Час наводзіць парадак
Восень – гэта час актыўнага перадзімовага добраўпарадкавання прылягаючых тэрыторый, навядзення парадку і чысціні ў дварах і на вуліцах, у парках і скверах. Жыхары райцэнтра клапоцяцца аб тым, каб горад быў прыгожым, чыстым і ўтульным.
Кожную пятніцу ў раёне праводзіцца адзіны санітарны дзень. Члены працоўных калектываў убіраюць з прылягаючых тэрыторый апалае лісце, рэшткі расліннасці. Клапоцяцца аб навядзенні чысціні і парадку на прыдамавых тэрыторыях гаспадары прыватных домаўладанняў.
Шмат работы ў прадстаўнікоў камунальнай службы раёна. Парадак у дварах шматпавярховак, чыстыя і прыгожыя вуліцы райцэнтра – іх заслуга. На працягу некалькіх тыдняў УКП “Жылкамгас” арганізоўваў работу па рамонце платоў па вуліцах Арлоўскага і Гагарына райцэнтра. Старыя агароджы, якія прыйшлі ў непрыдатнасць, заменены на новенькія і прыгожыя, штыкетнік для іх набыты ў ДЛГУ “Бабруйскі лясгас”.
Дзякуючы агульным намаганням і неабыякавасці кожнага з нас, наш раён стане яшчэ больш чыстым і ўтульным для пражывання!
Фота Максіма МІКЕШЫНА.