Прыгожыя і карысныя рэчы ствараюцца ў швейнай працоўнай майстэрні Кіраўскага РЦСАН
Пры Кіраўскім раённым цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва працуе швейная працоўная майстэрня.
Тут наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян пажылога ўзросту пад кіраўніцтвам работнікаў цэнтра вучацца ўласнымі рукамі ствараць прыгожыя і карысныя рэчы: цацкі і лялькі, вырабы для ўпрыгожвання інтэр’еру, кухонныя рэчы. Усё гэта наведвальнікі аддзялення робяць з задавальненнем і дабрынёй, з адкрытым свету сэрцам. Пашытыя вырабы абавязкова знаходзяць свайго спажыўца ў нашым раёне і за яго межамі.
Не першы год наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян пажылога ўзросту РЦСАН Ангеліна Карабанава і Людміла Жук (на здымку). Ім вельмі падабаецца шыць прыгожыя і карысныя рэчы, якія прынясуць задавальненне таму, хто пажадае іх набыць.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.
Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».