Узнагароджанне за ўклад у будаўніцтва і рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці” ў вёсцы Боркі Кіраўскага раёна

Узнагароджанне за ўклад у будаўніцтва і рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці” ў вёсцы Боркі Кіраўскага раёна

Сёння ўвечары ў в.Боркі, у мясцовым клубе-музеі, адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання кіраўнікоў і работнікаў устаноў і арганізацый Кіраўскага раёна, якія ўнеслі значны ўклад у будаўніцтва і рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці”.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы, старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава.

Летась кіраўніцтвам Магілёўскай вобласці было прынята рашэнне правесці рэканструкцыю памятных знакаў у в.Боркі, дзе падчас Вялікай Айчыннай вайны адбылася жудасная трагедыя, калі фашысцкія карнікі знішчылі больш двух тысяч мірных жыхароў, і стварыць мемарыял, які б у поўнай меры ўвасабляў усе зверствы нацызму.

Значны ўклад у будаўніцтва і добраўпарадкаванне мемарыяльнага комплексу ўнеслі ўстановы, арганізацыі і прадпрыемствы Кіраўскага раёна, ДЛГУ “Бабруйскі лясгас”, РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт” – яны былі ўшанаваны падчас мерапрыемства.

У ходзе цырымоніі ўзнагароджання кіраўнік раёна Міхаіл Гулы ўручыў Ганаровыя граматы райвыканкама дырэктару РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт” Аляксандру Несцераву, дырэктару ДЛГУ “Бабруйскі лясгас” Андрэю Цвірко. Ганаровай граматы таксама ўдастоены  УКП “Жылкамгас”, аддзел па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, дырэктар Баравіцкай СШ Сяргей Акуліч, машыніст бульдозера ААТ “ПМК-97 Вадбуд” Аляксандр Капусцін, сталяр ДУКДБП “Кіраўская ПМК №255” Сяргей Каранкевіч, старшыня Стайкаўскага сельвыканкама Міхаіл Фрэйберг.

Значнай колькасці арганізацый, устаноў, а таксама працаўнікоў была аб’яўлена Падзяка райвыканкама.

Урачыстую цырымонію працягвала старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава.

За значны ўклад у работу па стварэнні мемарыяльнага комплексу “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці” Ганаровыя граматы раённага Савета дэпутатаў былі ўручаны начальніку будаўнічай брыгады ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” Фёдару Акулічу, машыністу экскаватара ААТ “ПМК-97 Вадбуд” Фёдару Баранчуку, начальніку тэхнічнага аддзела Кіраўскага райспажыўтаварыства Міхаілу Комару, дарожнаму рабочаму філіяла КУП “Магілёўаблдарбуд” ДРБУ-197 Паўлу Лапацінскаму, майстру філіяла “Бабруйскія электрычныя сеткі” Кіраўскі раён электрасетак Яўгену Пятроўскаму, старшыні Паўлавіцкага сельвыканкама Марыне Стафеевай.

Шэрагу арганізацый, устаноў, іх прадстаўнікоў была аб’яўлена Падзяка раённага Савета дэпутатаў.

Далей усіх прысутных запрасілі на экскурсію па мемарыяльным комплексе “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці”, якую правяла настаўнік гісторыі СШ №2 імя К.П.Арлоўскага Валянціна Яскевіч.  

Памяць загінуўшых ад рук фашысцкіх карнікаў мірных жыхароў Борак была ўшанавана мінутай маўчання, удзельнікі мерапрыемства ўсклалі кветкі да скульптурнай кампазіцыі “Беларусь – скорбящая мать”, запалілі свечкі ў капліцы ў гонар іконы Божай маці “Взыскание погибших”.

Варта адзначыць, што шэраг прадстаўнікоў Кіраўскага раёна быў удастоен Ганаровых грамат і падзяк Магілёўскага аблвыканкама за ўклад у арганізацыю работы па стварэнні мемарыяльнага комплексу “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці” падчас рэспубліканскага свята “Купалле” (“Александрыя збірае сяброў”).

Мы назаўсёды застанемся вернымі традыцыям беларускага народа, захоўваючы і прымнажаючы здабыткі бацькоў і дзедаў, і заўжды будзем шанаваць памяць пра тых, хто абараніў родную зямлю і адстаяў мір у імя будучыні…

Наталля ХАДАКОВА.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Больш падрабязна чытайце ў раённай газеце “Кіравец”.

 

Последние новости

В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024
В стране и мире

Василевская на МКС приступила к выполнению исследовательской части полета

26 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко о возможных провокациях: нарушили госграницу – к уничтожению

26 марта 2024
Общество

Профсоюзы: защищая и помогая

26 марта 2024
Общество

Порядок завершения осенне-зимнего периода

26 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

26 марта 2024
Общество

Заседание комиссии

26 марта 2024
Профилактика и безопасность

Движение по правилам – основа безопасности!

26 марта 2024
Прием граждан

Приём граждан

26 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

В Кировске состоялось торжественное вручение паспортов

15 марта 2024
Общество

Быть гражданином Республики Беларусь – это большое счастье, высокая честь

15 марта 2024
Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024