Развіццё сельскіх рэгіёнаў: Стайкаўскі сельсавет

Развіццё сельскіх рэгіёнаў: Стайкаўскі сельсавет

Работа Стайкаўскага сельскага выканаўчага камітэта па забеспячэнні сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна была разгледжана ў ходзе выязнога пасяджэння прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і райвыканкама.

Трэба адзначыць, што такая форма работы зарэкамендавала сябе як дзейсная і эфектыўная: сумесныя выязныя пасяджэнні праводзяцца пачаргова на базе сельскіх Саветаў: на месцах аналізуецца работа вытворчай і сацыяльнай сфер, па вырашэнні пытанняў жыццядзейнасці насельніцтва, іншых напрамках, даецца ацэнка дзейнасці мясцовай улады, дэпутацкага корпусу, кіраўніцтва сельскагаспадарчых і іншых арганізацый, разме­шчаных на тэрыторыях сельсаветаў, вызначаюцца задачы на перспектыву. Гэта было падкрэс­лена перад пачаткам выязнога пасяджэння на базе Стайкаўскага сельскага Савета, якое праходзіла пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Міхаіла Гулага і старшыні раённага Савета дэпутатаў Галіны Слабоднікавай.

Навядзенне парадку на зямлі – гэта важна

Па дарозе да месца правядзення пасяджэння, праязджаючы па тэрыторыі Баравіцкага сельсавета, прадаставілі слова в.а. старшыні мясцовага сельвыканкама Юрыю Бабіцкаму. З яго каментарыяў даведаліся аб праводзімых у Баравіцы і Скачку работах па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні. Па відах за вокнамі аўтобуса прысутныя маглі пераканацца ў тым, што санітарны стан населеных пунктаў на належным узроўні.
Абмеркаванне тэмы навядзення парадку, работы па выкананні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад
4 верасня 2018 г. №357 “Аб пустуючых і драхлых дамах”, уцягненні ў севазварот пустуючых земляў працягвалася падчас уезду на тэрыторыю Стайкаўскага сельсавета з боку в.Колбава. Зараз тут пражывае 35 чалавек, з іх 14 працаздольных. Значны аб’ём работ па прывядзенні ў парадак тэрыторый быў зроблены ў гэтай вёсцы. Па словах старшыні Стайкаўскага сельвыканкама Міхаіла Фрэйберга, спілавана 38 старых пагражаючых дрэў, выкарчаваны старыя сады, высечаны зараснікі. Знесена 7 пустуючых домаўладанняў, пахаваны 8 фундаментаў хат, распрацаваны былыя прысядзібныя ўчасткі. Увогуле ўведзены ў севазварот СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт” 22 га земляў. У іх распрацоўку гаспадарка ўнесла свой уклад. Работы тут будуць працягвацца.
Як адзначыў Міхаіл Фрэйберг, у цэлым па сельсавеце патрачана 5 тыс. рублёў на выдаленне старых і пагражаючых дрэў у населеных пунктах і на могілках. На выкананне работ па навядзенні парадку ў Колбава выдаткавана каля
19 тыс. руб. бюджэтных сродкаў.
І далей пры наведванні аб’ектаў у в.Чыгірынка, аг.Стайкі, заезде ў в.Галынаўка звярталася ўвага ўдзельнікаў пасяджэння на вынікі работы па навядзенні парадку, уцягненні земляў у севазварот.
Адзначалася, што на ўсіх вуліцах аг.Стайкі зроблены рамонт і афарбоўка платоў. Тут жа ў парку высаджаны дэкаратыўныя расліны, добраўпарадкавана спартыўная пляцоўка.
А многія жыхары Чыгірынкі за ўласныя сродкі выканалі работы па добраўпарадкаванні домаўладанняў.
Вытворчая сфера: далейшае павышэнне эфектыўнасці работы

На машынным двары СГФ “Чыгірынка” да ўдзельнікаў выязнога пасяджэння далучыўся дырэктар РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт” Аляксандр Несцераў: сельгасфіліял з’яўляецца падраздзяленнем прадпрыемства і, варта адзначыць, многае робіцца ім па развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы, паляпшэнні ўмоў працы, падтрымцы сацыяльнай інфраструктуры. Як адзначыў дырэктар сельгасфіліяла Ігар Кузняцоў, галаўное прадпрыемства пры неабходнасці дапамагае і кадрамі: падчас уборачных і пасяўных работ накіроўвае да іх па некалькі механізатараў.
У гаспадарцы 28 адзінак тэхнікі. Яе запраўка ажыццяўляецца тут жа, на машынным двары. Усталяваны спецыяльны кантэйнер – наземны дзвюхсценны рэзервуар з магчымасцю аварыйнага зліву. Калонка ў ім шведскай вытворчасці. Па экалагічных нормах, правілах пажарнай бяспекі кантэйнер адпавядае ўсім патрабаванням. Як адзначыў Аляксандр Несцераў, гэта распрацоўка іх інжынернай службы. Працуе як на заправачных станцыях, пры выкарыстанні чыпа.
Уся тэхніка сельгасфіліяла аснашчана GPS-навігацыяй, злучана ў адзіную камп’ютарную сістэму РУП “Беларуснафта” – такім чынам нала­джаны строгі кантроль за рухам тэхнічных адзінак, выкарыстаннем паліва.
У майстэрні, куды зайшлі прысутныя, маецца шынамантаж, за паслугамі звяртаюцца і іншыя сельгасарганізацыі, ёсць усё неабходнае для рамонту трактароў.
У наступным годзе, адзначыў Аляксандр Несцераў, запланавана мадэрнізацыя майстэрні. На тэрыторыі машыннага двара з’явяцца бетонныя пляцоўкі і г.д.
На МТФ “Чыгірынка”, якую наведалі ўдзельнікі выязнога пасяджэння, усюды назіраўся ўзорны парадак – і на прыфермскай тэрыторыі, і ў памяшканнях, дзе створаны належныя санітарна-бытавыя ўмовы. Дарэчы, падкрэс­ліў Ігар Кузняцоў, рэканструкцыя тут праводзілася ў 2008-2009 гадах, калі пабудавалі малочны блок, яшчэ адзін кароўнік і новы цялятнік, – дзякуючы беражлівым адносінам жывёлаводаў, усё зараз у добрым выглядзе. Зараз на ферме ўтрымліваецца больш 1000 галоў жывёлы, у тым ліку 416 кароў. Па словах кіраўніка, дояць у суткі 20 літраў на фуражную карову. Усё малако рэалізуецца сортам “экстра” пры таварнасці 90%. Рэнтабельнасць складае 40%. Па гаспадарцы за 7 месяцаў вытворчасць малака склала 126% да адпаведнага ўзроўню мінулага года, рэалізацыя – 129%. Рэалізавалі мяса 113% да паказчыка аналагічнага леташняга перыяду.
Прагучала інфармацыя і па раслінаводчай галіне. Падчас гэтага жніва ўра­джай збожжавых чыгірынцаў парадаваў: летась атрымалі 1600 т, сёлета – каля 4 тыс. т. Ураджайнасць на гэты дзень была 40 ц/га.
У гаспадарцы працуе 147 чалавек. Сярэдняя заработная плата склала 1072 руб., на МТФ “Чыгірынка” даярка атрымлівае ў сярэднім 1300 руб., жывёлавод – 1100 руб.
Намеснік начальніка райсельгасхарчу па жывёлагадоўлі Іван Грышчанка падкрэсліў, што ў сельгасфіліяле імкнуцца захоўваць усе тэхналагічныя патрабаванні ў вытворчасці малака і мяса. Ёсць рост, але ёсць і пытанні, над вырашэннем якіх патрэбна папрацаваць, каб дасягнуць вышэйшых паказчыкаў. Гэта – у зоне ўвагі кіраўніцтва сельгасфіліяла.
Галоўны ветэрынарны ўрач раёна Мікалай Маслаў канстатаваў, што ўсе вытворчыя працэсы тут адладжаны, працуюць двое ветэрынарных спецыялістаў. Палепшылася захаванасць жывёлы. Значна плюсуюць па цялятах – на 141 галаву.
У ходзе абмеркавання адзначалася, што з мэтай павышэння тэхніка-тэхналагічнага ўзроўню сельгас­вытворчасці ў 2016-2019 гадах у СГФ “Чыгірынка” ў вытворчасць было ўкладзена 9,1 млн. руб. інвестыцый.

Развіццё сацыяльнай інфраструктуры

Дзейнасць сацыяльнай сферы накіравана на максімальнае прадастаўленне насельніцтву неабходных медыцынскіх, адукацыйных, культурна-асветніцкіх, фізкультурна-аздараўленчых паслуг.

На тэрыторыі Стайкаўскага сельсавета працуюць Чыгірынскі і Стайкаўскі ФАПы, якія абслугоўваюць насельніцтва 15 населеных пунктаў.
За Чыгірынскім ФАПам замацавана 483 чалавекі. У 2016 годзе ўстанова “пераехала” ў гэты будынак, дзе раней знаходзілася адміністрацыя сельгасфіліяла, РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт” прадаставіла яго пад ФАП. Як пракаменціраваў галоўны ўрач ЦРБ Аляксандр Лук’яненка, тут ёсць усе ўмовы для аказання экстранай і планавай дапамогі: кабінеты прыёму фельчарам, агляды, прыёму дзяцей, працэдурная. Ажыццяўляецца дастаўка лекаў.
У абодвух ФАПах загадчыкамі працу­юць вопытныя, паважаныя людзьмі фельчары: Алена Бабіцкая і Алена Фрэйберг.
Прысутныя ацанілі гатоўнасць Чыгірынскай СШ да новага навучальнага года. Тут займаецца 75 вучняў, з кожным годам назіраецца тэндэнцыя іх павелічэння на 5-7 чалавек, адзначыла начальнік аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Траццякова. Ёсць дасягненні ў школы ў алімпіядным руху, доследнай дзейнасці.
Па спартыўных дасягненнях сярод школ з колькасцю да 100 вучняў па выніках 2018/2019 навучальнага года заняла 1 месца, 3 – у агульным уліку. Актыўна ўдзельнічаюць педагогі, вучні ў працоўных акцыях, суботніках.
У Стайкаўскім НПК ДС-СШ яго дырэктар Алена Волкава расказала аб стварэнні аптымальных умоў для навучання і выхавання дзяцей.
У зоне абслугоўвання Чыгірынскага СДК – 5 сельскіх населеных пунктаў. Асноўны від дзейнасці – адраджэнне народных традыцый, надаецца ўвага абрадавым святам. Працуюць 9 клубных фарміраванняў, у тым ліку 5 дзіцячых, 3 дарослых, вакальны калектыў “Калина красная”.
У Стайкаўскім сельскім клубе ішла размова пра работу па арганізацыі вольнага часу дзяцей і падлеткаў, якая вядзецца тут цікава і насычана.
Адпачынак і аздараўленне

Безумоўна, на берагах Чыгірынскага вадасховішча нельга было не закрануць пытанні арганізацыі адпачынку. Працуюць 3 базы адпачынку, у в.Падлужжа наладжана работа 5 аб’ектаў агра­экатурызму. Яны запатрабаваны, асабліва ў летні час.
Удзельнікі выязнога пасяджэння наведалі турыстычную базу “Паплавок” ЦДАДіМ у Чыгірынцы. Яна функцыянуе з 2012 года, папулярная ў жадаючых адпачыць, у многім дзякуючы танным цэнам.
Тут арганізавана работа гурткоў, якія наведваюць вучні Чыгірынскай СШ. Два гады дзейнічае праект выхаднога дня, прыязджаюць на адпачынак рабяты са школ горада, сельскіх населеных пунктаў. У летні перыяд на бясплатнай аснове працуюць аздараўленчыя лагеры. Наладжваюцца таксама мерапрыемствы для мясцовага насельніцтва. Падчас агляду памяшканняў былі абмеркаваны перспектывы развіцця базы.
За даступнасць і якасць паслуг

Гандлёвае абслугоўванне сяльчан было разгледжана на прыкладзе работы магазіна тавараў штодзённага попыту “Родны кут” у Чыгірынцы. Старшыня праўлення райспажыўтаварыства Святлана Сарока расказала пра ўдасканаленне гандлёвых працэсаў у межах укаранення фармату Брэндбука Белкаапсаюза. Летась быў зроблены капітальны рамонт магазіна з элементамі мадэрнізацыі, рэбрэдынг гандлёвай залы і фасада, набыта гандлёвае і халадзільнае абсталяванне, аб’ект пераведзены на поўнае самаабслугоўванне. Укаранёна комплексная аўтаматызацыя (у раёне гэта зроблена ў 17 гандлёвых кропках), якая дазваляе на адлегласці адсочваць наяўнасць тавара, накіроўваць заяўкі, а пакупнік бачыць на чэку, што набыў і па якіх цэнах. Тавараабарот у магазіне Чыгірынкі даволі высокі: тэмп росту за 7 месяцаў склаў 127,7% да адпаведнага перыяду мінулага года ў супараўнальным вымярэнні.


Шэраг аб’ектаў, ажыццяўляючых абслугоўванне насельніцтва, прысутныя наведалі ў Стайках. Пра тое, аказанне якіх сацыяльных паслуг забяспечваецца мясцовым сацыяльным пунктам, паведаміла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Лянкевіч.
Пабывалі ўдзельнікі пасяджэння на комплексна-прыёмным пункце УКП “Кіраўскія бытпаслугі”, у аддзяленні паштовай сувязі, якія знаходзяцца ў адміністрацыйным будынку сельскага Савета: тут таксама абмяркоўваліся пытанні аказання паслуг насельніцтву, павышэння іх якасці, планы на бліжэйшае будучае.
Цікавым і змястоўным было наведванне Чыгірынскай ГЭС.
Аб перспектывах развіцця

Падчас пленарнай часткі выязнога пасяджэння абмеркаванне пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна было прадоўжана, у тым ліку па іншых напрамках работы. Шэраг слушных заўваг і прапаноў выказалі старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы і старшыня райсавета дэпутатаў Галіна Слабоднікава.
У рашэнні райвыканкама знайшлі адлюстраванне асноўныя паказчыкі развіцця СГФ “Чыгірынка” да 2025 года, графік работы ДРБУ №197 на аўтадарогах Стайкаўскага сельсавета, мерапрыемствы па развіцці аб’ектаў і ўмацаванні іх матэрыяльна-тэхнічнай базы, іншыя аспекты дзейнасці арганізацый і служб.
Работа па развіцці рэгіёна, павышэнні ўзроўню жыцця сяльчан, паляпшэнні дабрабыту будзе працягвацца далей…
Наталля ХАДАКОВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

2024 - Год качества

Со знаком качества!

16 апреля 2024
Актуально

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
Сельское хозяйство

Не сціхае гул рухавікоў на палях КСУП “Чырвоны баец”

16 апреля 2024
Общество

Заседание комиссии

16 апреля 2024
Профилактика и безопасность

С 15 апреля по 1 мая по всей стране проходит республиканская пожарно-профилактическая акция «За безопасность вместе»

15 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Прием граждан

Правовой приём граждан

15 апреля 2024
Общество

В Могилёве прошли соревнования по тяжёлой атлетике в рамках областной спартакиады школьников

14 апреля 2024
Культура

В районном Центре культуры и досуга состоялся III открытый региональный фестиваль хореографических коллективов «В ритме танца»

14 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Витамины круглый год!

14 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

Главная ценность – жизнь и здоровье человека

5 апреля 2024
Общество

На IX (внеочередном) Съезде Федерации профсоюзов Беларуси избрали 80 делегатов ВНС

5 апреля 2024
Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
Сельское хозяйство

Дзе захоўваецца тэхналогія, там і вынікі

3 апреля 2024
Актуально

4 апреля 2024 года в Беларуси состоялись выборы членов Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь восьмого созыва

5 апреля 2024
Духовность

6 апреля – поминальная Родительская суббота

5 апреля 2024