Быць энергетыкам – ганарова і адказна

Быць энергетыкам – ганарова і адказна

У дзень зімовага сонцастаяння – самы кароткі ў годзе – прафесійнае свята адзначаюць энергетыкі – людзі, якія асвятляюць жыццё электраэнергіяй, адказваюць за забеспячэнне цеплыні і ўтульнасці ў кожным доме, а таксама за бесперабойную дзейнасць прадпрыемстваў і ўстаноў, ствараюць умовы для работы бытавой, камп’ютарнай тэхнікі, электрапрыбораў, без якіх складана ўявіць сённяшні дзень, – усяго не пералічыць! Немагчыма ацаніць маштабы і значнасць працы, якую штодзённа выконваюць прадстаўнікі гэтай унікальнай галіны.

На здымку: дыспетчар раёна электрасетак Леанід Касцян у прафесіі не навічок. Пачаў свой працоўны шлях у РЭС у 2004 годзе пасля заканчэння Клічаўскага аграрна-тэхнічнага каледжа з пасады электраманцёра. Не адрываючыся ад выканання працоўных абавязкаў, павышаў узровень адукацыі ў Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэце. Разам з аб’ёмам новых ведаў узрастаў і практычны вопыт Леаніда Васільевіча.
Яго асноўны абавязак як дыспетчара РЭС – аператыўна рэагаваць на звароты спажыўцоў электраэнергіі, забяспечваць зладжаную работу персанала і інш.
Пра абраную прафесію Леанід Касцян адзначыў: “Я люблю справу, якой займаюся і не шкадую аб сваім выбары. У нас добрыя ўмовы працы, новы камфортны будынак з сучасным абсталяваннем, калектыў аднадумцаў, які знаходзіцца, як гаворыцца, на адной хвалі з кіраўніцтвам і імкнецца на выдатна выконваць пастаўленыя задачы”.

11 год працуе ў раёне электрасетак Яўген Пятроўскі (на здымку справа). За гэты час з пасады электраманцёра “дарос” да майстра размеркавальных сетак. Зараз яго асноўны абавязак – арганізацыя бяспечнага правядзення работ персаналам на электрычных сетках, і ў электраўстаноўках. Яўген Аляксандравіч адзначыў, што прафесія энергетыка – запатрабаваная, аднак лічыцца і адной з самых небяспечных, бо, напрыклад, электраманцёры амаль кожны працоўны дзень сутыкаюцца з рызыкай паражэння электрычным токам. У аб’ектыў рэдакцыйнай фотакамеры разам з ім трапілі члены рамонтнай брыгады электраманцёры размеркавальных сетак Андрэй Мурашка (на здымку першы злева) і Сцяпан Васілеўскі.

Па даўняй добрай традыцыі, напярэдадні прафесійнага свята супрацоўнікі газеты завіталі да калектыву раёна электрычных сетак РУП “Магілёўэнерга” філіяла “Бабруйскія электрычныя сеткі”. Начальнік РЭС Віталь Судзібор, разважаючы над сутнасцю прафесіі, якой прысвяціў 7 год свайго жыцця, выказаў думку, што быць энергетыкам – ганарова і адказна, аднак зусім няпроста: дні і ночы, у будні і святы, пры любых умовах надвор’я трэба выконваць працоўныя абавязкі, быць гатовым аператыўна і якасна ліквідаваць наступствы магчымых аварыйных сітуацый, каб у дамах спажыўцоў электраэнергіі заўсёды панавалі святло, цеплыня і ўтульнасць.
Ацэньваючы вынікі работы калектыву за адыходзячы год, Віталь Судзібор расказаў: “Сёлета мы працавалі ў звычайным рытме: на шчасце, надвор’е не падносіла нечаканых сюрпрызаў з непрыемнымі наступствамі, не было маштабных аварый на лініях электраперадач і іншых аб’ектах.
Наш персанал выканаў ужо гадавы план рамонтных работ электрычных сетак і трансфарматарных падстанцый. У тым ліку адрамантавалі амаль 30 км высакавольтных ліній напружаннем 10 кВ – на іх замянілі 6,25 км провада на ізаляваны, а таксама 5 апор, 76 ізалятараў.
Капітальна адрамантавалі 38,2 км электрычных сетак напружаннем 0,4 кВ, 59 трансфарматарных падстанцый”.
Калектыў энергетыкаў Кіраўшчыны – а гэта 68 работнікаў раёна электрасетак – пастаянна працуе над павышэннем надзейнасці электразабеспячэння і паляпшэннем якасці атрымліваемай электрычнай энергіі. Для гэтага замяняем правады электраліній на больш якасныя, мадэрнізуем камплектныя трансфарматарныя падстанцыі. Так, сёлета акрамя райцэнтра, такія работы былі праведзены ў Любонічах, Сяргеевічах, Суянцы, Валосавічах, Кострыцкай Слабодцы, Чыгірынцы і іншых населеных пунктах.
“Гэта далёка не поўны пералік выкананых намі работ, – прадоўжыў размову Віталь Уладзіміравіч. – Усё, што звязана з электраэнергіяй, – як гаворыцца, у нашых руках, пад нашым наглядам. У цэлым калектыў РЭС сустракае сваё прафесійнае свята з добрымі паказчыкамі.
У ліку лепшых работнікаў адзначу вядучага інжынера Дзмітрыя Мурашку, электраманцёра аператыўна-выязной брыгады Андрэя Лазюка, электраманцёра Яўгена Стэльмаха, механіка Андрэя Пацыенка, слесара па рамонце гідратурбіннага абсталявання Чыгірынскай ГЭС Максіма Грачаніка. А наогул, у нашым калектыве шчыруюць надзейныя, адказныя людзі, высока­кваліфікаваныя спецыялісты, у якіх я ўпэўнены і якія здольныя ў поўным аб’ёме выконваць асноўную задачу раёна электрычных сетак – забяспечваць спажыўцоў электраэнергіяй.
Напярэдадні прафесійнага свята хочацца падзякаваць кожнаму члену нашага калектыву за добрасумленную, шчырую – ад сэрца працу”.
Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024
Актуально

Делегаты VII ВНС от Кировского района – о своём избрании в конституционный орган страны

23 апреля 2024
Ваше здоровье

Европейская неделя иммунизации проводится на Кировщине

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024

Рекомендуем

Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024