Названы гаспадаркі Кіраўшчыны – пераможцы раённага агляду-конкурсу на лепшы мехдвор

Названы гаспадаркі Кіраўшчыны – пераможцы раённага агляду-конкурсу на лепшы мехдвор

На мінулым тыдні ў раёне быў праведзены штогадовы агляд-конкурс па добраўпарадкаванні машынных двароў і гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючай базы сельгасарганізацый да работы ў зімовых умовах, падрыхтоўцы машынна-трактарнага парка да веснавых палявых работ наступнага года, а таксама пастаноўцы на захоўванне адпрацаваўшай сезон сельскагаспадарчай тэхнікі.

Арганізацыйна, на высокім узроўні падрыхтаваліся да рамонтнага сезону працаўнікі КСУП “Чырвоны баец”, і гэтаму была дадзена высокая ацэнка. Ход работ на мехдвары абмяркоўваюць дырэктар сельгаспрадпрыемства Сяргей Лянкевіч, галоўны інжынер Міхаіл Шапоткін (у цэнтры), механізатары Андрэй Новік, Віктар Аляксееў і Аляксандр Макаронак.

Кампетэнтная камісія, у якую ўвайшлі спецыялісты ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама – першы намеснік начальніка райсельгасхарчу Анатоль Ланкуць, галоўны дзяржаўны інспектар Мікалай Пархамовіч, начальнік аддзела інтэнсіфікацыі вытворчасці Дзмітрый Іваніцкі і старшы інспектар гэтага ж аддзела Ігар Акушэвіч – разам з галоўнымі інжынерамі сельгасарганізацый раёна праверылі стан і добраўпарадкаванне мехдвароў, пастаноўку на зімовае захоўванне тэхнікі, якая вызвалілася ад палявых работ, а таксама збожжасушыльных комплексаў. Увага ўдзельнікаў агляду-конкурсу надавалася таксама навядзенню агульнага парадку на тэрыторыях машынных двароў, у рамонтных майстэрнях, падсобных памяшканнях, арганізацыі санітарна-бытавых умоў, ацяплення, а яшчэ – наяўнасці і правільнаму вядзенню неабходнай дакументацыі па рамонце машын і агрэгатаў у асенне-зімовы перыяд, тэхніцы бяспекі, аплаце працы.

Згодна рашэння райвыканкама, такія агляды-конкурсы праводзяцца з 2009 года. Як адзначаюць спецыялісты райсельгасхарчу, яны, безумоўна, даюць свой плён. За гэты перыяд значна ўзрос узровень арганізацыі працы, палепшыліся бытавыя ўмовы для механізатараў, а гэта, у сваю чаргу, уплывае на іх стараннасць у вядзенні работ. Па-гаспадарску пастаўленая на захоўванне тэхніка, беражлівае стаўленне да яе садзейнічаюць памяншэнню яе зношвання і, адпаведна, павелічэнню тэрміну эксплуатацыі, а, значыць, эканоміі грашовых сродкаў сельгасарганізацый.

Паколькі традыцыйна ў так званай узаемаправерцы гатоўнасці ўдзел прымаюць спецыялісты інжынернай службы гаспадарак, то ў кожнага з іх ёсць магчымасць ўвачавідкі прааналізаваць падрыхтоўку да зімовага перыяду на мехдварах у сваіх суседзяў і параўнаць зробленае на месцах, выказаць свае заўвагі і выслухаць крытыку, калі тая маецца. А таму пры вызначэнні лепшых у аб’ектыўнасці ацэнкі сумнявацца не даводзіцца.

Як заўважыў начальнік аддзела інтэнсіфікацыі вытворчасці райсельгасхарчу Дзмітрый Іваніцкі, у сельгасарганізацыях раёна практычна паўсюдна спецыялісты інжынернай службы адказна ставяцца да выканання неабходных патрабаванняў, арганізацыі работ. Тым не менш, сярод іх ёсць свае лідары, якія з года ў год дэманструюць самы высокі ўзровень падрыхтаванасці. Разам з тым, дзе-нідзе існуюць пэўныя нязначныя недахопы, на якія ўказваецца па ходу ўзаемаправерак.

Аналізуючы рэзультаты апошніх пяці год, трэба адзначыць, што абсалютнымі фаварытамі ў раёне пры падвядзенні вынікаў аглядаў-конкурсаў заставаліся ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”, СВК “Бераснёўскі” ААТ “Упраўляючая кампанія холдынга “Бабруйскаграмаш” і СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафна-Магілёўаблнафтапрадукт”. Яны пастаянна ўваходзілі ў прызавыя тройкі, мяняючыся месцамі з першага па трэцяе. Летась замест СВК “Бераснёўскі” ў спрэчку лепшых умяшалася КСУП “Чырвоны баец”, які заняў другое месца.

Сёлетнія ж рэзультаты выглядаюць наступным чынам. У “Чырвоным байцы”, і з гэтым пагадзіліся ўсе ўдзельнікі агляду-конкурсу, найлепшым чынам падрыхтаваліся да работы ў зімовы перыяд, і сельгаспрадпрыемству заслужана прысуджана 1-е месца. Варта адзначыць, што арганізацыя работы мясцовай інжынернай службы на чале з Міхаілам Шапоткіным заслугоўвае самых добрых слоў. Прычым не толькі ў “Чырвоным байцы”, але і ў іншых гаспадарках, дзе Міхаіл Спірыдонавіч раней працаваў галоўным інжынерам, назіралася такая ж станоўчая тэндэнцыя. А гэта сведчыць ужо аб прафмайстэрстве спецыяліста.

У каторы раз на п’едэстале гонару аказалася райаграпрамтэхзабеспячэнне, дзе зараз абавязкі галоўнага інжынера выконвае Васіль Міхалап. Два мінулыя гады забеспячэнцы станавіліся пераможцамі аглядаў-конкурсаў, сёлета ў іх 2-е месца. Вярнуліся ў тройку прызёраў і бераснёўцы, якім прысу- джана 3-е месца (галоўны інжынер Аляксандр Карасёў).

А вось інжынернай службе СГФ “Чыгірынка”, якому некалькі год таму даручалася ганаровае права прадстаўляць наш раён у штогадовым рэспубліканскім аглядзе-конкурсе машынных двароў, у гэты раз не ўдалося спрацаваць на вышэйшым узроўні, пры ўзаемаправерцы тут былі адзначаны пэўныя недахопы. Некаторыя заўвагі былі таксама зроблены пры наведванні мехдвара ў КСУП “Ніва-Барсукі”. У свой час, адзначым, ніваўцы не аднойчы станавіліся лепшымі ці аднымі з лепшых у раёне. Хаця ў цэлым, як і ў іншыя разы, значных парушэнняў не назіралася ні-дзе, у гаспадарках сур’ёзна, належным чынам паставіліся да работ з тэхнікай у зімовы перыяд і яе пастаноўцы на зімовае захоўванне.
Пераможцы і прызёры традыцыйнага агляду-конкурсу будуць заахвочаны грашовымі прэміямі з раённага бюджэту. А для ўсіх выключна распачаўся перыяд падрыхтоўкі да наступнага сельскагаспадарчага сезону, і ад таго, наколькі зладжана спрацуюць механізатары і рамонтнікі, у многім будзе залежаць узровень правядзення веснавой палявой кампаніі.

Аляксандр ХАХЛОЎ.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

 

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

Последние новости

Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024

Рекомендуем

Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024