Будаваць – значыць глядзець у будучыню

Будаваць – значыць глядзець у будучыню
За значны ўклад у рэканструкцыю мермарыяльнага комплексу “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці” Кіраўская ПМК №255 была ўзнагароджана Ганаровай граматай Магілёўскага аблвыканкама, якую Ігару Лазаковічу падчас правядзення рэспубліканскага свята “Купалле” (“Александрыя збірае сяброў”) уручыў старшыня аблвыканкама Леанід Заяц.

Прафесія будаўніка – адна з самых старажытных, складаных і адказных. І самых пачэсных. Праца людзей, якія займаюцца гэтым відам дзейнасці, заслугоўвае самай высокай ацэнкі. Словы “будаўніцтва” і “будучыня” вельмі блізкія па гучанні і роднасныя па духу, бо другое без першага немагчымае.
Менавіта разважаннямі на гэтую тэму напярэдадні прафесійнага свята будаўнікоў мы пачалі гаворку з начальнікам ДУКДБП “Кіраўская ПМК №255” Ігарам ЛАЗАКОВІЧАМ:
– Ігар Рыгоравіч, арганізацыя, якую Вы ўзначальваеце апошніх 8 год, выконвае асноўную долю будаўнічых работ на тэрыторыі нашага раёна. Скажыце, а што для Вас азначае прафесія будаўніка?
– Ведаеце, у нашай сферы дзейнасці існуе жарт, які па сутнасці вельмі праўдзівы: Бог стварыў зямлю, а ўсё астатняе на ёй зрабілі будаўнікі. Будаўніцтва як працэс – гэта, безумоўна, стварэнне нечага новага. Ад людзей будаўнічых спецыяльнасцей у многім залежыць аблічча гарадоў і сельскіх населеных пунктаў, утульнасць і камфорт у дамах і кватэрах, а, па вялікім рахунку, сацыяльна-эканамічнае жыццё краіны ў цэлым. Будаўніцтва можна смела назваць лакаматывам эканомікі.
– З якімі здабыткамі кіраўскія будаўнікі сустракаюць прафесійнае свята? А каб чытач мог уявіць сабе маштабы дзейнасці ПМК №255, давайце прыгадаем, над чым працавала арганізацыя і што ўдалося зрабіць, скажам, за апошнія 5 год.
–Як і раней, наша арганізацыя спецыялізуецца на будаўніцтве, рамонце жылля і вытворчых аб’ектаў. І ў гэтым накірунку за апошнюю пяцігодку зроблена нямала. Былі ўзведзены два 20-кватэрныя жылыя дамы ў Кіраўску па вул.Гагарына: у раёне ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” і на месцы былога кафэ “Бульбяная”. У хуткім часе плануецца здача 60-кватэрнага жылога дома па вул.Арлоўскага райцэнтра. У агульнай колькасці – 100 кватэр, па 20 у год.
Адначасова працягвалі жыллёвае будаўніцтва на сяле. Сіламі нашых работнікаў згодна дзяржаўнай праграмы развіцця аграгарадкоў узведзена 5 дамоў у ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”.
Значная работа праведзена ПМК №255 па будаўніцтве жывёлагадоўчых аб’ектаў у сельгасарганізацыях раёна. Так, пачынаючы з 2015 года, дзякуючы працы нашага калектыву, новыя жывёлагадоўчыя памяшканні, даільна-малочныя блокі, а то і цэлыя комплексы з’явіліся ў КСУП “Ніва-Барсукі”, “Чырвоны баец”, ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”, СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёў­аблнафтапрадукт”.

Тынкоўшчыкі Ганна Доўгая, Яўгенія Стэльмакова і брыгадзір Надзея Марцючэнка (у цэнтры).
Тынкоўшчык Аляксандр Еўдакімаў.
Брыгадзір муляраў Віктар Сцерлінгаў.
Электрагазазваршчык Сяргей Лапухін и муляр Сяргей Гаршкоў.
Муляр Васіль Багамолаў.

Попытам карысталіся нашы паслугі і за межамі раёна. Так, кіраўскія будаўнікі прымалі ­ўдзел у правядзенні капітальнага рамонту Асіповіцкай райбальніцы. А ў Клічаўскім лясгасе наша ПМК №255 з’яўлялася генеральным падрадчыкам на будаўніцтве пілетнага завода, які быў здадзены сёлета ў эксплуатацыю. Якасць і аб’ёмы выкананых работ зрабілі станоўчае ўражанне на прадстаўнікоў іншых раёнаў: нам ужо паступілі заказы на будаўніцтва такіх жа заводаў у Асіповічах і Старых Дарогах.
– А на якіх аб’ектах зараз працуюць работнікі арганізацыі?
– Да верасня бягучага года ў новым абліччы сустрэне пацыентаў цэнтральная райбальніца, дзе вядуцца капітальныя работы з лістапада мінулага года. Дакладней, завяршаецца рамонт так званага блока А, які ўяўляе сабой паліклініку, і блока Б, дзе размяшчаліся інфекцыйнае, дзіцячае аддзяленні і хуткай дапамогі. Гэтыя будынкі цяпер звязаны паміж сабой пераходам. Шмат зроблена і па добраўпарадкаванні прылягаючай тэрыторыі.
Пачалося ўзвядзенне новага Паўночна-Заходняга жылога мікрараёна ў Кіраўску ў раёне былога ліцэя №15, наша арганізацыя выйграла тэндэр на будаўніцтва. Ужо зараз вядуцца работы па ўсталяванні водаправода, каналізацыі, а таксама працягу вуліцы імя Кірава на скрыжаванні з вул.Церашковай непасрэдна да будучага мік­рараёна. Зараз на ўчастку былога ліцэя робяцца тратуар, пешаходныя дарожкі, агароджа. З’явіцца ў хуткім часе і праезная частка.
Штогод ажыццяўляем бягучы і капітальны рамонты шматпавярховак у Кіраўску і раёне. Так, сёлета праведзены рамонт дома №114 па вул. імя Кірава. Вядзецца бягучы рамонт двух 8-кватэрных дамоў у в.Лёўкавічы.
Акрамя таго, наша арганізацыя прымала актыўны ўдзел у рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці” ў в.Боркі, які быў урачыста адкрыты з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лука­шэнкі.
– На якія паказчыкі фінансава-эканамічнай дзейнасці арганізацыі Вам хацелася б звярнуць увагу?
– Думаю, красамоўна сведчаць аб плённай рабоце некалькі лічбаў. За першае паўгоддзе 2019 года выручка ад рэалізацыі прадукцыі склала 2251 тыс.руб., за адпаведны перыяд бягучага года – 3651 тыс.руб, тэмп росту – 162%. Аб’ём падрадных работ за студзень-чэрвень 2020 г. склаў 3782 тыс.руб, а за такі ж перыяд папярэдняга года – 2037 тыс. руб. Як бачна, наша ПМК мае поўны пакет работ, працуе з прыбыткам. Наогул, апошніх 8 год мы працуем выключна са зваротных сродкаў, абсалютна не карыстаючыся крэдытамі.
– Адпаведна гэта станоўча адбіваецца на заработнай плаце работнікаў?
– Безумоўна. Сярэдняя зарплата ў параўнанні з мінулым годам узрасла на 47,4%. Калі за студзень-чэрвень 2019 года яна была 699,5 руб., то сёлета за адпаведны перыяд дасягнула 1031 руб.
– Эфектыўнасць работы ў многім залежыць ад вытворчай базы. Зыходзячы з названых Вамі рэзультатаў дзейнасці, можна меркаваць, што ў гэтым плане ў арганізацыі ўсё ў парадку?
– Сапраўды, для паспяховага вядзення будаўніцтва ў нас маецца ўся неабходная тэхніка: краны, пагрузчыкі, бульдозеры, грузавікі, раствора-бетонны вузел. Шэраг будаўнічых матэрыялаў, такіх, да прыкладу, як блокі, дошкі і інш. імкнемся не купляць, а наладжваем уласную вытвор­часць, што дазваляе значна эканоміць сродкі. Прадукцыйна працуюць піларама, сталярны цэх. Наладжана вытворчасць драўляных будматэрыялаў для жыхароў раёна, якія рэалізоўваюцца праз свой магазін, дзе, дарэчы, можна аформіць і індывідуальныя заказы.
– Ёсць дастойная заработная плата – думаецца, і людзі імкнуцца працаваць адпаведна?
– А як жа інакш? Аплата заў­жды прама прапарцыянальная зробленаму. Людзі ў нас працуюць адкрытыя, добрасумленныя, з высокай адказнасцю ставяцца да сваіх абавязкаў. Сёння сярэдняя колькасць працуючых – 128 чалавек. Цякучкі кадраў у нас няма, паколькі хапае і аб’ёмаў работ, і кожны ведае, што пры адпаведным стаўленні да справы можна добра зарабіць. Згадзіцеся, тысяча рублёў і вышэй – заробак для нашага райцэнтра зусім неблагі, а ў кагосьці ён дасягае і дзвюх тысяч…
Напярэдадні прафесійнага свята, па склаўшайся традыцыі, кіраўніцтва віншуе працаўнікоў на ўрачыстым сходзе. Сёлета – не выключэнне: усе яны будуць адзначаны грашовымі прэміямі за вытворчыя паказчыкі, а шэраг работнікаў яшчэ і высокімі ўзнагародамі. Сярод іх – ветэраны арганізацыі, якія шмат год аддалі сферы будаўніцтва. Ганаровай граматы “Магілёўаблсельбуда” ўдастоены трактарыст-машыніст Мікалай Косараў, Ганаровай граматы камітэта па архітэктуры і будаўніцтву Магілёўскага аблвыканкама – брыгадзір тынкоўшчыкаў-маляроў Надзея Марцючэнка. Наогул, яе падначаленыя заўсёды на вышыні – любую работу нашы жанчыны выконваюць выдатна. Шмат дастойных працаўнікоў будуць адзначаны граматамі арганізацыі і каштоўнымі падарункамі. Сярод іх – тынкоў­шчык Таісія Вербінава, муляр Сяргей Гаршкоў, газазваршчык Уладзімір Хамічэнка, цясляр Іван Завяршынскі, вадзіцель бетонавоза Андрэй Анціпаў і іншыя. Нельга не прыгадаць і вядучых спецыялістаў, якія ўмела каардынуюць работу падначаленых. Гэта галоўны інжынер Сяргей Іваніцкі, майстры Аляксандр Арцёмаў, Станіслаў Хамлюк.
Наогул, калектыў ПМК №255 зараз трымае высокую вытворчую планку, штогод выконваючы пастаўленыя задачы. Утрымаць яе на вышыні і надалей – наша галоўная задача. Думаю, выкажу ўпэўненасць ад імя ўсяго калектыву, што гэта яму па сілах.
Размову вёў Аляксандр ХАХЛОЎ.

Последние новости

Актуально

Веды – сіла: алімпіяда па вучэбных прадметах

29 марта 2024
Сельское хозяйство

Старт дала вясна!

29 марта 2024
Профилактика и безопасность

Мошенническая схема: «Алло, мама!..»

29 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

29 марта 2024
Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко: всякая финансовая деятельность должна быть подчинена интересам экономики

28 марта 2024
Общество

Выездной личный приём граждан

28 марта 2024
В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко и Путин в телефонном разговоре подтвердили готовность к дальнейшему активному взаимодействию по реагированию на угрозы терроризма

23 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Жиличском сельхозколледже прошёл урок памяти “Боль Хатыни”, посвящённый 81-й годовщине Хатынской трагедии

22 марта 2024