілы, якіх варта прытрымлівацца падчас наведвання лесу.
Таксама акцэнт быў зроблены на пытанні забеспячэння бяспекі дзяцей: бацькі павінны вучыць іх правільным паводзінам дома, на вуліцы, на праезнай частцы, не пакідаць сваіх малалетніх сыноў і дочак без нагляду, каб не здарылася непапраўнага.
Спыніўся прадстаўнік РАНС і на пытанні бяспекі як дарослых, так і рабят пры купанні. Было адзначана, што ў рэспубліцы колькасць ахвяр на вадзе пастаянна расце.
Агучыў Сяргей Собаль патрабаванні, якія павінны выконваць сяльчане падчас падрыхтоўкі сваіх домаўладанняў да прадстаячага ацяпляльнага сезону. Кожны ўдзельнік сустрэчы атрымаў памяткі і брашуры па бяспецы жыццядзейнасці.
Галоўны ўрач райбальніцы Аляксандр Лук’яненка расказаў пра сітуацыю з каранавіруснай інфекцыяй у нашым раёне, станоўчыя змены па змяншэнні колькасці захварэўшых, прымаемых мерах, якія дазволілі на належным узроўні аказваць пацыентам медыцынскую дапамогу.
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ларыса Гаўрылава агучыла пытанні, якія тычацца прадстаячых выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Затым размова прадоўжылася ў фармаце «пытанне – адказ». Так, жыхарка аграгарадка Галіна Шчур агучыла пытанне, якое на працягу апошняга часу вельмі хвалявала сяльчан: непрацуючае сельскае аддзяленне паштовай сувязі ў аг.Скрыпліца. Каментарыі па склаўшайся сітуацыі давала начальнік Кіраўскага ўчастка паштовай сувязі Магілёўскага філіяла “Белпошта” Людміла Гушчына. Яна адзначыла, што падобная сітуацыя здарылася з-за звальнення загадчыка аддзялення. Хутка знайсці новага работніка кіраўніцтву Кіраўскага ўчастка паштовай сувязі не ўдалося, аднак вырашэнне пытанне знаходзіцца на кантролі.
Пакуль вярстаўся гэты нумар, стала вядома, што паштовае аддзяленне аг.Скрыпліца працуе і аказвае паслугі сяльчанам у поўным аб’ёме.
Галіна Трухан паскардзілася на стан дарогі Капусціна – Скрыпліца: маўляў, частку асфальта-бетоннага пакрыцця адрамантавалі, а астатняе – пакрыта ямамі і выбоінамі.
Сяльчанам растлумачылі, што вырашэнне дадзенага пытання знаходзіцца на кантролі: капітальны рамонт дарогі запланаваны і будзе абавязкова праведзены. Зараз ДРБУ-197 вядзе дарожныя работы з заменай асфальтавага пакрыцця ў раёне в.Хвайніца.
Словы ўдзячнасці за добрасумленную працу і якаснае аказанне паслуг выказалі жыхары аграгарадка ў адрас работнікаў мясцовага ФАПа і магазіна, не было нараканняў на дзейнасць спецыялістаў раёна газазабеспячэння і УКП “Жылкамгас”.
Старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы заклікаў сяльчан прымаць актыўны ўдзел у навядзенні чысціні і парадку на зямлі, добраўпарадкаванні сваёй малой радзімы, каб кожны куточак Кіраўшчыны радаваў і вабіў сваёй прыгажосцю.
Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Прием граждан

Правовой приём граждан

15 апреля 2024
Общество

В Могилёве прошли соревнования по тяжёлой атлетике в рамках областной спартакиады школьников

14 апреля 2024
Культура

В районном Центре культуры и досуга состоялся III открытый региональный фестиваль хореографических коллективов «В ритме танца»

14 апреля 2024
Благоустройство

Санитарная служба предупреждает

13 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
Благоустройство

В Кировском районе продолжается капитальный ремонт жилищного фонда

12 апреля 2024
Профилактика и безопасность

В Могилёвской области еженедельно совершается до 5-6 преступлений, связанных с хищениями велосипедов

12 апреля 2024
Сельское хозяйство

З рассветаўскім размахам

12 апреля 2024
В Комитете госконтроля

На контроле – состояние автомобильных дорог!

12 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

Главная ценность – жизнь и здоровье человека

5 апреля 2024
Общество

На IX (внеочередном) Съезде Федерации профсоюзов Беларуси избрали 80 делегатов ВНС

5 апреля 2024
Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
Сельское хозяйство

Дзе захоўваецца тэхналогія, там і вынікі

3 апреля 2024
Актуально

4 апреля 2024 года в Беларуси состоялись выборы членов Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь восьмого созыва

5 апреля 2024
Духовность

6 апреля – поминальная Родительская суббота

5 апреля 2024