6 декабря — День юриста. С профессиональным праздником!
Уважаемые работники юридических служб района!
Каждый, кто избрал своей деятельностью эту непростую профессию, возложил на себя груз огромной ответственности – воплощать в жизнь идеи справедливости и стоять на страже законности. Вы укрепляете правовое пространство, защищаете конституционные права и свободы граждан, отстаиваете интересы государства.
От ваших знаний, честности, преданности своему делу зависит четкое и безукоризненное исполнение законов и, в конечном итоге, перспективы экономического и социального развития нашего района и всей страны.
Уверены, что ваша безупречная репутация, высокий профессионализм, активная гражданская позиция будут и впредь залогом укрепления стабильности и правопорядка в государстве.
От всей души желаем вам мира, добра, счастья, оптимизма, вдохновения на дальнейшие профессиональные достижения.
Районный исполнительный комитет. Районный Совет депутатов.
_______________________
Апаратная нарада, якая адбылася ў мінулы аўторак у зале Цэнтра вольнага часу з удзелам актыву раёна, пачалася з урачыстага моманту: старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы выказаў віншаванні з 40-годдзем з дня нараджэння пракурору раёна Вячаславу Чучуліну (на здымку), даў высокую ацэнку яго прафесійным і маральным якасцям і ўручыў Ганаровую грамату райвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад у справу ўмацавання законнасці і правапарадку на тэрыторыі Кіраўскага раёна.
Вячаслаў Чучулін на дадзенай пасадзе працуе з красавіка 2016 года. Але Кіраўскі раён быў яму вядомы па ранейшай рабоце тут намеснікам пракурора са жніўня 2009 года па студзень 2015 года. Затым Вячаслаў Віктаравіч быў назначаны пракурорам Клічаўскага раёна, а праз невялікі час зноў вярнуўся на Кіраўшчыну і ўзначаліў пракуратуру раёна.
Ён закончыў Беларускі інстытут правазнаўства. Мае дзяржаўныя ўзнагароды: медаль “За бездакорную службу” III ступені, юбілейны медаль “90 год пракуратуры Рэспублікі Беларусь”.
Пад кіраўніцтвам саветніка юстыцыі Вячаслава Чучуліна калектыў пракуратуры на высокім узроўні выконвае ўскладзеныя на яго функцыі забеспячэння вяршэнства права, законнасці і правапарадку, абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян і арганізацый, а таксама грамадскіх і дзяржаўных інтарэсаў.
Нагадаем, што пракуратура Кіраўскага раёна летась была прызнана лепшай сярод пракуратур раёнаў Магілёўскай вобласці па выніках эфектыўнасці работы за 2018 год.
Дасягненню станоўчых рэзультатаў спрыяюць такія якасці кіраўніка і работнікаў, як прынцыповасць, аб’ектыўнасць, справядлівасць, пачуццё абавязку, прыстойнасць, самакантроль.
Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».