Кіраўскія страхавыя работнікі арыентуюцца на патрэбы кліентаў

Кіраўскія страхавыя работнікі арыентуюцца на патрэбы кліентаў

 

Кожны з нас у гэты неспакойны і мітуслівы час жадае, каб у выпадку складанай жыццёвай сітуацыі ці нейкай непрыемнасці, якія, бывае, здараюцца ў самы нечаканы момант, можна было разлічваць на дапамогу і падтрымку. Гарантам гэтага можа стаць Белдзяржстрах, які прапануе фізічным і юрыдычным асобам больш за 80 відаў добраахвотнага і абавязковага страхаванняў.

На працягу 9 год калектыў прадстаўніцтва Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства “Белдзяржстрах” па Кіраўскім раёне ўзначальвае дырэктар Ірына Таркан, агульны стаж якой у гэтай сферы – 22 гады. Сёлета яе шматгадовая добрасумленная праца, важкі ўклад у развіццё страхавых дасягненняў, высокія паказчыкі ў рабоце адзначаны Падзякай філіяла “Белдзяржстрах” па Магілёўскай вобласці.
Напярэдадні прафесійнага свята мы папрасілі Ірыну Таркан расказаць пра будні калектыву, падзяліцца дасягненнямі і планамі страхавікоў раёна на будучыню:
– На працягу 99 год, менавіта столькі існуе галіна аказання страхавых паслуг, не мяняюцца нашы галоўныя задачы – быць гарантам падтрымкі для грамадзян і юрыдычных асоб, своечасова аказваць кліентам дапамогу.
У арсенале аказваемых намі паслуг – страхаванне жыцця і здароўя, прадпрымальніцкіх рызык, медыцынскае, транспартнае, маёмаснае, страхавыя паслугі для юрыдычных асоб і многае іншае. Кожны год з’яўляюцца ўсё новыя прапановы для кліентаў. Мяркую, што зараз складана знайсці сферу жыцця, на якую б не распаўсюджваліся нашы паслугі.
За 10 месяцаў бягучага года мы заключылі 13205 дагавораў па ўсіх відах страхавання, чым забяспечылі рост да ўзроўню адпаведнага перыяду мінулага года. Аб’ём паступленняў па страхавых узносах склаў 113,1%, а па ўсіх відах страхавання – 123,6%. Прадстаўніцтвам выкананы заданні па прадукцыйнасці працы і росце заработнай платы. І гэта нягледзячы на тое, што бягучы год для нас – даволі складаны. Свой негатыўны ўплыў аказвае і неспрыяльная эпідэміялагічная сітуацыя па COVID-19. Але нягледзячы на гэта, работа вядзецца, уносім карэктывы пры абслугоўванні грамадзян. Нашы страхавыя агенты абавязкова выкарыстоўваюць маскі і пальчаткі, усе забяспечаны санітайзерамі. Актыўна пераходзім на аказанне паслуг праз інтэрнэт, праводзім кансультаванне па тэлефоне. Дзякуючы прадпрымаемым мерам, мы не страцілі сваіх пазіцый, кожны жадаючы атрымаў нашы паслугі ў поўным аб’ёме.
Зараз сярод насельніцтва набірае папулярнасць страхаванне ад небяспечных захворванняў, куды пасля ўнясення адпаведных паправак быў уключаны і каранавірус. Актыўна карыстаюцца гэтай прапановай медыцынскія работнікі. Думаю, многія пагадзяцца, што атрыманыя пасля перанесенай хваробы грашовыя сродкі стануць добрым падспор’ем па ўмацаванні здароўя.
Сярод нашых пастаянных кліентаў – сельгасарганізацыі раёна, якія страхуюць пасевы, сельскагаспадарчую тэхніку і іншае. Сёлетні год паказаў, што гэтае супрацоўніцтва ўзаемавыгаднае. Многія памятаюць, калі ў ліпені частка тэрыторый раёна трапіла пад моцны град, з-за чаго ў некалькіх гаспадарках былі поўнасцю знішчаны пасевы рапсу. Усе, хто заключыў з намі дагаворы, атрымалі кампенсацыйныя выплаты на агульную суму больш за 126 тыс. руб. Ураджай наступнага года сяльчане ўжо зноў застрахавалі.
Дзейнасць прадстаўніцтва даволі шырокая: акрамя страхавых паслуг, мы аказваем нашым надзейным і пастаянным кліентам бязвыплатную дапамогу са спецыяльнага фонду прывентыўных мерапрыемстваў. Сёлета яе атрымалі 12 арганізацый раёна. Хтосьці за выдзеленыя сродкі набыў запасныя часткі для тэхнікі, хтосьці – медыкаменты, сродкі аховы здароўя, прылады су­працьпажарнай бяспекі.
Цесна супрацоўнічаем і са спецыялістамі РЦСАН. Праз цэнтр мы выдзяляем грашовыя сродкі для аказання дапамогі адзінокім састарэлым грама­дзянам і інвалідам на ўхіленне выяўленых супрацьпажарных парушэнняў у іх домаўла­даннях.
Развіццё страхавання ў значнай ступені залежыць ад лю­дзей, якія працуюць у гэтай галіне, ад іх аператыўнасці, прафесіяналізму і высокай адказнасці. Наш раён абслугоўваюць 7 страхавых агентаў. Менавіта яны – як рухавік усяго працэсу, бо дапамагаюць людзям адчуць упэўненасць у заўтрашнім дні. У ліку лепшых нашых спецыялістаў – Надзея Дзюіна, якая працуе ў прадстаўніцтве больш за 20 год. Жанчына пастаянна адзначаецца граматамі, падзякамі за добрасумленнае і адказнае стаўленне да справы. Вось і сёлета да прафесійнага свята будзе адзначана Граматай Белдзяржстраха. У яе на абслугоўванні – населеныя пункты Любоніцкага і Баравіцкага сельсаветаў. Сяльчане давяраюць ёй, прыслухоўваюцца да карысных парад па пытаннях страхавання, бо кожны выпадак патрабуе індывідуальнага падыходу. Як вынік, на ўчастках Надзеі Дзюінай заўсёды выконваюцца планавыя заданні. А самае галоўнае – пашыраецца кола задаволеных кліентаў, якія давяраюць нам свой спакой.
Добрасумленна ставяцца да выканання сваіх абавязкаў і ўносяць значны ўклад у развіццё паслуг у раёне страхавыя агенты Кацярына Солер, Надзея Спірыдонава, Анжэла Скудная і іншыя. Прыходзіць у калектыў і дастойная маладая змена. Нядаўна працуе ў нас Аліна Абдуліна, якая абслугоўвае Мышкавіцкі ўчастак і за адносна кароткі час зарэкамендавала сябе адказным, зацікаўленым у канчатковым выніку спецыялістам.
Сярод надзейных, вопытных і граматных работнікаў – Наталля Свірыдава, працоўны стаж якой каля 40 год, Людміла Іваніцкая, Дзмітрый Кузняцоў, Святлана Габрусь і Святлана Труханава, Ірына Раманенка і Наталля Дзяшковіч. Шчыра кажучы, кожны член калектыву заслугоўвае слоў удзячнасці, многія працуюць не адно дзесяцігоддзе.
Заўсёды з удзячнасцю ўспа­мінаем нашых ветэранаў: Уладзіміра Каранкевіча, “страхавы” стаж якога больш за 40 год, Тамару Хамянкову, Таццяну Якубовіч, Анатоля Краўчанку, Тамару Зімневу, Людмілу Міхнёву.
З кожным годам наша галаўное прадпрыемства Белдзяржстрах прадпрымае захады па павышэнні якасці аказання страхавых паслуг, больш поўным ахопе самых розных сфер жыцця, спрашчэнні працэдуры афармлення дагавораў і полісаў. На працягу апошніх двух год вядзецца работа па пераацэнцы будынкаў грамадзян і ўнясенні гэтых змяненняў у ацэначны ліст. Справа ў тым, што многія жыхары раёна правялі капітальныя рамонты свайго жылля: памянялі пакрыцце даху, вокны, зрабілі іншыя перабудовы, як вынік – павысіўся ацэначны кошт домаўладання. А, значыць, у выпадку наступлення страхавога моманту, калі своечасова былі ўнесены змяненні, павялічацца і кампенсацыйныя выплаты.
Наш калектыў не спыняецца на дасягнутым, мы пастаянна развіваемся, шукаем магчымасці задаволіць самыя смелыя і амбіцыёзныя запыты нашых кліентаў, імкнемся зменшыць магчымыя фактары рызыкі і ў складанай сітуацыі абараніць інтарэсы пацярпеўшых. Заслужыць давер страхавальнікаў – лепшая ацэнка нашай работы.
Запісала Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

 

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

Последние новости

Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024