Маладым хлебаробам – увага і ўдзячнасць

Маладым хлебаробам –  увага і ўдзячнасць

Падчас уборачнай кампаніі з рання і да заходу сонца плячо ў плячо з вопытнымі механізатарамі і вадзіцелямі за ўраджай змагаліся маладыя працаўнікі.

Якія ж яны – сучасныя маладыя хлебаробы?
Працавітыя. Сёлета на сельгаспалетках раёна было задзейнічана 10 маладзёжных збожжаўборачных экіпажаў і 4 маладых вадзіцелі. Іх уклад у агульнараённы каравай ура­джаю-2020 – 12177,322 т намалочанага збожжа і зернебабовых. 4804,91 т перавезена ад камбайнаў.
Самаму маладому ўдзельніку жніва – Віталю Фядотаву з КСУП “Чырвоны баец” – 20 год.
Імкнуцца да лідарства. Нягледзячы на ўзрост і невялікі земляробчы вопыт, падчас сёлетняга жніва менавіта маладыя аграрыі Кіраўшчыны першымі на Магілёўшчыне перакрочвалі тысячныя рубяжы па намалотах і колькасці перавезенага ўраджаю.
Без перабольшання “зорным” стаў гэты ўборачны сезон для экіпажа ў саставе братоў Андрэя і Сяргея Драздоў з ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”. Яны першымі ў Магілёўскай вобласці намалацілі 1000, а затым першымі дасягнулі намалоту ў 2000 т збожжа. А ўсяго ўклад братоў у агульнараённы намалот – 3048,6 т.


Браты Андрэй і Сяргей Дразды выехалі пакараць рассветаўскія сельскагаспадарчыя палеткі неўпершыню. Андрэй 6 сезонаў працаваў з бацькам Мікалаем Мікалаевічам на жніве ў памочніках. Сёлета хлопец прыйшоў з арміі, служыў у Віцебску, у паветрана-дэсантных войсках. Кіраўніцтва “Рассвета” прапанавала яму сесці за штурвал камбайна. Ён пагадзіўся без роздумаў: справа добра вядомая, а, галоўнае, падабаецца. У якасці памочніка ўзяў стрыечнага брата Сяргея, для якога гэтае жніво было першым у жыцці. Ён закончыў школу, у былым ліцэі №15 вывучыўся механізатарскай прафесіі, пачаў працаваць трактарыстам. Андрэй прапанаваў брату пайсці ў памочнікі, бо ведае, што ён не падвядзе: працавіты і надзейны. Так і сталася!
Яшчэ 5 маладзёжных экіпажаў намалацілі больш за 1000 т: Максіма Юркаўца і Івана Калеева з “Рассвета”, Яўгена Максімава і Аляксея Хвясько з ААТ “Дабаснянскае”, Аляксандра Бычкова і Рамана Данілава з КСУП “Жылічы”, Андрэя Свірко і Аляксея Бяляўскага з КСУП “Ніва-Барсукі” , Андрэя Новіка і Яўгена Салановіча з “Чырвонага байца”.
Руплівы прадстаўнік “Рассвета” – Яўген Шабуневіч – адзначыўся працоўным поспехам: першым сярод маладых вадзіцеляў Магілёўскай вобласці перавёз 1000 т збожжа. Падчас жніва ў ачышчальна-сушыльную гаспадарку ён даставіў з сельгаспалеткаў 2421,6 т.
Рубеж у 1000 т перавезенага свежанамалочанага ўраджаю таксама перакрочыў малады вадзіцель з філіяла СВК “Бераснёўскі” ААТ “Упраўляючая кампанія холдынга “Бабруйскаграмаш” Яўген Міхалап.
Любяць шчыраваць на зямлі. Для кагосьці з маладых механізатараў сёлетняе жніво было пробным, іншыя ж, дзякуючы бацькам, якія навучылі з дзяцінства любіць зямлю і працу на ёй, убіралі ўраджай не ўпершыню і паказалі высокі клас.
Безумоўна, самы яскравы прыклад – экіпаж Андрэя і Сяргея Драздоў. Падчас адной з нашых сустрэч на сельгаспалетках хлопцы адзначылі, што ўдзячныя бацькам за тое, што прывілі ім любоў да хлебаробскай справы.
Для Максіма Юркаўца гэтае жніво пятае па ліку. Сесці за штурвал камбайна была ягоная дзіцячая мара, таксама дзякуючы прыкладу стараннай і добрасумленнай працы яго бацькі Валерыя Аляксеевіча.
Добра вядомыя чытачам нашай газеты імёны такіх прадстаўнікоў маладога пакалення трактарыстаў-машыністаў, як Дзяніс Казанцаў і Андрэй Новік з “Чырвонага байца”. Не адзін год яны адказна і сумленна шчыруюць у земляробчай справе.
Першы сакратар РК ГА “БРСМ” Алена Осіпава расказала, што ў раёне заўсёды з увагай ставяцца да маладых працаўнікоў сельгаспалеткаў. Распрацавана і дзейнічае сістэма падтрымкі і заахвочвання тых, хто дасягае поспехаў. У межах рэспубліканскага праекта “Моладзь – за ўраджай!”, які традыцыйна рэалізуецца ва ўсіх рэгіёнах краіны ў перыяд уборачнай кампаніі, наладжваецца спаборніцтва па намінацыях “Маладзёжны экіпаж камбайнераў, які дасягнуў найбольшага намалоту” і “Малады вадзіцель, які перавёз найвышэйшую колькасць збожжа”. Мэта праекта – павышэнне вытворчасці працы маладых аграрыяў, заахвочванне іх працоўнай ініцыятывы і папулярызацыя сельскагаспадарчай працы.
На працягу ўборачнай кампаніі прадстаўнікі абласной, раённай улады, прафсаюзных арганізацый, РГА “Белая Русь” і “БРСМ” ушаноўвалі маладых працаўнікоў вёскі прама ў полі. Хлопцы адзначалі, што такая ўвага і выказаная такім чынам удзячнасць за іх самаадданую працу дарагога каштуюць.
Падрыхтавала
Яўгенія БЯЛЬКО.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Отдыхаем, но и не забываем об опасности!

10 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Словы ўдзячнасці – ветэранам працы

10 мая 2024
Читать новость
Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Уважаемые жители Кировщины! Примите поздравления с 79-й годовщиной Победы в Великой Отечественной войне!

9 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Уважаемые жители Могилёвской области!Дорогие ветераны! Искренне поздравляем вас с 79-летием Великой Победы!

9 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Лукашенко: правда о Великой Победе оберегает нашу землю от угроз нового времени

9 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Победа в сердце отзовётся

8 мая 2024
Читать новость
В стране и мире

Лукашенко прибыл в Москву, где примет участие в саммите ЕАЭС и посетит в День Победы военный парад

8 мая 2024
Читать новость
Общество

VII Всебелорусского народного собрания

8 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Наследие героя

8 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

В день Первомая в Кировске состоялся традиционный легкоатлетический кросс на кубок районной газеты “Кіравец” и призы профсоюзных организаций

1 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Стрелка вверх
Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Стрелка вверх
Сельское хозяйство

У таматна-агурковым царстве “Рассвета”

30 апреля 2024
Стрелка вверх