Закліканы аберагаць і прымнажаць лясныя багацці

Закліканы аберагаць і прымнажаць лясныя багацці
Брыгада леснікоў у саставе Міхаіла Фірагіна (першы злева), Дзмітрыя Панкратовіча і Віталя Абразовіча. Асноўная іх прафесійная задча – вырошчванне лесу. За кожным замацаваны свой участак, на якім яны ажыццяўляюць догляд за ляснымі культурамі. За дзень кожны з леснікоў абыходзіць прыкладна 10 км лясных угоддзяў.

Чыстае паветра. Цішыня. Заварожваючыя пейзажы. Магчымасць адпачыць душой і аблегчыць думкі. Збор грыбоў і ягад з прыемнай стомленасцю напрыканцы дня. Паляванне. Цікавыя гутаркі ў коле сяброў ля кастра – у кожнага з актыўных наведвальнікаў лесу свае прычыны любіць яго. У гэтыя вераснёўскія дні лясныя масівы асабліва прывабліваюць багаццем грыбоў і ягад: уздоўж аўтатрас у любы час дня прыпаркавана шмат аўтамабіляў, якія чакаюць сваіх гаспадароў, – ягаднікаў і аматараў ціхага палявання. Кажуць, сёлета у лесе шмат грыбоў, аднак трэба ведаць “асаблівыя” месцы. Так гэта ці не, мы пацікавіліся ў чалавека, жыццё якога моцнай нябачнай ніткай звязана з лесам, – ляснічага Чыгірынскага лясніцтва ДЛГУ “Бабруйскі лясгас” Сяргея Цягліка. “Сапраўды, на мінулым тыдні грыбоў у нашых лясах было шмат. Аднак зараз не хапае дожджыка, бо, каб грыб добра развіваўся, патрэбны цеплыня і вільгаць, іх недахоп ці лішак адлюстроўваюцца на ўраджаі. Менавіта таму ў адным і тым жа сезоне ў рознай мясцовасці бывае ненаднолькавы ўраджай на грыбы”, – падзяліўся ведамі Сяргей Мікалаевіч. Сам ён па роду дзейнасці бывае ў лесе што­дзень і таксама любіць збіраць грыбы – у асноўным баравічкі, не назапашваючы пра запас, бо лічыць, што свежапрыгатаваныя яны больш смачныя. На ягады – чарніцу, маліну, ажыну, брусніцы чыгірынскія лясы таксама багатыя, няма тут толькі журавін, якія растуць у балатах.

З лясных насельнікаў тут жывуць у асноўным ласі, казулі, алені, зайцы, дзікі. Сяргей Цяглік расказаў, што сустракаецца з імі амаль штодзень, як з добрымі знаёмымі на вуліцы.
Пакуль службовая “Ніва” гаспадара Чыгірынскага лясніцтва везла нас па звілістых лясных сцяжынках, ён паведаміў пра тонкасці прафесіі работнікаў лесу. Звычайныя наведвальнікі наўрад ці задумваюцца, што лес – гэта не проста месца адпачынку і скарбніца багаццяў прыроды, гэта важны прыродаахоўны аб’ект, які патрабуе належных догляду і клопату.
Сяргей Цяглік: “Для нас лес – гэта штодзенная работа. Нягледзячы на дажды, спёку, маразы, машкару і іншае, мы павінны неадрыўна выконваць свае асноўныя абавязкі – аберагаць і прымнажаць лясныя багацці, садзейнічаць іх рацыянальнаму выкарыстанню. Таму гэта прафесія падыходзіць вынослівым людзям у добрай фізічнай форме”.
Плошча Чыгірынскага лясніцтва, якое заснавана ў 1936 годзе, – амаль 14 тысяч гектараў лясных угоддзяў. Сярэдні ўзрост насаджэнняў – 42 гады. У асноўным тут растуць елка, сасна, дуб. Аднак, калі пашчасціць, можна сустрэць і рэдкі для беларускіх лясных масіваў від дрэва – веймутаву сасну, радзі­ма якой – Паўночная Амерыка. На тэрыторыю Усходняй Еўропы гэтую расліну прывезлі пры Пятры I, аднак масава распаўсюдзіць яе так і не ўдалося.

Трактарыст на адвозцы лесу Аляксандр Кузьмін.
Ляснічы Чыгірынскага лясніцтва Сяргей Цяглік і памочнік ляснічага Канстанцін Канстанцінаў.

Калектыў лясніцтва складаецца з 20-ці чалавек. Іх агульная і самая важная задача – вырошчванне лесу: пасадка, догляд, правядзенне санітарных рубак, барацьба са шкоднікамі і інш. А таксама – распрацоўка і нарыхтоўка драўніны, якая карыстаецца попытам у асноўным у прыватных спажыўцоў і прадпрыемства дрэваапрацоўчай прамысловасці ААТ “ФанДОК” (г.Бабруйск).
Сяргей Цяглік узначальвае калектыў Чыгірынскага лясніцтва на працягу года. Аднак у галіне лясной гаспадаркі – ён з юнацтва. Нарадзіўся ў Чачэвічах. Пасля школы вучыўся ў Барысаўскім прафесійна-тэхнічным вучылішчы лясной гаспадаркі. Папрацаваўшы крыху на вытворчасці, зразумеў, што хоча звязаць з лесам сваё далейшае прафесійнае жыццё: атрымаў спецыльнасць інжынера лясной гаспадаркі ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. Далей прайшоў усе прыступкі кар’ернай лесвіцы, пачынаючы з пасады лесніка.
Адказваючы на пытанне “За што вы паважаеце сваю прафесію?”, Сяргей Мікалаевіч адзначыў: “Я проста люблю лес. Прырода надае мне сіл і душэўных, і фізічных. Я жыву ў гармоніі з ёй і самім сабой. Цікава назіраць, як маладыя дрэўцы, пасаджаныя мной, паступова растуць, развіваюцца, мацнеюць. Дарэчы, насупраць майго дома – таксама лес, таму і выхадныя, і вольны час я праводжу, можна сказаць, на прыродзе”.
Характарызуючы калектыў лясніцтва, Сяргей Цяглік адзначыў, што ўсе работнікі зла­джана і добрасумленна працуюць, кожны знайшоў у гэтай галіне менавіта сваё месца.
Так, памочнік ляснічага Канстанцін Канстанцінаў працаўладкоўваўся сюды двойчы. Першы раз – па размеркаванні, адпрацаваў і паехаў шукаць лепшага. Аднак вярнуўся і застаўся, плануе, што назаўсёды, неадрыўна працуе ўжо больш за 10 год. Родам Канстанцін Алегавіч з Бабруйскага раёна, аднак ужо шмат часу жыве ў Чыгірынцы, мае тут свой дом і любімую работу. Напярэдадні прафесійнага свята Канстанціну Канстанцінаву і майстру Міхаілу Кушавараву павышаюць класнасць. Дарэчы, Міхаіл – з працоўнай дынастыі лесаводаў. Яго бацька Пётр Арцёмавіч, а таксама тры браты Аляксандр, Юрый і Андрэй таксама шчыруюць у лясніцтве. Летась тут працаваў яшчэ і малодшы брат Віктар, аднак зараз ён спасцігае азы лясной прафесіі ў Магілёўскім агралесатэхнічным каледжы імя К.П.Арлоўскага. Сяргей Цяглік мяркуе, што пасля яго заканчэння Віктар таксама вернецца працаваць ў Чыгірынскае лясніцтва.
Заслужаная ўзнагарода з нагоды прафесійнага свята – Падзячнае пісьмо Магілёўскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання – адрасавана трактарысту на вывазцы лесу Аляксандру Кузьміну. Ён не толькі вывозіць драўніну, але і за 10 гадоў працы навучыўся добра яе сартаваць. З Аляксандрам Анатольевічам мы сустрэліся на палянцы, размешчанай каля лясной дарогі, з усіх бакоў закладзенай адсартаванымі стваламі спілаваных дрэў: у адным баку – сасна, у другім – елка, у трэцім – дуб… На мове лесаводаў гэтая палянка называецца прамежкавы склад. Аляксандр Кузьмін расказаў, што тут ён праводзіць першасную сарціроўку драўніны – па дыяметры ствала, колеры, стркутуры і іншых крытэрыях, а затым адвозіць яе ў пункты прызначэння.
На добрым рахунку ў кіраў­ніцтва майстры лясніцтва Міхаіл Лукьяненка, Таццяна Далга­па­лец, Браніслаў Кананкоў, якому напярэдадні Дня работнікаў лесу будзе ўручана Ганаровая грамата ДЛГУ “Бабруйскі лясгас”. Ляснік Юрый Кушавараў адзна­чаны Ганаровай граматай Магілёўскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання.
Прыемнай падзеяй для калектыву Чыгірынскага лясніцтва стаў капітальны рамонт адміністрацыйнага будынка, якому ўжо больш за 50 гадоў, распачаты ў маі бягучага года. Канстанцін Канстанцінаў расказаў, што раней у ім размяшчалася адміністрацыя Нямкоўскага лясніцтва. Прыкладна ў 80-х гадах мінулага стагоддзя будынак перавезлі ў Чыгірынку. Зусім хутка рамонтныя работы завершацца, і лесаводы пераедуць ў камфартабельнае ўтульнае памяшканне.
Завяршаючы нашу сустрэчу з калектывам Чыгірынскага лясніцтва, мы не маглі не запытацца аб тым, ці шануюць лес яго наведвальнікі. Сяргей Цяглік адзначыў, што зараз людзі сталі больш беражліва ставіцца да лясных угоддзяў, не засмечваюць іх, калі выязджаюць на адпачынак, прыбіраюць за сабой, захоўваюць правілы пажарнай бяспекі, няшмат сустракаецца браканьераў і парушальнікаў ляснога заканадаўства. Гэта асабліва радуе тых, хто па загаду душы абергае лес, садзейнічае захаванню прыродных багаццяў.
Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
В стране и мире

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024