Восеньскія клопаты на палетках “Чырвонага байца”

Восеньскія клопаты на палетках “Чырвонага байца”

Графік работы працаўнікоў вёскі па-ранейшаму напружаны: працягваецца корманарыхтоўка, убіраецца кукуруза, вядзецца ворыва, уносяцца мінеральныя ўгнаенні… У мінулы аўторак, 20 кастрычніка, журналісты “Кіраўца” наведалі КСУП “Чырвоны баец”. Нашы камандзіроўкі ў гэтую гаспадарку заўсёды насычаныя і цікавыя. Яе кіраўнік Сяргей Лянкевіч, нягледзячы на шчыльны графік работы, знаходзіць час, каб расказаць і паказаць, якімі справамі жывуць працаўнікі сельгаспрадпрыемства.

фота 3
фота 4
фота 1
фота 2
фота 5

Службовы аўтамабіль дырэктара прыпыніўся ля зернесушыльнага комплексу. Аператары ўстаноўкі Аляксандр Анісімаў і Аляксандр Навуменка (фота 3) сачылі за працэсам прасушкі кукурузнага зерня. З сельгаспалеткаў яно трапляе сюды з вільготнасцю ў 35%, прасушваюць да 14%. За змену аператары апрацоўваюць каля 60 т.
Да слова, сельгасугоддзі “Чырвонага байца” складаюцца з 4061 га, амаль 3000 га з якіх – ралля. 120 га займае “царыца палёў” на зерне, палову з іх ужо вызвалілі ад новага ўраджаю. Вядзе ўборку перадавы механізатар Дзмітрый Аляксееў (фота 1), з якім мы сустрэліся на мехдвары: у гэты дзень работы па палетках ён не праводзіў, бо зернесушыльны комплекс не паспявае апрацоўваць намалочанае раней. Тут жа аб’ектыў рэдакцыйнай фотакамеры заспеў і яго напарніка – вадзіцеля грузавіка Віктара Сенчукова (фота 2), ён адвозіць намалочанае ад камбайна, а таксама задзейнічаны ў корманарыхтоўцы. Дзмітрый Аляксееў адзначыў, што кукурузнае зерне сёлета неблагое, на круг атрымліваецца каля 80 ц. Першым чынам убіраюць палі, якія летам найбольш пацярпелі ад граду – не было сезону, каб надвор’е не ўнесла свае карэктывы ў планы аграрыяў, аднак вопыт і звычка працаваць сумленна навучылі іх быць гатовымі да “сюрпрызаў”.
Летні ледзяны дождж пашкодзіў таксама частку пасеваў цукровых буракоў. Зараз з гэтых участкаў салодкія караняплоды выкопваюць. Сяргей Лянкевіч расказаў, што ўраджайнасць сёлета – 400 – 420 ц/га. Гэта менш, чым летась. Спадзяюцца, што з лепшых участкаў атрымаюць больш. Пад цукровыя буракі было адведзена
270 га. Выкапаную з глебы агародніну складзіруюць прама на палях, пазней яе транспартуюць на Слуцкі цукрарафінадны камбінат.
На палетках за мехдваром разгарнуўся амаль увесь комплекс палявых работ. Аляксандр Макаронак праводзіў узворванне глебы, Сяргей Бяляўскі завяршаў уборку саломы, а Юрый Манетаў яе складзіраваў. Тут жа мы сустрэліся з брыгадзірам паляводчай брыгады Пятром Еўдакімавым, які абмяркоўваў ход спраў з адным з перадавых механізатараў Аляксеем Масюковічам (фота 5).
Зараз ён задзейнічаны на дыскаванні глебы, а раней засейваў палеткі азімымі культурамі. З сяўбой Аляксей Масюковіч справіўся ў тэрмін. Азімыя занялі 1010 га,
летась – 983 га: пасеялі больш пшаніцы і ўпершыню – укоснае жыта на кармы.
Пакуль мы вярталіся на мехдвор, Сяргей Лянкевіч падзяліўся сваімі напрацоўкамі па вытворчасці насення шматгадовых траў. Гэтым у “Чырвоным байцы” займаюцца трэці год. Летась насення хапіла для забеспячэння ўласных патрэб і на продаж іншым сельгасарганізацыям. Сёлета намалацілі 72 т насення ў вораху з 6 відаў траў. За зіму яно будзе высушана, ачышчана, і вясной ім будуць засеяны лугі і пашы.
Ацэньваючы вынікі сёлетняй корманарыхтоўкі, Сяргей Лянкевіч адзначыў, што папрацавалі нядрэнна. Намаганнямі механізатара Віталя Бяляўскага нарыхтавана 8700 т сіласу і 6300 т сенажу, работа яшчэ працягваецца, збіраюць травы трэцяга ўкосу. Варта адзна­чыць, што Віталь – родны брат Сяргея Бяляўскага (фота 4) – яны з працоўнай сямейнай дынастыі: у “Чырвоным байцы” ўсё сваё спагадлівае жыццё шчыруюць іх бацькі: Генадзь Анатольевіч – слесарам і Таццяна Анатольеўна – вартаўніком.
Расказваючы пра працаўнікоў, Сяргей Лянкевіч не мог не нагадаць пра механізатара Аляксандра Сіндарава – на ім значны кавалак работы – круглагадовы догляд і поўная апрацоўка сельгаспасеваў ад хвароб, шкоднікаў і пустазелля. Аляксандр Міхайлавіч працуе на самаходным апырсквальніку “RAPTOR”, і ў даручанай справе – ён – сапраўдны майстар, якому ў гаспадарцы няма роўных.
Падчас падарожжа па сельгаспалетках прыйшла думка, што ў розны час года поле мае свой водар: вясной яно пахне сонейкам і маладой зелянінай, летам – спёкай і хлебам, а зараз – восеньскай вільгаццю і стомленасцю: зямля адпрацавала сваё і чакае адпачынку, каб у наступным сезоне адплаціць гаспадарам за догляд і клопат добрым ураджаем.
Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота аўтара.

Последние новости

В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
В стране и мире

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024