Дзеля бесперабойнага і безаварыйнага газазабеспячэння спажыўцоў

Дзеля бесперабойнага і безаварыйнага газазабеспячэння спажыўцоў

У нашым раёне комплекс задач па бесперабойным і безаварыйным газазабеспячэнні прыродным і звадкаваным вуглевадародным газам спажыўцоў, размеркаванні газападобнага паліва па трубаправодах і шэраг іншых звязаных з гэтым пытанняў вырашае Кіраўскі раён газазабеспячэння філіяла “Бабруйскае вытворчае ўпраўленне” РУП “Магілёўаблгаз”.

Гісторыя гаспадаркі пачынаецца з 1970 года, гэта ўжо паўстагоддзя дзейнасці, вельмі значны перыяд. Сёння зладжаны, кваліфікаваны калектыў, сярэдняспісачная колькасць якога складае 47 работнікаў, абапіраючыся на вопыт старэйшых калег, ветэранаў працы, выконвае свае абавязкі на належным узроўні.
Напярэдадні прафесійнага свята мы папрасілі начальніка раёна газа­забеспячэння Міхаіла ІВАНОВА ахарактарызаваць работу па ўсіх напрамках, перспектывы на бліжэйшы час.
Як адзначыў кіраўнік, на абслугоўванні Кіраўскага раёна газазабеспячэння зараз знаходзіцца 236,9 км газаправода: з іх 96,3 км – высокага ціску, 53,6 км – сярэдняга, 86,9 км – нізкага, а таксама 2,6 км газаправода звадкаванага газу. Падтрыманне ціску ажыццяўляецца ў цэлым 22-ма шкафнымі газарэгулятарнымі пунктамі і 9-ю рэгулятарнымі пунктамі, з іх на балансе раёна газазабеспячэння – адпаведна 14 і 8.
За апошнія два гады выкананы работы па газіфікацыі аг.Баравіца, падведзены газаправод да аг.Скрыпліца, в.Пацава Слабада, Казулічы і аг.Любонічы. Гэты населены пункт на этапе пераводу са звадкаванага ёмістаснага газу на прыродны. Ёмістасны газ працягвае выкарыстоўвацца ў в.Гарадзец, Шалаёўка і аг.Стайкі.
За 7 месяцаў бягучага года аб’ём рэалізацыі прыроднага газу склаў 8527 тыс.м3: для юрыдычных асоб – 4804 тыс. м3, для насельніцтва – 3723 тыс. м3, звадкаванага газу – 185 тыс. м3. Самы буйны спажывец прыроднага газу ў раёне – ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”.
Пра функцыі службаў раёна газазабеспячэння расказалі майстры, якія арганізоўваюць іх работу.
Служба эксплуатацыі і рамонту ўнутрыдамавога газавыкарыстальнага абсталявання, як адзначыў майстар Сяргей Дарошка, вырашае задачы па арганізацыі бяспечнай і безаварыйнай эксплуатацыі ўнутрыдамавых сістэм газаразмеркавання, уключаючы газавае абсталяванне жылых дамоў (працуючых на прыродным і звадкаваным газе), правядзенні навучання, інструктажу і прапаганды сярод насельніцтва правілаў бяспечнага карыстання газавымі прыборамі. У саставе службы 4 слесары па рамонце і эксплуатацыі ўнутрыдамавога газавага абсталявання і электрагазазваршчык.
Выконваюцца тэхнічнае абслугоўванне, дыягностыка, рамонт, замена і перанос унутрыдамавога газавага абсталявання, а таксама перамантажы ўнутранных газаправодаў, мантажы і перамантажы індывідуальных газабалонных установак.
На сённяшні дзень у Кіраўскім раёне газазабеспячэння, паведаміў Сяргей Дарошка, на ўліку 2964 газавых катлы, 965 газавых праточных воданагравальнікаў, 667 дамавых рэгулятараў ціску, 9608 газавых пліт для прыгатавання ежы.
На базе раёна газазабеспячэння праводзіцца навучанне спажыўцоў газу для выканання самастойнай праверкі дымавых і вентыляцыйных каналаў.
Майстар таксама дадаў, што пры іх філіяле працягвае працаваць заправачны пункт аўтамабільнага транспарту для насельніцтва і арганізацый раёна.


У саставе аварыйна-дыспетчарскай службы, якой кіруе майстар Дзмітрый Індзюхін, 15 чалавек: па 5 слесараў, вадзіцеляў, прыёмшчыкаў заказаў. За бягучы год выканана 192 аварыйных і 833 рамонтных заяўкі.


У службе расходу ўліку газу, адзначыла майстар Таццяна Бяляўская, працуюць 5 чалавек: яна і 4 кантралёры – Наталля Гушчына, Надзея Асямолава, Марына Ярыгіна, Вікторыя Іваніцкая.
Кіраўскі раён газазабеспячэння абслугоўвае 4603 абаненты з прыродным газам і 73 – звадкаваным ёмістасным газам. 4906 абанентаў маюць балонныя ўстаноўкі.
Таццяна Бяляўская нагадала, што ў Цэнтры абслугоўвання насельніцтва (г.Кіраўск, вул.Пушкінская, д.21, каб.26) па прынцыпе “адно акно” ажыццяўляецца прыём і кансультаванне грамадзян. Графік работы: у буднія дні – з 8.00 да 18.00, абед – з 13.30 да 14.30, у суботу – з 8.00 да 16.00 без абеду.


Як адзначыў Міхаіл Іваноў, да прафесійнага свята адбудзецца ўшанаванне лепшых работнікаў іх калектыву. На Дошку гонару РУП “Магілёўаблгаз” будзе занесены вадзіцель аўтамабіля аварыйна-дыспетчарскай службы Сяргей Дзмітрыеў. Падзяка РУП “Магілёўаблгаз” аб’яўляецца бухгалтару 1 катэгорыі Надзеі Індзюхінай, прыбіральшчыцы службовых памяшканняў Ірыне Шчэрбіч.
На Дошку гонару філіяла “Бабруйскае вытворчае ўпраўленне” будзе занесены кантралёр газазабяспечваючай арганізацыі 5-га разраду Наталля Гушчына. Ганаровай граматы філіяла ўдастоены слесар па абслугоўванні і рамонце газавыкарыстальнага абсталявання 3 разраду Максім Вігура. Падзяка аб’яўлена прыёмшчыку заказаў 5 разраду Алесі Кузьменка.
Кіраўнік раёна газазабеспячэння акрэсліў асноўныя напрамкі іх дзейнасці на перспектыву. Так, за 2020-2023 гады плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 20,3 км газаправодаў прыроднага газу. За 8 месяцаў бягучага года газіфікавана 36 кватэр, пераведзена на прыродны газ 49 кватэр. Адпаведна будуць зніжацца аб’ёмы звадкаванага газу.
Міхаіл Іваноў падкрэсліў, што право­дзіцца дакладная работа па выкананні патрабаванняў Дырэктыў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны” і №3 “Эканомія і беражлівасць – галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы”.
Як бачна, калектыў Кіраўскага раёна газазабеспячэння працуе стабільна, адказна выконвае пастаўленыя перад ім задачы і нацэлены на дасягненне новых арыенціраў.
Падрыхтавала Наталля ХАДАКОВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024