З днём нараджэння, маленькія жыхары Кіраўшчыны!
Па дадзеных, прадастаўленых райбальніцай, у кастрычніку бягучага года колькасць жыхароў раёна папоўнілася на 14 малышоў: 8 хлопчыкаў і 6 дзяўчынак.
Упершыню сталі матулямі Валерыя Дзярук з Мышкавіч, Вікторыя Крылова з Барсукоў, Анастасія Цыбульская з Чыгірынкі, Таццяна Шрэйтар і Аляксандра Габрусь з Кіраўска – у іх нарадзіліся сыночкі.
Кіраўчанка Кацярына Каваленка стала матуляй дачушкі-першынца.
У Наталлі Хамід з Паўлавіч і Алесі Краўчанка з Добасны з’явілася па другім дзіцяці – дачушцы. Ірына Сяргейчык з Паўлавіч нарадзіла другое дзіця – сыночка.
Мнагадзетнай маці стала Людміла Сідарава з Кіраўска – трэцім дзіцяці ў яе стаў сынок.
Васіліса Сосава з Барсукоў, Крысціна Смірнова з Сяргеевіч і Вераніка Шульга з Кіраўска нарадзілі па чацвёртым дзіця – дачушцы, Таццяна Ярыгіна з Барчыц – сыночка.
Віншуем усіх матуль са значнай падзеяй у жыцці і жадаем ім і іх малышам здароўя, цепляні, пяшчоты і дабрабыту!