“Кiравец” – круглы год!
Застылі дрэвы ў белі срэбнай,
Мароз гуляе па двары…
Нам “Кіравец” вельмі патрэбны –
Жаданы дзень у календары!
Люты
У тужлівых перагудах
Люты пеўнем запяе…
“Кіравец” чытаць мы будзем,
Як ні доўга быць зіме.
Сакавік
З кожным новым днём глыбее
Сінь нябёс сакавіка…
“Кіравец” да нас паспее
З першым спевам жаўрука.
Красавік
Пралесак пах, нібы паэмы,
Даносіць дзень красавіка…
“Кіравец” чытаем усе мы –
Кожны нумар – да радка!
Май
Промні зайграюць ласкавага сонца –
Час маладога цвіцення зямлі…
Чытаем навіны на кожнай старонцы,
І як зелянеюць лясы і палі.
Чэрвень
Чэрвень – юнак у майцы зялёнай
Клопату ў полі, садах прыбаўляе…
“Кіравец” знойдзе патрэбныя словы,
Аб буднях працоўных людзі чытаюць.
Ліпень
Красуецца ліпень – пчолы на кветках,
І песні аб працы гучаць перазвонам…
Зноў людзі чытаюць у любімай газеце
Аб справах сваіх, як жадаюць ім плёну.
Жнівень
Вокам не схопіш – на ніве далёка
Калышыцца мора тугіх каласоў…
Газета напіша змястоўна, шырока
Аб ураджаі з бязмежных палёў.
Верасень
Верасень тчэ ўзоры без кроснаў,
У жаўцізне сваёй лета хавае…
З цікавасцю, разгарнуўшы палосы,
Бабуля ў хаце “раёнку” чытае.
Кастрычнік
Кастрычнік дажджом палівае панура,
Прастор захінуўся туманам халодным…
Чытаем у газеце пра спорт і культуру,
Гісторыю краю, аб родным і модным.
Лістапад
Лісце апала. Настала расстанне
з восенню. Хутка пачнуцца завеі…
У сумны і стрэсавы час ёсць выданне,
Якое заўжды супакоіць, сагрэе.
Снежань
Прастору абыходзіць вартай снежань
У сняжынак мішуры, цішы снягоў…
Да “Кіраўца” заўжды любоў бязбрэжнай
Была і ёсць у чытачоў!
Фота Максіма МІКЕШЫНА.
Аляксандр ДЗМІТРЫЕЎ, няштатны карэспандэнт.