У Кіраўскім раёне адбыліся ўрачыстасці з нагоды Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

У Кіраўскім раёне адбыліся ўрачыстасці з нагоды Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Урачыста, з глыбокай удзячнасцю і павагай да сельскіх працаўнікоў і работнікаў перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу раёна было адзначана іх прафесійнае свята – Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК.

Ушанаванне лепшых прадстаўнікоў сельскай гаспадаркі адбылося ў працоўных калектывах, а ў мінулую суботу прайшло святочнае мерапрыемства, на якое былі запрошаны дэлегацыі сельгасарганізацый і прадпрыемстваў у саставе лепшых працаўнікоў і спецыялістаў на чале з кіраўнікамі.
Яшчэ перад пачаткам урачыстага мерапрыемства ўдзельнікі і госці свята з цікавасцю знаёміліся з выставамі прадукцыі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія былі размешчаны ў фае сельскага Дома культуры аг.Жылічы, дзе і праходзіла мерапрыемства.
Са словамі віншаванняў з нагоды прафесійнага свята да працаўнікоў аграпрамысловага комплексу раёна звярнуўся старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы. Гаворачы аб здабытках аграрыяў раёна ў бягучым годзе, ён адзначыў, што дзякуючы самаадданай, руплівай працы калектываў сельгасарганізацый, іх кіраўнікоў у няпростых эканамічных умовах, назіраецца дынамічнае развіццё вытворчасці, паляпшаецца дабрабыт сяльчан.
Па словах кіраўніка раёна, Кіраўшчына традыцыйна славіцца сваімі працоўнымі подзвігамі і дабрасумленнымі працаўнікамі, якія, нягледзячы ні на якія складанасці, дабіваюцца высокіх вынікаў. Дзякуючы мясцовым аграрыям па некаторых паказчыках раён уваходзіць у 20-ку лепшых у краіне, на перадавых пазіцыях на Магілёўшчыне па вытворчасці малака, атрыманні сярэднясутачных прываг БРЖ, узнаўленні статка.
Значны ўклад у агульную скарбонку дасягненняў унеслі калектывы ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” (дырэктар Аляксандр Багель), КСУП “Ніва-Барсукі” (Іван Рыняк), КСУП “Чырвоны баец” (Сяргей Лянкевіч), ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзаебспячэнне” (Ляонцій Кушавараў).
Міхаіл Гулы адзначыў, што кіраўскія працаўнікі сваёй самаадданай працай не аднойчы даказалі сваю бясконцую любоў да малой радзімы, зямлі-карміцелькі. Ён нагадаў, што сёлета мясцовыя аграрыі сабралі важкі ўраджай збожжавых, які ў 1,6 раза вышэй паказчыка мінулага года, рапсу – у 1,5 раза больш. Аграрыі Кіраўшчыны ў чарговы раз прадэманстравалі настойлівасць у дасягненні пастаўленых мэт, дзякуючы чаму першымі на Магілёўшчыне завяршылі ўборку збожжавых, аднымі з першых і ў поўным аб’ёме выканалі дзяржзаказ па пастаўках збожжа і рапсу.
Значны ўклад у дасягненні раёна падчас уборачнай кампаніі ўнеслі трактарысты-машыністы Мікалай Дрозд з ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, Аляксандр Тылінскі з ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”, Сяргей Фірагін з СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт”, вадзіцелі Валерый Шчэрбіч з ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, Васіль Марозаў з КСУП “Ніва-Барсукі”, Мікалай Асташоў з ААТ “Дабаснянскае” і многія іншыя.
Гонарам раёна старшыня райвыканкама назваў адказных і старанных працаўнікоў жывёлагадоўчай галіны, якія садзейнічаюць устойліваму росту атрымання сельскагаспадарчай прадукцыі.
Міхаіл Гулы выказаў аграрыям удзячнасць за нялёгкую, але высакародную сялянскую працу, дзякуючы якой напаўняюцца засекі краіны, умацоўваецца эканоміка і забяспечваецца сацыяльная падтрымка грамадзян.
Адбылося ўрачыстае ўзнагароджванне лепшых прадстаўнікоў раёна. Так, Ганаровамі граматамі Магілёўскага аблвыканкама былі ўзнагароджаны аператар па дарошчванні буйной рагатай жывёлы КСУП “Ніва-Барсукі” Пётр Сямёнаў і жывёлавод ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” Зінаіда Таркан.
Ганаровых грамат Кіраўскага райвыканкама былі ўдастоены – трактарыст-машыніст ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Міхаіл Букаты, начальнік МТФ “Мышкавічы” ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Ларыса Бародзіч, аператар машыннага даення МТФ “Пархімкавічы” КСУП “Жылічы” Тамара Кузьмянкова, аператар па дарошчванні БРЖ фермы “Барсукі” КСУП “Ніва-Барсукі” Ірына Макатэрская, аператар машыннага даення МТФ “Дабрыца” ААТ “Дабаснянскае” Святлана Пацёмкіна, аператар па дарошчванні БРЖ фермы “Пацава Слабада” ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” Наталля Дрозд, загадчык фермы “Віленка” СВК “Бераснёўскі” Марыя Паповіч.

Падзякі райвыканкама былі аб’яўлены загадчыку рамонтных майстэрняў КСУП “Ніва-Барсукі” Яўгену Сакадынцу і начальніку тэхнічнага сэрвіснага цэнтра ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” Васілю Міхалапу.
Ганаровых грамат камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама былі ўдастоены: аператар па штучным асемяненні жывёлы ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Ганна Юркавец, ветэрынарны фельчар КСУП “Чырвоны баец” Анжэла Кузьміч, загадчык МТФ “Барсукі” КСУП “Ніва-Барсукі” Алена Мялешкіна, загадчык МТФ “Пясцова” ААТ “Дабаснянскае” Таццяна Галафаст, аператар па вырошчванні БРЖ фермы “Пацава Слабада” ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” Святлана Русіновіч, трактарыст-машыніст СВК “Бераснёўскі” Віктар Скрыпуноў, трактарыст-машыніст КСУП “Жылічы” Валерый Бычкоў.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава выказала словы ўдзячнасці прадстаўнікам аграпрамысловага комплексу ад усяго дэпутацкага корпусу раёна за добрасумленную працу на карысць сваёй малой радзімы, раёна, вобласці.
Яна адзначыла, што ад развіцця АПК, ад таленавітых кіраўнікоў, ад штодзённай адказнай працы спецыялістаў, механізатараў, жывёлаводаў залежыць не толькі эканамічная стабільнасць у краіне, але і сацыяльны дабрабыт кожнага.
Галіна Слабоднікава ўручыла Ганаровую грамату раённага Савета дэпутатаў дырэктару СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт” Ігару Кузняцову. Падзякі райсавета дэпутатаў былі аб’яўлены і ўручаны галоўнаму ветэрынарнаму ўрачу раёна Мікалаю Маславу і трактарысту-машыністу СВК “Бераснёўскі” упраўляючая кампанія холдынга “Бабруйскаграмаш” Генадзю Доўкшу.
На сцэне адна за другой разгортваліся маляўнічыя харэаграфічныя кампазіцыі, гучалі задушэўныя песні – свае віншаванні і святочны настрой дарылі кіраўчанам артысты маладзёжнага тэатра эстрады г.Мінска ў межах акцыі “Майстры творчасці – працаўнікам вёскі”, арганізаванай пры падтрымцы Міністрэства культуры, і цыганскі калектыў “Аллюр”.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
Единый день информирования

Единый день информирования

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Кировчане в тройке победителей

17 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Общество

Нововведения: семейный капитал

17 апреля 2024
Общество

Выездной прием граждан

17 апреля 2024
Благоустройство

Республиканский субботник пройдет в Беларуси 20 апреля

17 апреля 2024
Знай наших!

Афганістан у лёсах маіх землякоў

17 апреля 2024
2024 - Год качества

Со знаком качества!

16 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

Главная ценность – жизнь и здоровье человека

5 апреля 2024
Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
Общество

На IX (внеочередном) Съезде Федерации профсоюзов Беларуси избрали 80 делегатов ВНС

5 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
Актуально

4 апреля 2024 года в Беларуси состоялись выборы членов Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь восьмого созыва

5 апреля 2024
Духовность

6 апреля – поминальная Родительская суббота

5 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024